Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСАФОБШЧЫНА І “ДЭМСМІ”

15 лютага гэтага года намі (аўтарам гэтых радкоў і сп. Паўлам Усавым) быў надрукаваны ў сацсетках і ва ўсіх інтэрнэт-рэсурсах НВР “Вольная Беларусь” важны ліст-заява аб дыскрымінацыі беларусаў, аб антыбеларускай прапагандзе і антыбеларускай палітыцы ў Летуве супраць беларускіх уцекачоў ад рэпрэсіяў Лукашэнкі. Інфармацыя надзвычайная. Яна, аднак, цалкам была праігнаравана ўсімі так званымі “дэмсмі” (Інтэрнэт-партал “Свабода”, “Хартыя-97″, “Белсат”, “Эўрарадыё”, “Наша Ніва” ў Беларусі і інш.). Такая пазыцыя таксама зьява характэрная. Далей...

14/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк



АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ

14 люты 2024 г.

ab-antybel-palit-u-lituve.pdf

Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны і ўплываць на яго палітыку.

У летувіскіх СМІ пэрыядычна публікуюцца антыбеларускія выказваньні на падставе прыдумак, што прыводзіць да узбуджэньня нянавісьці да беларусаў, ёсьць выпадкі, калі беларускія культурныя дзеячы ў Вільні, якія вымушана зьехалі зь Беларусі і для якіх Летува стала другой радзімай, пачынаюць атрымліваюць ананімныя пагрозы і зьнявагі.

Летам 2023 года на саміце НАТО ў Вільні прэзідэнт Летувы Г. Наўседа прыніжальна паставіўся да Беларусі, назваўшы яе “яшчэ адной губерніяй Расеі”. 6-га лютага 2024 года на беларускім інтэрнэт-партале “Свабода” (https://www.svaboda.org/a/32807880.html) тыя ж фармулёўкі былі артыкуляваныя летувіскім аналітыкам М. Лаўрыновічам (Лаўрынавічусам), Летува “знаходзіцца ў стане вайны”, бо “Расея пачала вайну супраць Украіны, Захаду і Летувы”. Тым часам “Беларусь не з’яўляецца ніякой незалежнай дзяржавай. Гэта губернія Расеі. У гэтай сітуацыі мы маем справу з грамадзянамі недружалюбнай для нас краіны (!!!), таму мы павінны правяраць усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Летуве, таму што яны могуць ствараць недружалюбныя нам таварыствы”. Далей...

15/2/2024 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПАДЗЕІ І ПРАЦЭСЫ

З майго боку пра падзеі і працэсы шмат напісана.
Тут кароткі агляд, які неабходны.

1. Перадгісторыя

У 1994 годзе Масква правяла на прэзыдэнта Беларусі сваю крэатуру — Аляксандра Лукашэнку, агента КГБ пад агентурнай клічкай “Валет”. Валет зрабіў стаўку на Маскву, на аднаўленьне СССР, стаў праводзіць палітыку ў інтарэсах Расеі, зьнішчаць беларускую нацыянальную ідэнтычнасьць. Такая зьява ў палітыцы адлюстроўвае ўнутраную акупацыю краіны і зьяўляецца вынікам гібрыднай вайны.

2-га красавіка 1996 года Лукашэнка (без рашэньня Вярхоўнага Савета) і Ельцын заключылі Дамову аб утварэньні “Супольнасьці Беларусі і Расеі”. Адбылася праўная авантура. Далей...

9/2/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк



Зянон Пазьняк: “Тарфяны пажар у Беларусі народзіць нацыянальнага лідэра”

https://www.youtube.com/watch?v=d097NoN5d00

Зянон Пазьняк пра Кастюся Каліноўскага, мову як найвялікшую палітыку, эміграцыю, тарфяны пажар у Беларусі, які народзіць нацыянальнага лідэра.

