Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБ ЗМАГАНЬНІ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ І АБ ПАДТРЫМЦЫ ЗМАГАРНАЙ УКРАІНЫ

Заява

Агрэсія, якую распачала імпэрыялістычная Расея супраць Украіны і Беларусі, пагражае ўсёй Эўропе. Першай ахвярай стала Беларусь, якая пасьля задушэньня народных пратэстаў 2020 года супраць антыбеларускага рэжыму была пад выглядам манёўраў без супраціву акупаваная расейскім войскам 17-га студзеня 2022 года пры садзеяньні антынароднага рэжыму Лукашэнкі.

Праз месяц, 24-га лютага, расейскія агрэсары напалі на Украіну таксама з тэрыторыі акупаванай Беларусі. Яны распачалі варварскую вайну супраць украінскага народа – вайну на вынішчэньне дзяржавы і народу. На працягу больш чым двухсот дзён расейския агрэсары разбураюць гарады, катуюць і масава забіваюць мірнае насельніцтва, жанчын і дзяцей.

Расея не прызнае ўкраінцаў за народ, яна не выконвае аніякіх устаноўленых міжнародных правілаў і законаў вайны. Мэта сеньняшняй Расеі знішчыць незалежнасць народаў, адбудаваць імпэрыю коштам свабоды і дабрабыту суседніх дзяржаваў, любым коштам, нават праз пагрозу выкарыстаньня ядзернай зброі. Гэтыя злачынныя заявы ставяць пад пагрозу існаваньне людзкой цывілізацыі. Што толькі яшчэ раз паказвае ўвесь антычалавечы характар расейскай дзяржавы.

Але, таксама, лічым недапушчальным нават разгляд (тэарэтычны) магчымага сцэнару, калі Беларусь можа быць аб’ектам для канвэнцыянальнага, альбо тактычнага ядзернага адказу з боку краінаў Захаду, для якога беларускі народ зьяўляецца саюзьнікам. Мы заяўляем, што не Беларусь, а выключна Расейская Фэдэрацыя павінна быць мэтай для любога збройнага адказу.

Разам з гэтам мы не выключаем магчымасць паўстаньня беларускага збройнага супраціву супраць расейскіх акупантаў у Беларусі і дапамогі беларусам з боку ўкраінцаў і беларускага палка Каліноўскага ў нанясеньні кропкавых удараў па расейскіх акупацыйных войсках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

На сёньняшні дзень, наша ключовая задача – адстойваць жыцьцёвыя, цывілізацыйныя інтарэсы беларускага народа і беларускай дзяржавы.

Гэтыя мэты могуць быць дасягнутыя праз:
- магчымы супраціў супраць расейскай акупацыі ўнутры Беларусі;
- магчымы супраціў супраць рэжыму Лукашэнкі, які фактычна выконвае функцыі акупацыйнай адміністрацыі і дзейнічае насуперак інтарэсам Беларусі;
- усімі сіламі дапамагаць украінскаму народу ў барацьбе супраць расейскіх агрэсараў;
- ўзмацняць змагарны полк Кастуся Каліноўскага, каб ён мацнеў і вырастаў да брыгады да беларускай дывізіі, якая вызваліць Беларусь ад расейскіх акупантаў і здраднікаў нацыі, што прывялі ворагаў у нашу Айчыну.

Толькі перамога над фашызаванай імпэрыялістычнай Расеяй у гэтай вайне адкрывае магчымасьці для вызвалення Беларусі і пабудаваньня дэмакратычнай і свабоднай беларускай дзяржавы. Замарожваньне канфлікту ва Украіне, перамовы з рэжымам Пуціна будзе азначаць закабаленьне народаў і далейшы падрыў сістэмы бясьпекі ў сьвеце.

Настае лёсавызначальны, гістарычны для народу і для беларускай свабоды час.
Беларусы, гуртуймася вакол Беларускай ідэі волі і незалежнасьці.
Сьмерць ворагам! Жыве Беларусь!

2 кастрычнік 2022 г. Варшава.
Вальны Сойм

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь