Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Гэта ж як трэба неавідзець …”

——————————————–
Беларусы шмат прысылаюць мне лістоў і паведамленьняў у ФБ і на Э-по. Рэакцыя на падзеі, звычайна, эмацыйная, а вызначэньні катэгарычныя. Але тут часам і ёсьць сэнс праўды, сказанай груба і наўпрост.

“Гэта ж як трэба неавідзець беларускі народ! Самаеды!” — ускліквае мой карэспандэнт. І ўнізе цытата, як напісана, зь “нянашай Нівы”.

У газэце паведамляецца, што “Краіны Балтыі, Польшча і Ірландыя выступаюць за тыя ж санкцыі ЕС супраць Беларусі, што і супраць Расіі … Гэтая тэма абмяркоўваецца ў Брусэлі ўжо даўно, — паведамляецца далей. — На думку дыпламатаў ЕС, зь якімі гутарыла карэспандэнтка «Польскага радыё», мэты дзве. Па-першае, як мага мацней нанесьці ўдар па беларускай эканоміцы і прымусіць рэжым у Менску спыніць дапамогу Маскве ў вайне на Украіне.”

Ну як яшчэ ясьней (і дурней) можна сказаць, распрануцца і агаліцца!? Прытым заўважце, — піша карэспандэнт, — што за антынародныя санкцыі супраць акупаванай Беларусі выступаюць менавіта тыя краіны, дзе пастаянна пасецца “штабік” (маецца на ўвазе, відаць, група вакол Ціханоўскай). Ізноў моцныя словы і ўскліканьне: “Гэта ж як трэба неавідзець беларускі народ!”

Ня думаю, што “яны” ненавідзяць беларускі народ. Ім проста на яго начхаць, што ў Брусэлі, што ў Вільні. І гэта пасьля ўсяго таго што сталася і што сказана пра санкцыі, пра акупацыю, пра тэрор і рэпрэсіі і пра Лукашэнку.

Словам няма пра што гаварыць. Усё даўно зразумела. Стварайма хутчэй і разбудоўваем шырока наш Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь, каб зьнесьці ўсю нечысьць, каб духу ад яе не засталося.

15 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/getazaktrebaneavidzec

19/10/2022 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь