Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: КАНФЭРЭНЦЫЯ ВОЛЬНЫХ БЕЛАРУСАЎ

У суботу 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) адбылася аднадзённая канфэрэнцыя пад назвай “Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі”. Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Беларусі (у тым ліку руху “Вольная Беларусь”), Украіны, Ічкерыі, Летувы сабрала некалькі дзясяткаў асобаў, якія выступілі па праблемах акупаванай Беларусі і вайны ва Украіне. Непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі Аляксей Францкевіч — кіраўнік Дабрачыннага Фонду “Свабодная Беларусь”.

У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася агульная платформа канфэрэнцыі, выказаная і падтрыманая ўсімі ў некалькіх важных палажэньнях.

Адзначана, што напад Расеі на Украіну, а таксама расейская акупацыя Беларусі і калабаранцкія дзеяньні рэжыму Лукашэнкі трэба ўспрымаць як агульную агрэсію Расеі супраць украінскага і беларускага народаў.

Падкрэсьлена, што пазбаўленьне ад антынароднага рэжыму Лукашэнкі і дэакупацыя Беларусі вымагае агульнанароднага беларускага змаганьня з расейскім агрэсарам, якое павінна выяўляцца ў нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, у стварэньні і дзеяньні беларускага вызвольнага падпольля, ва ўсебаковай дапамозе ўкраінцам у барацьбе супраць расейскага нападніка. Абавязкава мусіць быць удзел беларускіх дабраахвотнікаў ў шэрагах беларускіх фармаваньняў у структурах Украінскай Арміі і змаганьне на фронце вайны супраць маскоўскіх захопнікаў.

Асабліва гаворана, што беларусам трэба ідэйна, палітычна, матар’яльна і кадрамі дабраахвотнікаў падтрымліваць беларускі полк імя Каліноўскага, які ваюе супрць рашыстаў у складзе ўзброеных сілаў Украіны.

Амаль ўсе ўдзельнікі канфэрэнцыі выказваліся, што ўкраінцы і беларусы павінны разам супрацьстаяць дэзінфармацыйнай вайне расейскай агентурнай прапаганды на тэлебачаньні і ў Інтэрнэце, якая накіравана на ўзбуджэньне недаверу і нянавісьці паміж украінскім і беларускім народамі.

Прысутныя засьведчылі падтрымку Нацыянальна-Вызвольнаму Руху “Вольная Беларусь”, было асабліва падкрэсьлена, што дэакупацыя Беларусі і перамога Украіны над расейскім “мордарам” ёсьць галоўная задача для ўкраінцаў, беларусаў і ўсяго цывілізаванага сьвету.

Былі выказаныя вельмі важныя прапановы, падтрыманыя ўсімі, аб неабходнасьці прызнаньня Беларусі захопленай краінай і акупаванай тэрыторыяй. Па гэтай праблеме рэкамендавана зьвярнуцца ў кіруючыя ворганы дзяржаўнай улады ваюючай Украіны.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху “Вольныя Беларусь” паўгода таму зьвяртаўся па гэтым пытаньні ў адпаведныя міжнародныя арганізацыі. Атрыманы прыхільныя паведамленьні, але ў міжнародным аспэкце цяжка такую справу распачаць, бо зварот (у Гаагскі Міжнародны Суд) павінен быць накіраваны ад дзяржаўнай улады акупаванай краіны. Тым часам Лукашэнка і яго маскоўская хэўра, што захапілі ўладу ў Беларусі, рэальна самы зьяўляюцца акупанцкай адміністрацыяй, якая прывяла маскоўскіх акупантаў у Беларусь.

Што датычыць тактычных гульняў Эўразьвязу “ў Ціханоўскую”, “у лідара дэмакратыі” і ў “выбранага прэзыдэнта”, то на справе ніхто ў кіруючых колах Захаду гэтую сваю палітычную гульню сур’ёзна (увага!) на ўзроўні заканадаўства не трактуе (толькі паліт-казус). Адпаведна і “група” (магчыма ёй патлумачылі) па гэтых пытаньнях туды не зьвяртаецца.

Аднак пытаньне рэальна можна вырашыць з кіраўніцтвам ваюючай Украіны (як гэта атрымалася з Ічкерыяй). Такое рашэньне магло б стаць нават больш практычным для абодвух бакоў, чым каніцель з заходняй бюракратыяй.
На Канфэрэнцыі, дарэчы, адзначылі тупіковасьць і шкоднасьць так званага “штаба” вакол Ціханоўскай. Клаўнада, як сказаў адзін палітык, занадта зацягнулася. З вольнай пэрспэктывай беларускай нацыі задумка гэтага “штаба” не ўвязваецца.

Па выніках Канфэрэнцыі была выпрацавана і прынята рэзалюцыя, якая адлюстроўвае платфарму пазыцый. Цікава,
дарэчы, што па прапанове ўкраінскіх ўдзельнікаў, платформу канфэрэнцыі назвалі “Канфэрэнцыя вольных беларусаў”. Мяркуецца, што будзе практычны працяг дзейнасьці.

23 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьня

24/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь