Агляд замежнага друку

26 октября 2010 г.

Навіны

Ангельская газэта “Guardian”. 24 кастрычніка 2010 г. Ангельская газэта “Guardian” пісала пра драматычную сітуацыю ў швэдскім горадзе Мальмё. На працягу апошніх дзён невядомыя асобы адкрывалі страляніну па людзях неэўрапейскай зьнешнасьці. Некалькі афрыканцаў і азіятаў былі паранены. Паліцыя мяркуе, што злачынствы зьдзейсьнены на глебе расавай нянавісьці. Наш камэнтар: У Швэцыі на 8 мільёнаў насельніцтва – 1 мільён імігрантаў. Такі дысбаланс не ўпершыню прывёў да праяваў нянавісьці і гвалту.

Алесь Хадасевіч


Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung”. 24 кастрычніка 2010 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” напісала пра новыя адкрыцьці нямецкіх гісторыкаў. Яны знайшлі ў архівах дакуманты, якія сьведчаць аб тым, што ўніформы гітлерскіх дыпляматаў былі моцна запэцканы. Гісторык з Марбурга Экарт Концэ прадэманстраваў журналістам сьведчаньні таго, што МЗС Нямеччыны актыўна ўдзельнічала ў распрацоўцы плянаў і рэалізацыі зьнішчэньня габрэяў у ІІІ Рэйху. Дыпляматы былі ні чым ня лепшыя за эсэсаўцаў. Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі таксама будуць раскрытыя антыбеларускія справы МЗС антыбеларускага рэжыму. Рэалізатары злачынстваў не схаваюцца за чысьценькій дыпляматычны касьцюмчык.

Юрка Марозаў


Латвійская газэта “Diena”. 24 кастрычніка 2010 г. Латвійская газэта “Diena” пісала пра вялікую выставу, прысьвечаную Гітлеру і гітлерызму ў Берліне. Экспазыцыянэры імкнуцца паказаць прыроду гітлерызма, яго сацыяльныя праявы. Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі таксама будуць арганізоўвацца выставы аб прыродзе лукашызма. Людзі павінны будуць глыбака асэнсаваць прачыны ўзьнікненьня гэтай кашмарнай зьявы.

Юрка Марозаў


Румынская газэта “Adevarul”. 24 кастрычніка 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” апублікавала інтэрвію з папулярным італьянскім кінаакцёрам і рэжысёрам Мікэле Плачыда. Ён прызнаўся, што “без ролі капітана Катані быў бы нічым”. Наш камэнтар: І ў саўдэпіі мільёны людзей не адрываліся ад тэлевізараў, калі ў 80-я гады ішоў гэты знакаміты сэрыял пра барацьбу паліцыі супраць мафіі. Людзі не здагадваліся, што з развалам гнілой саўдэпіі мафійныя разборкі і злачынствы стануць банальнай зьявай на прасторах “велікой родіны”. У параўнаньні з постсавецкім кашмарам італьянскія кінавобразы набылі нейкую класічнасьць стылю. Нездарма італьянская мафія жахнулася, калі пасьля 1991 года сутыкнулася ў Эўропе з мафіяй расейскай. Алесь Хдасевіч


Чэшская газэта “Pravo”. 24 кастрычніка 2010 г. Чэшская газэта “Pravo” прысьвяціла вялікі артыкул аднаму савецкаму юбілею. 50 гадоў таму, 24 кастрычніка 1960 г. адбыўся выбух міжкантынэнтальнай ракеты Р-16 на ваенным палігоне ў Байкануры. Загінуў нават маршал Мітрафан Нядзелін, камандуючы савецкімі стратэгічнымі ракетнымі войскамі. Ён назіраў за пускам ракеты непасрэдна каля пускавой пляцоўкі. Распрацоўшчык ракеты Міхаіл Янгель ацалеў. Хрушчоў крычаў яму па тэлефоне: “Как это вы уцелелі, Янгель?” Інжынэр сказаў, што “у той момант адышоў папаліць”. Але ён таксама перажыў інфаркт. 30 гадоў зьвесткі пра катастрофу і ахвяры былі засакрэчаны. У 1990 г. паведамілі, што тады загінула 200 чалавек вайсковых і цывільных. Наш камэнтар: З крамлёўскіх кулуараў стала вядома, што Хрушчоў (які пачынаў сваю кар’еру шахцёрам) прапанаваў рабіць запускі стратэгічных ракет з шахтаў. Яго не паслухалі… Для нас важна, каб гісторыкі высьветлілі, колькі беларусаў сталі ахвярамі ваенных расейскіх экспэрымэнтаў.

Алесь Хадасевіч


Аўстрыйская газэта “Der Standard”. 24 кастрычніка 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла, што непадалёк ад Белграда, у Уласацінцы былі знойдзены парэшткі 60 ахвяраў камуністычнага рэжыму Ціта. Людзі былі захоплены камуністамі Ціта ў мясцовым шпіталі і расстраляны. У 1944-46 гадах цітаўцы забілі без суда і сьледства да 80 тысячаў чалавек: ваяроў-усташаў з антыкамуністычнай арміі і праціўнікаў камунізма. Наш камэнтар: Югаславію пры саветах называлі “самым вясёлым баракам сацыялістычнага лягеру”. Але і там камуна пачыналася са злачынстваў і мора крыві. Гэтым жа яна і скончылася, калі Югаславія рассыпалася ў 1991-96 гадах.

Алесь Хадасевіч


Дацкая газэта “Politiken”. 24 кастрычніка 2010 г. Дацкая газэта “Politiken” напісала, што ў дацкіх унівэрсітэтах у сувязі з эканамічным крызісам адменена выкладаньне шэрагу моўных спэцыяльнасьцяў: арабскай, расейскай, грэцкай, лацінскай, італьянскай і яшчэ 15 моваў у Капэнгагенскім унівэрсітэце. У іншых таксама адбылося скарачэньне. Наш камэнтар: У прынцыпе нармальнае выкладаньне замежных моваў у сучаснай Беларусі яшчэ і не пачыналася. Ін’яз і яшчэ некалькі закуткоў, дзе фармальна адбываліся моўныя курсы, не паўплывалі на ўзровень веданьня замежных моваў беларусамі. Больш таго, абсалютная бальшыня выпускнікоў ня могуць прэтэндаваць на званьне лінгвіста. Бо ня ведаюць роднай беларускай мовы і ня здольныя перакладаць па-беларуску з чужых моваў. У вызваленай Беларусі будзе спынена і ліквідавана палітыка правінцыйнай русіфікацыі. Творчая беларуская моладзь будзе мець пэрспэктывы самарэалізацыі без аглядкі на “старэйшага брата” і навязьлівых русіфікатараў.

Алесь Хадасевіч


Польская газэта “Rzeczpospolita”. 24 кастрычніка 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” напісала, што прэзыдэнт Расеі баіцца прыехаць на міжнародную канфэрэнцыю па бясьпецы ў Мюнхэне. Ён баіцца сустрэцца там з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Яму давялося б выслухаць крытыку ў адрас Расеі за агрэсію супраць Грузіі ў 2008 г. і акупацыю яе тэрыторый. Наш камэнтар: Слушна баіцца крамлёвец грузінскага лідэра. Пыса ў крамлёўца ў крывавым пуху.

Юрка Марозаў