Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ХАРАКТЭРНЫ ПРЫКЛАД

2-га кастрычніка з ініцыятывы Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту адбыўся Вальны Сойм беларускіх суполак Нацыянальна- Вызвольнага Рху “Вольная Беларусь”, які аб’ядноўвае беларусаў некалькіх краін і працягвае разьвівацца.

Створаныя неабхадныя ворганы Руху, аформленая структура, прыняты Статут і Палітычныя Прынцыпы. Працягваецца рэальная справа па дапамозе беларускім ваярам, што ваююць разам з украінцамі супраць расейскмх агрэсараў.

У аснове Руху вядомыя беларускія палітыкі і нацыянальна-дэмакратычныя дзеячы, што эмігравалі за мяжу з-пад рэпрэсіяў акупацыйнага рэжыму.

Існуе масава абмеркаваная, публічна апробаваная Паграма разьвіцьця будучай Вольнай Беларусі. Прыняты шэраг практычных дакумантаў. Шмат што выкладзена ў інфармацыйную прастору Інтэрнэта. Усё робіцца. Ёсьць рухаўскія старонкі і відэа. Беларусы далучаюцца.

Словам, я тут не паведамляю нічога новага, пра ўсё сказана. Але ёсьць адзін вельмі сімптаматычны нюанс, належны для разуменьня сітуацыі, у якіх умовах разьвіваецца сапраўды дэмакратычнае змаганьне за вызваленьне Беларусі.

Мінуў тыдзень пасьля Вальнага Сойму Руху і пры дастатква шырокай рухаўскай інфармацаі ні адзін ворган (акрамя Белсату, які ўзяў у мяне інтэрв’ю), ні адзін “ворганчык” так званых “беларускіх” так званых “дэмсмі” не абмовіўся нідзе ні адным словам аб гэтай істотнай падзеі ў беларускай палітыцы (хоць гэтая падзея сядзела ў іх проста на носе).

Вельмі наглядна. Лепшага прыкладу для характарыстыкі гэтых “дэмсмі” не прыдумаеш.

Зразумела, што задача стварэньня беларускіх незалежных дэмакратычных сродкаў масавай інфармацыі, без прафанатараў і без агентуры, вельмі важная, яна стаіць даўно і за вырашэньне гэтай задачы беларусам трэба брацца, чаго б тое не каштавала.

9 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/harakternypryklad

9/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь