Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРА ВЫНІКІ ВАЛЬНАГА СОЙМУ АБ СТРУКТУРЫ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Вальны Сойм Нацыянальна-Вазвольнага Руху “Вольная Беларусь” выбраў выканаўчы ворган Руху — Каардынуючую Управу, у якую ўвайшлі:

Андрэй Вітовіч*
Віктар Каралькоў (Кіраўнік Управы)
Алесь Паўловіч**
Ларыса Самсонава
Алена Самусева (Сакратар Управы)
————————-
(Заўвага: */** — псэўданімы)

Улічваючы працэс фармаваньня і разьвіцьця Руху “Вольная Беларусь”, прадстаўнічы ворган Руху і кантрольную камісію пакуль што адмыслова не выбіралі. Пры істотным (масавым) пашырэньні сяброўства прадугледжана далейшае разьвіцьцё структуры і адлюстраваньне яе ў Статуце Руху.

Ідэалагічна-палітычную функцыю Руху ў гэты час працягвае выконваць Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху “Вольная Беларусь”, як частка агульнага Руху.

Арганізацыйнай асновай Руху зьяўляюцца вольныя аўтаномныя суполкі, якія выбіраюць ворганы кіраваньня. Акрамя структуры суполак на Сойме прапанавалі таксама разглядзець пытаньні аб індывідуальным і калектыўным сяброўстве ў Руху.

У Статут унесена дапаўненьне (цытата), што “калі няма магчымасьці ўтварыць суполку Руху, тады асоба можа ўдзельнічаць у Руху індывідуальна, паведаміўшы Каардынуючую Управу ў форме пісьмовай заявы, дзе павінна быць засьведчана аб згодзе і падтрымцы “Палітычных пранцыпаў” Руху і аб падпарадкаваньні Статуту Руху “Вольная Беларусь”.

Па сутнасьці пададзенай заявы Управа прымае рашэньне.

Калі нейкае палажэньне Палітычных Прынцыпаў ці Статуту выклікае ў спаборніка непрыняцьце, тады ён ня можа быць сябрам Руху.

Са згоды Управы такі індывідуальны спаборнік, ня будучы сябрам Руху, па яго жаданьні можа супрацоўнічаць з Рухам на правах афілятыўнай асобы (бяз магчымасьці ўдзелу ў галасаваньні і ў прыняцьці рэшэньняў).”

(Гэта вядомая адміністрацыйна-палітычная практыка, каб пазьбегнуць “вірусаў”, шкодных спрэчак і дэзарганізацыі структур).

Таксама разглядалася і абмяркоўвалася пытаньне аб калектыўным сяброўства ў арганізацыі. Па гэтым пытаньні ўнесена ўдакладненьне ў Статут Руху, якое гучыць так (цытата):

“У Руху “Вольная Беларусь” можа ўдзельнічаць калектыўная група ці арганізацыя, калі яна згодная і падтрымлівае “Палітычныя прынцыпы” і Статут Руху, падае заяву аб удзеле і прадставіць пратакол рашэньня групы (арганізацыі) з інфармацыяй аб індывідуальным галасаваньні.
Па сутнасьці заявы групы (арганізацыі) Управа (па ўзгадненьні з БНС) прымае рашэньне.***

Група (арганізацыя), што набыла калектыўнае сяброўства ў Руху як калектыўная адзінка, валодае адным голасам (і адным дэлегатам) незалежна ад колькасьці ўдзельнікаў групы (арганізацыі)

(З а ў в а г а***. Тэарэтычна група (арганізацыя) скандальнага, экстрэмісцкага ці маральна скампрамэтаванага характару можа фармальна пагадзіцца з “Палітычнымі прынцыпамі” і Статутам Руху “Вольная Беларусь” і засьведчыць гэта, каб увайсьці ў Рух з мэтай яго кампрамэтацыі. У такім выпадку Управа прымае рашэньне аб немагчымасьці ўдзелу гэтай групы (арганізацыі) у Руху, зыходзячы зь яе спрэчнай сутнасьці.)”

Гэтыя палажэньні, узьнятыя сябрамі суполак, тыповыя і прынятыя ў палітычнай практыцы, маюць важнае значэньне, дзеля здаровай і выніковай дзейнасьці арганізацыі.

Тым больш, улічваючы сітуацыю вайны ў рэгіёне, расейскую акупацыю Беларусі, антыбеларускую палітыку і рэпрэсіі лукашысцкага рэжыму супраць народа Беларусі.

Таксама трэба разумець, што пасьля пераняцьця абсалютнай улады праз КГБ (ФСБ) у Расеі тэрарыстычная спэцслужба КГБ (ФСБ) зрабілася (увага!) палітычнай сілай (супэр-партыяй), што валодае вышэйшай дзяржаўнай уладай, якая вядзе агрэсіўную вайну супраць суверэнных краінаў і пагражае ўсяму цывілізаванаму ствету.

КАНТАКТЫ.

Зьнешні кантакт з Управай Руху (Сакратар) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце:

Зьнешні кантакт з Управай Руху (Кіраўнік) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце: vol.bielarus@gmail.com

Зьнешні кантакт з БНС руху “Вольная Беларусь” праз: Э-ПО:
bielnacsak@gmail.com

Вайсковая камісія БНС руху “Вольная Беларусь” (Андрэй Вітовіч): праз Э-ПО:
bvr.bns@proton.me

СТАРОНКІ:

https://www.youtube.com/channel/UCyxzZOsmyKnEI7t03FsQhLA

bns-volnayabelarus.org

http://www.narodnaja-partyja.org/

http://www.bielarus.net/

6 кастрычнік 2022 г. Варшава. Інфармацыя БНС.

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь