Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


АБ ПАЛІТЫЧНЫМ МОМАНЦЕ

(Паведамленьне)

16 кастрычніка Лукашэнка прайграў выбары ў “палату”. Фальсіфікацыя выбараў ужо яго не ўратуе. Усе ведаюць, што людзі ў большасьці не прыйшлі галасаваць. Гэта сьведчыць, што няма больш падтрымкі ўзурпатару. Лукашэнка павінен пакінуць пасаду, якую займае незаконна. “ЛУКАШЭНКА, ЗЫХОДЗЬ !” — вось патрабаваньне, якое мусяць прад’явіць беларусы.

Лукашэнка хоча ўратавацца і правесьці прэзыдэнцкія выбары па сваіх нелегальных законах і правілах. Масква думае пра магчымасьць замяніць Лукашэнку на іншага свайго стаўленьніка пад выглядам дэмакрата, а нямецкая дыпляматыя (ў асобе Ганса-Георга Віка) і лібэралы з Эўразьвязу падтрымліваюць гэтакую палітыку і выкарыстоўваюць у гэтым так званую “аб’яднаную апазыцыю”, якой кіруюць былыя хаўрусьнікі Лукашэнкі.

Варыянт замены Лукашэнкі на іншага маскоўскага стаўленьніка пад выглядам апазыцыйнага дэмакрата яшчэ горшы, чым цяперашні. Тады беларускае грамадзтва будзе абяззброенае і дэзыарыентаванае, а Беларусь здадуць пад Расею хутчэй, чым з цяперашнім амбіцыйным начальнікам улады.

У сувязі з гэтым:

Сьпее чарговая нацыянальная здрада. Гэтая “аб’яднаная апазыцыя” існуе на грошы чужых краінаў і выконвае іхную палітыку. Гэтыя людзі (М. Чыгір, А. Лябедзька, Д. Булахаў, Л. Сініцын, А. Фядута і інш.) ужо адзін раз зрабілі шкоду Беларусі і дапамаглі прыйсьці да ўлады Лукашэнку. Цяпер яны хочуць вярнуцца ва ўладу на сьпіне даверлівага беларускага народа зноў, пры дапамозе Масквы, нямецкіх дыпляматаў і лібэральных палітыкаў з Эўразьвязу, якіх не не цікавіць пагроза незалежнасьці Беларусі з боку Расеі, але абходзяць свае інтарэсы ва Ўсходняй Эўропе.

Беларусы ня мусяць абыякава адносіцца і цярпець чужую антыбеларускую палітыку.

Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ лічаць нямецкага дыплямата Ганса-Георга Віка (які засьведчыў сваю антыбеларускую дзейнасьць) пэрсонай нон-грата і прапануюць яму дабраахвотна пакінуць нашу краіну.

 

Прынята Соймам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
і Соймам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

18 лістапада 2000 г.

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro