Беларусь. Альбом / Укл. Д. Раманюк. – 2002. Ангельска-расейскі варыянт

Беларусь. Альбом / Укл. Д. Раманюк. – 2002. Ангельска-расейскі варыянт

Шыкоўнае выданьне рэпрэзэнтуе Беларусь у пяцёх разьдзелах: гісторыя, народнае мастацтва, архітэктура, прырода, Менск. Добры падарунак для замежнікаў. Ангельска-расейскі варыянт. 50 с.

На старонках выдання чытачы пазнаёмяцца з самымі значнымі гістарычнымі падзеямі нашай краіны ў раздзеле "Гісторыя". Саломапляценне, ткацтва, абразы, іншыя творы і вырабы народных майстроў адлюстраваныя ў раздзеле "Народнае мастацтва". Перліны дойлідства — Мірскі замак, касцёл Найсвяцейшага Божага цела ў Нясвіжы, Камянецкая вежа — і гісторыя беларускага дойлідства — ў "Архітэктуры". Непаўторныя краявіды, возера Нарач і рака Прыпяць, свет птушак і жывёл можна знайсці ў раздзеле "Прырода". Гісторыя і сёньняшняе жыццё сталіцы Беларусі — у аднайменным раздзеле "Менск". Пяць названых тэмаў канцэнтравана падаюць найбольш важную інфармацыю пра краіну.

Старонкі гэтага шыкоўнага выдання ў цвёрдай вокладцы ўпрыгожваюць 80 фатаздымкаў лепшых беларускіх фатографаў — Віталя і Паўла Бараноўскіх, Ігара Бышнева, Віктара Ганчарэнкі, Валянціна Ждановіча, Яўгена Казюлі, Анатоля Кляшчука, Георгія Ліхтаровіча, Міхася Раманюка, Уладзіміра Суцягіна, Валерыя Харчанкі і, вядома ж, самога аўтара.

Выдатная канцэпцыя і падбор ілюстрацый у спалучэнні з выключнай якасцю паліграфіі робяць гэтую кнігу адным з першых падобных выданняў еўрапейскай якасці ў Беларусі. Аўтар-складальнік Дзяніс Раманюк на старонках альбома маляўніча і густоўна прадставіў сваю краіну вачам землякоў. Альбом будзе цікавы беларусам, але галоўная мэта стварэння такой кнігі — прэзентацыя Беларусі гасцям, для якіх яна будзе выдатным падарункам.

Альбом "Беларусь" складаецца з пяці тэматычных раздзелаў, якія найбольш эфектна прэзэнтуюць нашу краіну. Самыя значныя падзеі краіны змешчаны ў раздзеле гісторыя. Саломапляценне, ткацтва, абразы і іншыя творы і вырабы народных майстроў адлюстраваны ў раздзеле — народнае мастацтва. Перліны архітэктуры — Мірскі замак, касцёл Найсвяцейшага Божага цела ў Нясвіжы, Белая вежа і гісторыя беларускага дойлідства ў архітэктуры. Непаўторныя краявіды, возера Нарач і раку Прыпяць, свет птушак і жывёл можна знайсці ў прыродзе. Гісторыя і сёняшняе жыццё сталіцы — Мінска.