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

4/2/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк



Зянон ПАЗЬНЯК: Вектар разьвіцьця народа і чалавецтва

У ХХІ стагодзьдзі будзе павялічвыцца інтэрас да экалягічнай будучыні і планетарнай пэрспэктывы чалавецтва. Гэтая тэма ўжо даволі распаўсюджана ў грамадзтве (праўда, пакуль што ў маргінальным сэктары). Узрастаньне трывожнай цікавасьці да прышласьці цывілізацыйнага разьвіцьця зьвязана перш за ўсё з актыўным разбурэньнем прыроды чалавекам і з нэгатыўнымі зьявамі ўпадку маралі і культуры ў самой цывілізацыі прагрэсу, якая дамінуе цяпер на Зямлі.

Вакол занепакоенасьці будучыняй цывілізацыі і плянэты накапілася мноства антынавуковых, маргінальных, фантастычных, ілжывых, шарлатанскіх і адкрыта неадэкватных меркаваньняў. Тэма гэтая крайне няўдзячная, але праўда ў тым, што неўзабаве (і, магчыма, вельмі хутка) яна стане адной з важных праблемаў чалавецтва, якая закране існаваньне і інтарэсы шмат якіх краінаў і народаў. Беларусь не абміне гэтых праблем. Далей...

25/1/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк



ВАЯР-ДАБРААХВОТНІК – ПАВЕЛ ШУРМЕЙ

(Фрагменты гутаркі)

Беларускі спартовец вясьляр Павел Шурмей нарадзіўся 1-га верасьня 1976 г. у горадзе Ліда, дзе і прайшло яго дзяцінства. Вучыўся ў савецкай школе, у якой навучаньне вялося па-расейску. Ужо юнаком ён стаў займацца акадэмічным веславаньнем і з цягам часу быў залічаны ў Алімпійскую зборную Рэспублікі Беларусь па акадэмічным веславаньні.
Павел — удзельнік у 2-х Алімпійскіх гульняў (2004 і 2008 гг.) у складзе беларускай нацыянальнай зборнай, неаднаразовы пераможца спаборніцтваў у акадэмічным веславаньні, аўтар некалькіх сусьветных рэкордаў на вясьлярным трэнажоры Concept 2.
Як толькі пачаўся паўнамаштабны напад расейскіх войскаў на Украіну (24-га лютага 2022 г.), ён адразу пайшоў на фронт, каб бараніць краіну ад маскоўскіх агрэсараў.
Мне пашчасьціла пагаварыць з Паўлам, калі ён пасьля раненьня на вайне знаходзіўся ў ЗША на рэабілітацыі. Хоць, па праўдзе, часу ў яго амаль не было. Бо галоўнае, чым ён займаўся тут, у Амэрыцы – гэта збор сродкаў у розных гарадах і штатах для набыцьця неабходнага рыштунку і абутку для ваяроў. А гэта – пераезды цягнікамі, самалётамі, аўтобусамі, аўтамабілямі, каб сустрэцца з беларусамі Амэрыкі (і ня толькі зь беларусамі), гэта яго лекцыі-расповяды пра каліноўцаў, пра страты на вайне і размова пра неабходныя патрэбы для беларускіх дабраахвотнікаў…

Фрагменты нашай размовы прапаную ўвазе чатачоў.

Галіна Пазьняк Далей...

24/1/2024 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: АБ СЛУЖБОВЫХ ДЭМАКРАТАХ

Назіраецца сімптаматычная зьява. Людзі асобага складу, чые палітычныя сьляды цягнуцца з Масквы, зь ведамства Караганава і яго слугі Суздальцава, моцна акрысіліся на пані Ціханоўскую і на ўсю яе агентурную групу. Ужо дасталося кадраваму служачаму Кавалеўскаму, на чарзе — ветэран службы пан Дабравольскі і іншыя. Сутнасьць асаблівай крытыкі фігуральна выглядае так: група Франака-Ціханоўскай — гэта ніякія не дэмакраты, але па паводзінах сваіх яны ёсьць лукашыстыя навыварат, яны нічога не зрабілі для дэмакратыі Беларусі, акрамя славаблудзтва, і ня здольныя зрабіць, бо толькі спажываюць халяўныя грошы. Яны імітуюць дзеяньні ды пустыя словы, калі іх возяць па ўсім сьвеце і па розных замежных палітычных пэрсонах. (Лапідарна, але так і ёсьць.) Далей...

