Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


МУСІЦЬ БЫЦЬ БЕЛАРУСКІ ЎРАД
(Заява)

Мы адзначаем, што адбываецца ўзмацненьне маскоўскай акупацыйнай палітыкі на Беларусі і актывізацыя спэцслужбаў чужой дзяржавы. Гэта выяўляецца ў чарговых этнічных чыстках у сістэме структураў улады, эь якіх выдаляюцца асобы беларускай нацыянальнасьці і беларускага паходжаньня. На іхняе месца ставяцца генэралы і палкоўнікі расейскіх спэцслужбаў КГБ-ФСБ, рускія выхадцы з Расеі. На сёньняшні дэень у дзеючым урадзе і ў вышэйшых структурах улады не засталося, практычна, ніводнага беларуса.

Улада на Беларусі ўжо знаходзіцца ў руках спэцслужбаў. Акупацыя беларускай дзяржаўнай улады расейцамі адбылася знутры праз поўны кантроль Масквы над Лукашэнкам. Гэтая акупацыйная ўлада актыўна праводзіць на Беларусі імпэрскую палітыку ва ўсіх сфэрах жыцьця. Поўнасьцю ўзятыя пад расейскі кантроль і мэтанакіравана разбураюцца беларуская эканоміка, беларуская культура, беларуская адукацыя.

Цяпер расейцы любым спосабам намагаюцца легалізаваць (легітымізаваць) сваю ўладу на Беларусі, каб фармальпа-праўным чынам зацьвердзіць акупацыю і потым эахоп бсларускай маёмасьці і ліквідацыю Беларускай дзяржавы.

Легалізацьію акупацыйнай улады на Беларусі Масква хоча праводзіць Праз прэзідэнцкія выбары, ажыцьцяўляючы (як і ў 1991 годзе) адразу два варыянты: стаўку на Лукашэнку і стаўку на яго суперніка, падабранага Масквою. Канчатковы варыянт праявіцца у працэсе выбараў.

Вынік прззыдэнцкіх выбараў на Беларусі можа абазначаць для Масквы альбо захоп, альбо страту Беларусі. Вынік выбараў для Лукашэнкі — гэта пытаньне лёсу і жыцьця: быць альбо ня быць. Таму ніякіх дэмакратычных, і ўвогуле — нармальных выбараў акупацыйны рэжым у Беларусі не дапусьціць. Тым больш, што беларускае грамадзтва ўжо не падтрымлівае Лукашэнку.

Плянуюцца не выбары, а выбарчая прафанацыя (жорсткая і нахабная) і фальсіфікацыя галасаваньня.

Пры арганізацыі запаснога варыянту на выбарах (альтэрнатывы Лукашэнку) Масква намерваецца выкарыстаць правераных асобаў з так званай “аб’яднанай апазыцыі”, здрадніцкая сутнасьць якой ужо даўно раскрыта Беларускім Вызвольным Рухам.

У гэтым становішчы беларусы павінны ствараць сваю беларускую альтэрнатыву акупацыйнай уладзе і акупацыйнай палітыцы. Неабходна неадкладна стварыць законны Беларускі ўрад. Цяпер яшчэ ёсьць магчымасьць. Беларусы мусяць мець сваю вышэйшую выканаўчую ўладу, якая будзе кіраваць змаганьнем з акупацыйным рэжымам.

Мы патрабуем ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня неадкладна падтрымаць ініцыятыву Сымона Шарэцкага пра стварэньне законнага ўраду, прыняць і зацьвердзіць ягоныя прапановы па складзе ўраду.

Бязьдзейнасьць дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў гэтакіх абставінах недапушчальная. Мы зьвяртаемся да выбаршчыкаў выбарчых акругаў з прапановай арганізаваць сходы і запатрабаваць справаэдачы ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета за 5 гадоў працы. Падрыхтаваць наказы і меркаваньні пра іхныя канстытуцыйныя абавязкі.

Беларускі Вызвольны Рух і яго галоўныя арганізацыі (Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ і Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”), якія выяўляюць інтарэсы Беларускага Народа і спаўняюць патрэбы Беларускай Нацыі, гатовыя падтрымаць стварэньне законнага Беларускага ўраду.

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй і ўлічваючы трансфармацыю паняцьця кворуму ў існуючых абставінах, шмат што залежыць ад дзеяньняў Старшыні Вярхоўнага Савета і ад яго актыўнасьці. Мы заклікаем яго праявіць цьвёрдасьць і рашучасьць у дасягненьні мэты.

Беларусь у небясьпецы. Мы заклікаем усіх беларусаў стаць на абарону Беларусі, згуртавацца вакол Беларускага Вызвольнага Руху і патрыётаў Бацькаўшчыны. Беларусы мусяць адваяваць сваю волю, зьберагчы сваю дзяржаву і незалежнасьць.

Прынята Соймам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Соймам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
9 сьнежня 2000 г.

Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Юрась БЕЛЕНЬКІ
Выконваючы абавязкі старшыні на Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Анатоль КРЬІВАРОТ
Адказньі сакратар Ўправы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro