Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АТАКУ НА САХАШЧЫКА

Людзі, якія адпадаюць, адмаўляюцца і выходзяць прэч з рэжымнай сістэмы, як правіла, зазнаюць перасьлед з боку сістэмы, часам вельмі жорсткі.

Акупацыя Беларусі расейскім войскам і напад маскоўцаў на Украіну прымусілі нават людзей, да гэтага часу лаяльных да прадажнай улады, рабіць выбар. Але толькі адзінкі засьведчылі яго публічна. Адпаведна яны апынуліся ў турме альбо ў эміграцыі.

Падпалкоўнік Валеры Сахашчык стаў дэсідэнтам сістэмы, але шлейф сістэмы будзе цягнуцца за ім і душыць сьведчаньнем павязанасьці зь яе існаваньнем.

Нядаўна КГБ зрабіў ператрус у бацькоў і ў беларускім доме сп. Сахашчыка і зьмясьціў у Сеціве (праз падстаўных асобаў) фотакопію зь яго расейскага пашпарта (хоць Сахашчык жыве па беларускім пашпарце) як сьведчаньне яго “павязанасьці” з рашай.

Сьведчаньне, аднак, нікчэмнае, мае сваё тлумачэньне (звычайна “вяжуць” крывёй, карупцыяй, вярбоўкай спэцслужбаў ды грашыма).

Вэрхал, усчаты ў СМІ і ў сацыяльных сетках, таксама нікчэмны. Кантора ня ў стане абвінаваціць афіцэра ў парушэньні закона, маралі, ці нават дысцыпліны. Гэбэ павыцягваў з сацсетак розныя даўнія фатаграфіі Сахашчыка: то ён стаіць пад партрэтам прэзідэнта Башыра Асада і ганарыцца здымкам, то ў групе будаўнікоў сваёй будаўнічай фірмы (дарэчы ці не найлепшай ў Эўропе) і паведамляе, што фірма пабудавала гмах Інстытута ФСБ у Калінінградзе, то ён сфатаграфаваны зь нейкай жанчынай на руках (у сапраўднасьці гэта яго жонка) і г. д. Не паведамілі толькі яшчэ, што ён быў ідэйным камуністам і членам КПСС (зь якой разьвітаўся, дарэчы, за паўгода да путчу).

Усё накіравана на тое, каб стварыць ўражаньне, што Сахашчык не парваў з рашысцка-лукашысцкай сістэмай, што давяраць яму нельга, глядзіце, маўляў, беларусы «будьте бдітельны» — клапоціцца гэб“ё. І, нарэшце, падносяць каронны (як яны думаюць) «антыукраінскі» аргумэнт на падпалкоўніка. Знайшлі, што гадоў 7-8 таму ён паведаміў у сацсетках, што ў 1944 годзе ягонага дзеда, які быў камандзірам савецкага партызанскага атрада, забілі бэндэраўцы, і таму ён «супраць бэндэраўцаў».

Але вось цяпер, калі фашысцкая раша захапіла Беларусь і напала на Украіну, гэты ўнук забітага ў той вайне дзеда, які ваяваў з бэндэраўцамі, выступіў са зваротам да беларускіх вайскоўцаў, каб яны не ваявалі супраць украінцаў і паехаў ва Украіну, каб ствараць беларускія вайсковыя аддзелы ва ўкраінскай арміі і дапамагаць украінцам біць рашысцкую навалач. Гэбоўская кантора, відаць, спадзяецца, што ўкраінцы не разьбяруцца ў такіх простых жыцьцёвых абставінах.

Ёсьць некалькі схаваных прычынаў рэжымнай атакі на падпалкоўніка Сахашчыка.

Першая — гэта яго прафэсійная функцыя ў стварэньні аддзелаў Беларускага вызвольнага войска.

Другая — гэта падтрымка антываеннай, антыакупацыйнай пазыцыі Сахашчыка з боку маёй асобы як сябра БНС нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь» (што звычайна напружвае антыбеларускі рэжым).

Трэцяя прычына вынікае з матывацыі ўзбудзіць непрыняцьце асобы Сахашчыка ў асяроддзі беларусаў нацыянальна-вызвольнага руху.

Чацьвертая прычына (бадай што, галоўная) абгрунтавана матывацыяй узбудзіць недавер да асобы падпалкоўніка Валеры Сахашчыка ва Украіне і ва ўкраінскага кіраўніцтва, бо якраз там, ва Украіне, можна фармаваць беларускія ваенныя аддзелы і змагацца з рашысцкім акупантам у шэрагах украінскай арміі.

Канешне, дэсідэнцтва падпалкоўніка Сахашчыка абярнулася для яго нечаканымі цяжкасьцямі. Вялікае напружаньне. Падводзіць здароўе. Паехаць у Беларусь ратаваць бацькоў — немагчыма. Там чакае турма альбо па крымінальным лукашысцкім законе – расстрэл. (Я ўжо не кажу пра цалкам тупіковы “Пераходны кабінэт” каля Франака Вячоркі і Ціханоўскай, куды ўвайшоў Сахашчык і дзе нічога зрабіць немагчыма).

Але, тым ня менш, лукашысцка-рашысцкай агентуры ня ўдасца заблакаваць ініцыятыву па стварэньні аддзелаў Беларускага войска. Яно ўжо існуе ў фармацыі палка Каліноўскага ды ствараемага палка Пагоня. Падтрымка беларусамі барацьбы ўкраінцаў супраць рашысцкіх акупантаў і разбудова беларускіх вайсковых аддзелаў у сістэме ўкраінскіх ўзброеных сілаў ня спыніцца. Наперадзе перамога Украіны і вызваленьне Беларусі. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

15 верасень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/praatakunasahascyka

16/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2022
П А С Ч П С Н
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь