Улётка: "Народнае галасаваньне"

1 января 2006 г.

Змаганьне за Беларусь

старонка 1

БЕЛАРУСКАЯ САЛІДАРНАСЬЦЬ № 29 студзень-сакавік 2005 http://www.bielarus.net; http://www.pbpf.org

НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ! 1.Дома вазьмі ліст паперы, напішы імя свайго кандыдата. Гэта будзе твой НАРОДНЫ БЮЛЕТЭНЬ. 2.На выбарчым участку вазьмі бюлетэнь рэжыму, зайдзі ў кабіну, пакладзі яго ў кішэню. У скрыню для галасаваньня ўкінь свой, падрыхтаваны дома, НАРОДНЫ БЮЛЕТЭНЬ!
3.І САМАЕ ГАЛОЎНАЕ – бюлетэнь рэжыму захоўвай і перадай толькі сябру Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі.

старонка 2

Зянон Пазьняк – народны кандыдат на пасаду Прэзыдэнта. Толькі праз народнае галасаваньне можна спыніць лукашэнкаўскую машыну фальсіфікацыяў. Сабраныя сябрамі Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі (НГК) бюлетэні рэжыму ў колькасьці 50%+1 пасьля выбараў будуць гарантыяй непрызнаньня права Лукашэнкі далей кіраваць у Беларусі. Лукашэнка на ланцугу ў крамлёўскіх «стратэгаў». Маскоўцы паціраюць ручкі, гавораць: «Выберем в марте Лукашенко, и будем вместе осваивать Сибирь». Яны плануюць, што беларусы будуць капаць ім алмазы, золата, газ, нафту ды ахоўваць кітайскую, каўказскую і азіяцкую мяжу. Не давайце сябе зьняважыць. Народным галасаваньнем зламаем іхныя планы, абаронім незалежнасьць нашай роднай Беларусі. Паважаны беларус, ўнясі ў народны бюлетэнь імя Зянона Пазьняка. Далучайся да Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі. Ня бойся рэжыму! Разам мы пераможам! Каардынатарам НГК зьяўляецца група Зянона Пазьняка.