Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ АРГАНІЗАЦЫІ І ЗАДАЧЫ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Рух “Вольная Беларусь” (поўная назва “Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”) — гэта дэмакратычнае грамадзка-палітычная рушэньне нацыянальна-вызвольнага зьместу, накіраванае на нацыянальную кансалідацыю беларусаў дзеля захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, мовы, культуры і дзяржавы, з мэтай вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі і дзеля ўсталяваньня дэмакратычнага кіраваньня ў Беларусі.

Рух абапіраецца на беларускую нацыянальную ідэю “Адраджэньне” і дэмакратычныя каштоўнасьці, грунтуецца на палітычных прынцыпах, якія вынікаюць з нацыянальнай ідэі “Адраджэжньне”. Рух арыентуецца на пабудову будучай незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, канцэпцыя якой адлюстравана ў “Народнай Праграме “Вольная Беларусь”, якая была падрыхтавана беларускімі нацыянальнымі палітыкамі ў 2017 годзе*.

*(Заўвага 1. Усувязі з акупацыяй Беларусі расейскім войскам і агрэсіяй Расеі супраць Украіны некаторыя палажэньні Праграмы могуць быць удакладненыя альбо дапоўненыя, але канцэптуальная ідэйная аснова не зьмяняецца.)

Статутная Структура Руху (гл. Статут) фармуецца зьнізу шляхам утварэньня аўтаномных суполак, якія кіруюцца “Палітычнымі прынцыпамі”, Праграмай і Статутам Руху “Вольная Беларусь”.

Рух абымае абсягам усіх беларусаў ва ўсім сьвеце, улічвае заканадаўства розных краінаў, але, фактычна, падзелены на дзьве часткі – айчынную і замежную.

Замежная частка, якая існуе ў вольным сьвеце, можа вольна існаваць і дзейнічаць, даваць інфармацыю пра сваю дзейнасьць.

Айчынная (мэтрапольная) частка існуе ў акупаванай Беларусі пад антынародным рэжымам, пад рэпрэсіямі і перасьледам, дзе шмат хто зьбеларусаў знаходзіцца ў турме.

Існаваньне і дзейнасьць айчынных суполак Руху “Вольная Беларусь” улічвае акупацыйнае становішча, генацыд народа, антыбеларускі характар рэжыму ўлады і разьвіваецца падземна, узяўшы за аснову суполку з 2-3 чалавек, разьвівае толькі гарызантальныя ланцуговыя сувязі, не ствараючы вертыкальнай структуры.

Такі схаваны падыход айчынных суполак ёсьць вымушанай часовай зьявай, дае магчымасьць дзеля сацыяльна-кантактнай асьветніцкай працы і падрыхтоўкі і спрыяе захаваньню сяброў Руху ад зьнішчэньня і рэпрэсіяў. Гарызантальная структура айчыннага Руху адразу будзе сістэматызавана пры зьмене палітычных абставінаў.

Палітычныя прынцыпы Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” — гэта сьцісла вызначанае кола абавязковых пазыцыяў, на прызнаньні якіх магчымае ўзаемаразуменьне, салідарнасьць і яднаньне ўдзельнікаў Руху ў змаганьні за ідэалы вольнай Беларусі.

Прынцыповыя пазыцыі ўзаемадзеяньня наступныя:

1. Дзяржаўная незалежнасьць Беларусі.
2. Дзяржаўная Беларуская мова.
3. Вольнае дэмакратычнае грамадзтва.
4. Імпэрыялістычная Расея – вораг Беларускай нацыі і пагроза для існаваньня незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
5. Вяртаньне законнай Канстытуцыі 1994 года, як канцэптуальнага базісу для развіцьця новага дзяржаўнага і дэмакратычнага ладу ў Беларусі.
6. Вяртаньне Беларускага дзяржаўнага Бел-Чарвона-Белага Сьцяга і гэрба Пагоня.
7. Парляманцкая рэспубліка.
8. Выбары Вярхоўнай Рады (новага Першага скліканьня) па мажарытарнай сістэме (пакуль ні створыцца партыйная сістэма палітыкі).
9. Перагляд і адмена рэжымнага заканадаўства якое было прынята пад час кіраваньня Лукашэнкі, якое супярэчыць канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 1994 году, інтарэсам нацыянальнай дзяржавы і грамадзтва.
10. Выхад з усіх антынародных дамоваў і саюзаў з Расеяй і з іншымі з краінамі, падпісаных Лукашэнкам
11. Новая рэгіянальная сістэма бясьпекі на падставе Балта-Чарнаморскай канцэпцыі супрацоўніцтва.
12. Супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амэрыкі і з дэмакратычнымі краінамі Эўропы, а таксама з Канадай, Аўстраліяй, Японіяй, Новай Зеландыяй і іншымі дэмакратычнымі дзяржавамі. Супрацоўніцтва з НАТА, з рэгіянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія аб’ядноўваюць дэмакратычныя краіны.
13. Дабраахвотная падтрымка Украіны ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Развіцьцё палітычных, эканамічных дабрасуседзкіх адносінаў з Украінай пасьля перамогі над расейскім агрэсарам. Выбудаваньне асноў дзеля ўзаемаразуменьня і выпраўленьня палітычных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны.
14. Дэсаветызацыя і дэрусіфікацыя.
15. Вызваленьне і рэабілітацыя палітычных зняволеных.
16. Люстрацыя**.

**(Заўвага 2. Люстрацыя магчымая пасьля стварэньня Парляманту. Парлямант — “Вярхоўная Рада” — згодна Канстытуцыі прымае закон аб люстрацыі.)

Асобнай аўтаномнай структурнай адзінкай Руху зьяўляецца Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) Руху “Вольная Беларусь”, які выконвае ідэалагічныя і каардынуючыя функцыі ў палітыцы Беларускага нацыянальнага Адраджэньня.

—————————————-
2 кастрычнік 2022 г., г. Варшава
Зацьверджана на Вальным Сойме (Сходзе) суполак
Руху “Вольная Беларусь”

7/10/2022 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь