Раманюк Міхась. Беларускія народныя строі. Падарункавы варыянт у футарале
Выдавец Дзяніс Раманюк, 2003. — 80 с., цьвёрдая вокладка.
Альбом прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны нацыянальнаму адзеньню. Шматгадовыя экспэдыцыі, навуковыя дасьледаваньні і аналіз, праведзеныя прафэсарам у 1960—90-я гады, далі плён. На іх падставе ён упершыню ў гісторыі Беларусі ажыцьцявіў сыстэматызацыю і рэгіянаваньне беларускага народнага адзеньня.