24/1/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк



КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА, ВЫДАДЗЕНЫЯ ІМ ЗА МЯЖОЙ (2000 – 2020 гг.)

Уступ

Шчыльна займаючыся палітыкай, кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшай для эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, Зянон Пазьняк за гады эміграцыі (1996-2023) выдаў больш за 40 кніг. Прытым на розныя тэмы. Пры гэтым ўсе свае кнігі ад пачатку да канца ён робіць і афармляе сам. Тут і паліталёгія, і гісторыя, і публіцыстыка, і філасофскія разважаньні, і мастацтвазнаўства, вершы, апавяданьні, фатаграфіі, нават паэма, раман ды п’есы.

На працягу 10 гадоў ён выдаваў рэгулярны адраджэнскі часопіс «Беларускія Ведамасьці» (выйшла 70 нумароў) і перапраўляў тыраж у Беларусь (што было ня проста).
Ён навучыўся пісаць у самалёце, ў мэтро і нават у міжгароднім аўтобусе, а паэму Вялікае Княства пісаў між іншым і ў машыне па дарозе куды-небудзь. Ён можа пісаць вершы, слухаючы субяседніка, не выходзячы з настрою і ўстаўляючы рэплікі. Таму кожны год нешта зьяўляецца з друку.

Марыля Якушэвіч

zp-knihi-1-a.pdf
zp-knihi-2-b.pdf
zp-knihi-3-b.pdf
zp-knihi-4-b.pdf

12/1/2024 › Навіны



З НОВЫМ ГОДАМ!

https://www.facebook.com/ivan.viktarovic/videos/946617363694506

З НОВЫМ ГОДАМ!
Слава беларускім ваярам!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

1/1/2024 › Навіны, Беларускія Ведамасьці, Зянон Пазьняк



Зянон Пазьняк. Віншаваньне з Новым 2024 Годам

https://www.youtube.com/watch?v=xo_MxWovEZM

Беларускі нацыяльны лідэр Зянон Пазьняк віншуе беларусаў з Новым 2024 Годам!
Жыве Беларусь!

youtube.com, Вольная Беларусь

31/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



Зянон ПАЗЬНЯК: АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ

Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь.

Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі! Віншую вас усіх з Новым надыходзячым 2024 годам. Віншую вас усіх ад імя Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”.

Хай гэты надыходзячы год стане годам перамогі над расейскім ворагам чалавецтва! Хай будзе вольная Беларусь і вольная Украіна! Далей...

31/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



Зянон Пазьняк: МАРАЛЬНАЯ ДЭГРАДАЦЫЯ Ў РАШЫСЦКАЙ РАСЕІ

——————————-
Нядаўна я прэзэнтаваў у Варшаве зборнік п’ес ГРААЛЬ і зачытваў сцэны з драмы-маралітэ “Павел”, пасьвечанай жыцьцю апостала Паўла. Там ёсьць сцэна з імпэратарам Нэронам, калі Нэрон загадвае прысутным быць на чарговым балі-оргіі у палацы на Палаціне. На Палаціне (раён Рыма) пастаянна адбываліся нэронаўскія оргіі рымскага “бамонду”, дзе голыя ўдзельнікі наладжвалі “групавы грэх”. Такі быў той Рым, пра які апостал Павел казаў, што ён згніе ад упадку маралі і ад імпэрыі не застанецца каменя на камені. Так і сталася. Далей...

30/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



ЛЕТАПІСЕЦ АДРАДЖЭНЬНЯ

Не жыве Сяргей Чырык, таленавіты і мужны чалавек, беларускі адраджэнец. Калі “прафэсійныя” журналісты і кінаапэратары зараблялі грошы і выконвалі “рэдакцыйныя заданьні” (скажаючы праўду ды ўцякаючы ад падзей, калі там быў Народны Фронт), Сяргей ствараў летапіс нашага нацыянальнага Адраджэньня. Без Сяргея самыя важныя старонкі нашай сучаснай гісторыі засталіся б пустымі аркушамі. Цяжка пераацаніць каштоўнасьць дакумэнталістыкі, створанай ім. Ён служыў народу і праўдзе.
Сьветлая памяць герою!

