Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ АБ ВАЛЬНЫМ СОЙМЕ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

2-га кастрычніка ў Варшаве адбыўся ўстаноўчы сход (Вальны Сойм) дэмакратычнага Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”. Рух запачаткаваны раней Беларускім Нацыянальным Сакратарыятам Руху “Вольная Беларусь”. Рушэньне існавала ў неструктураванай сутнасьці. 2-га кастрычніка закладзены асновы яго структурызацыі. 24 дэлегаты і сябры суполак Руху (у асноўным з Польшчы) плюс “анлайн” пацьвердзілі Палітычныя Прынцыпы арганізацыі і прынялі Статут Руху.

Былі заслуханыя палітычныя даклады (Паўла Вусава і Зянона Пазьняка), прынятыя рэзалюцыі аб барацьбе з акупацыйным рэжымам у Беларусі і аб падтрымцы змагарнай Украіны, аб разьвіцьці беларускага нацыянальна-культурнага асьветніцтва.

Напярэдадні Вальнага Сойму сябры Руху “Вольная Беларусь” набылі для палка Каліноўскага мікрааўтобус “Фольксваген”, намячаецца збор сродкаў на баявыя дроны для каліноўцаў.

Рух “Вольная Беларусь” складаецца з двух частак: адна (мэтрапольная) існуе падземна ў Беларусі; другая — замежная, існуе ў вольным сьвеце. На сёньняшні дзень ёсьць суполкі і сябры Руху ў Польшчы, Нямеччыне, Нарвэгіі, Летуве, ЗША.

Сэнс Руху — беларускае нацыянальнае “Адраджэньне”, вызваленьне Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад улады антыбеларускага рэжыму.

На сходзе былі абраныя кіроўныя ворганы якімі зьяўляецца Каардынуючая Управа (выканаўчы ворган, кіраўнік Віктар Каралькоў) і створаны раней Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (палітычна-ідэалагічны ворган).

Базавымі палітычнымі прынцыпамі руху зьяўляюцца наступныя пастулаты:

1. Дзяржаўная незалежнасьць Беларусі.
2. Дзяржаўная Беларуская мова.
3. Вольнае дэмакратычнае грамадзтва.
4. Імпэрыялістычная Расея – вораг Беларускай нацыі і пагроза для існаваньня незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
5. Вяртаньне законнай Канстытуцыі 1994 года, як канцэптуальнага базісу для разьвіцьця новага дзяржаўнага і дэмакратычнага ладу ў Беларусі.
6. Вяртаньне Беларускага дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрба Пагоня.
7. Парляманцкая рэспубліка.
8. Выбары Вярхоўнай Рады (новага Першага скліканьня) па мажарытарнай сістэме (пакуль ні створыцца партыйная сістэма палітыкі).
9. Перагляд і адмена рэжымнага заканадаўства якое было прынята пад час кіраваньня Лукашэнкі, якое супярэчыць канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 1994 году, інтарэсам нацыянальнай дзяржавы і грамадзтва.
10. Выхад з усіх антынародных дамоваў і саюзаў з Расеяй і з іншымі з краінамі, падпісаных Лукашэнкам
11. Новая рэгіянальная сістэма бясьпекі на падставе Балта-Чарнаморскай канцэпцыі супрацоўніцтва.
12. Супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амэрыкі і з дэмакратычнымі краінамі Эўропы, а таксама з Канадай, Аўстраліяй, Японіяй, Новай Зеландыяй і іншымі дэмакратычнымі дзяржавамі. Супрацоўніцтва з НАТА, з рэгіянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія аб’ядноўваюць дэмакратычныя краіны.
13. Дабраахвотная падтрымка Украіны ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Разьвіцьцё палітычных, эканамічных дабрасуседзкіх адносінаў з Украінай пасьля перамогі над расейскім агрэсарам. Выбудаваньне асноў дзеля ўзаемаразуменьня і выпраўленьня палітычных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны.
14. Дэсаветызацыя і дэрусіфікацыя.
15. Вызваленьне і рэабілітацыя палітычных зьняволеных.
16. Люстрацыя.

Бліжэйшая арганізацыйная задача Руху– павелічэньне колькасьці суполак па ўсім сьвеце, дзе ёсьць беларусы. У наступных паведамленьнях будуць пададзены прынятыя дакуманты і рэзалюцыі Вальнага Сойму, плюс кантактныя каардынаты Руху.

Заклікаем ўсіх грамадзян, якія падзяляюць палітычныя прынцыпы «Адраджэньня» ўключацца ў дзейнасьць беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху.
Жыве Беларусь!

Ніжэй (лінк) зьмяшчаем сэрыю фрагмэнтаў відэа (шэсьць ролікаў) з Вальнага Сойму Руху.
(З а ў в а г а д а в і д э а. Відэа дэлегатаў у залі не паказваецца, ўлічваючы рэпрэсіўны тэрор у Беларусі.)

https://www.bns-volnayabelarus.org/post/valny-sojm

4 кастрычнік 2022 г.
Інфармацыя БНС

5/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь