Першае, што відавочна – гэта асэнсаваны супраціў гвалту над чалавечай годнасьцю і свабодай. Такія выпадкі пад рэжымам Лукашэнкі ўжо былі і канкрэтна з ужываньнем зброі. Гэта тады, калі прынцыпы і годнасьць чалавка ўзвышаюцца над сітуацыяй.
Андрэй Зельцар, і яго жонка гераічныя людзі, якія не скарыліся і абаранялі сябе, свой гонар і свабоду ад бандытаў. Праўда, права і закон на іхным баку.
Адначасна тут шмат пытаньняў. Складваецца ўражаньне, што кагэбіста «Нірвану» застрэлілі самы кагэбісты. Магчыма тут выпадак сярод бесталковых, які прапаганда хоча скарыстаць, каб спусьціць хвалю масавых рэпрэсій супраць беларусаў перад псэўда-рэфэрэндумам і падпісаньнем каланіяльных “дарожных карт”.
Тут ўсё груба, па-бальшавіцку. Афіцыйная рыторыка ўзахлёб — забіваць па сто беларусаў за аднаго гэбіста, кідаць гранаты ў памяшканьне перш, чым зайсьці, страляць на паражэньне без папярэджаньня, шалёная прапаганда помсты з тэлебачаньня у Маскве (Салаўёў і інш.), імгненныя арышты 110 беларусаў за крытычныя камэнтары ў Сеціве — усё паказвала, што разгортваецца абкатаны сцэнар.
Я думаю, што праўда пра забойства Андрэя Зельцара яшчэ выйдзе наверх. Гэтак жа як злачынства з тэрактам у менскім метро дзесяць гадоў таму і інш.
А беларусы зноў паглядзелі на сапраўдны твар рускіх акупантаў (генэралаў ды палкоўнікаў) на службе ў рэжыма, пачулі іхнюю рыторыку, перад якой нават гітлерскія нацыянал-сацыялісты выглядалі ня горш.
9-Х-2021. Зянон Пазьняк