Валеры Буйвал

28/12/2023 › Навіны



ХАЙ ЗОРКА ХРЫСТУСА ВЕЧНА ЗЬЗЯЕ НАД БЕЛАРУСЯЙ!

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы! Віншуем усіх нас з Нараджэньнем Хрыстовым! Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго!

Цяпер мы адзначаем найвялікшую падзею ў гісторыі чалавецтва, калі Сам Бог у вобразе Сына Свайго Хрыста прыйшоў на Зямлю, нарадзіўся чалавекам, каб уратаваць людзей ад духоўнай сьмерці і поўнага вынішчэньня злом.

Хрыстос спусьціўся на самае дно існаваньня (Пекла) і вызваліў вязьняў пакут, куды ськінулі іх ворагі чалавецтва. Хрыстос адчыніў шлях для новага чалавека — чалавека несьмяротнай душы і высокага Духа, чалавека вечнасьці, павагі і спагады да ўсіх. Хрыстос адчыніў людзям сэнс існаваньня, дзе найвялікшымі цнотамі быцьця ёсьць справядлівасьць і праўда. Толькі праўда робіць чалавека свабодным, бо свабода разумеецца ў Хрысьціянстве як свабода чалавечага духа. Далей...

25/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



ЯК ІЛЮСТРАЦЫЮ

да таго як эуразьвязаўская Эўропа і расейская агнентура працуюць супраць беларусаў (дарэчы, ўвесь час, пачынаючы з 1994 года) прыводжу сёньняшнюю цытату (23-ХІІ-2023) з інтэрнэт-партала “Свабода”. Цытата:

“Пра праблемы зь фінансаваньнем Reform.by Паўлючэнка паведаміў 21 сьнежня. Асноўны інстытуцыйны донар адмовіў выданьню ў падтрымцы без тлумачэньня прычынаў. Далей...

25/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



Зянон ПАЗЬНЯК: ТРЫЮМФАЛЬНАЯ ПРАПАГАНДА І КЕПСКАЕ СТАНОВІШЧА РАСЕІ

Апошнім часам стала відавочна, што маскоўская прапаганда цалкам задушыла заходнюю бяззубую “інфармацыю” і ў значнай ступені — украінскую. Маскоўская ілжа трыюмфуе на прасторах лявацкай Эўропы, паведамляючы аб сваіх нібыта «посьпехах» на франтах, а эўрапейскія палітычныя інфантылы, уверыўшы ў рашысцкую ілжу, усё часьцей пачынаюць казаць пра “мір” ды “замірэньне” з Расеяй, ды пра “дыялог” (любімае слоўца бесхрыбетных) з Пуціным і перамовы з бандытамі. Ужо і Макрон адзначыўся.

На расейскую прапаганду працуе маса эфэсбэшных агентурных «блогераў», «перабежчыкаў» і «самаэкспэртаў», якія гучна пляжаць Пуціна, «патрыятычна» дураць украінцаў і цэлы сьвет, прадказваючы лухту. Далей...

23/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



Зянон Пазьняк. “РУССКИЙ ЯЗЫК” - ГЭТА МОВА СУСЬВЕТНАГА ЗЛА.

Шмат якім беларусам, якія пакаленьнямі выхоўваліся пад савецка-маскоўскай каланіяльнай сістэмай, бывае цяжка зразумець, і нават (як ні дзіўна) адчуць дубінныя ўдары Масквы па галовах іхняга нацыянальнага існаваньня. Рэальна, хоць і не па сваёй волі, але шмат хто зь іх сталі гаварыць на акупацыйнай мове, нават не ўяўляючы, што ў гэтым якраз і ёсьць галоўная сутнасьць маскоўскай акупацыі і задушэньня іх як народа.

Расейская агрэсія супраць Украіны, калабаранцкая акупацыя Беларусі Масквой, палітыка расейскага генацыду беларусаў, масавыя рэпрэсіі — уся антыбеларуская цяпершчына гучна крычыць, галасуе да нават самых глухіх беларусаў, да асьлепленых і нямых, каб убачылі, нарэшце, прыроду маскоўскага зла і ўспрацівіліся сьмерці. Далей...

23/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



Зянон ПАЗНЯК: АБ ШКОДНЫХ ЗЬЯВАХ

Улічваючы кагэбісцкую ўладу Расейскай Федэрацыі, рэпрэсіўны тэрор і шкодныя тэхналёгіі спэцслужбаў, трэба ўвесь час нагадваць пра гэтыя зьявы дзеля таго, каб разумныя людзі разумелі, што адбываецца.

Найперш трэба паўтараць, што ў гібрыднай вайне супраць беларусаў агентура спэцслужбаў зьяўляецца непасрэднай палітычнай сілай, бо спэцслужбы ёсьць асновай абсалютнай улады ў Расеі. Спэцслужбы (ФСБ) ёсьць цяпер у Расеі і ўлада, і прапаганда, і ідэалёгія, і інструмэнт гібрыднай вайны. Старыя паняцьці «выведкі» ў дачыненьні да Расеі – анахранізм. Шкода ад расейскай агентуры вялікая. Практыка паказвае, што яна выйграе ў гібрыднай выйне ня толькі ў Беларусі. Далей...

12/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



ВІНШАВАНЬНЕ ЗЬ ЮБІЛЕЕМ

Віншую сяброў Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні з 35- гадовым юбілеем утварэньня Таварыства — падзеі, у якой удзельнічалі вядомыя беларускія дзеячы Лявон Луцкевіч, Леанід Кароль, Кастусь Шышэя і інш. Гэта быў час беларускага нацыянальнага ўздыму. Таварыства Беларускай Культуры стала культурным, асьветніцкім і ідэйным асяродкам для беларусаў Вільні, прапагандавала і падтрымлівала беларускую культуру, рабіла карысную для беларусаў інфармацыйную, мэмарыяльную, гістарычную, асьветніцкую і выдавецкую працу. Дзейнасьць Таварыства трывала ўвайшла ў беларускую культуру і быт.

Зычу Таварыству Беларускай Культуры ў Вільні посьпехаў і добрых дасягненьняў на ніве беларускай асьветы і культуры.

4 сьнежань 2023 г.
Зянон Пазьняк
Старшыня (забароненай рэжымам)
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ,
Палітычны лідар
Нацыянальна-Вызвольнага Руху
Вольная Беларусь

5/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: КАНФЭРЭНЦЫЯ

29 лістапада ў Кіеве адбылася канфэрэнцыя беларускіх апазыцыйных да рэжыму Лукашэнкі арганізацыяў і палітыкаў “Шлях да волі”, арганізаваная прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. Ставілася задача знайсьці шырокую падтрымку ў барацьбе за волю і незалежнасьць Беларусі ў змаганьні супраць прамаскоўскай дыктатуры і расейскага акупанта. Такая падтрымка фармальна была засьведчана. Упершыню сабраліся людзі і блізкія, і далёкія ад нацыянальных інтарэсаў, каб абмяняцца думкамі перад небясьпекай зьнішчэньня Беларускай дзяржавы і нацыі.

На канфэрэнцыю прыехалі прадстаўнікі ад бальшыні палітычных груповак, актывісты і прыхільнікі свабоды Беларусі.
Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” падпісаў выніковыя дэклярацыйныя дакуманты і падтрымаў пазыцыю палка Каліноўскага. Прадстаўнікі НВР “Вольнай Беларусі” ўдзельнічалі ў рабочай групе па падрыхтоўцы рэзалюцыяў канфэрэнцыі. Далей...

4/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк



« Ранейшае

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024