Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ,
Дэпутат Незалежнасьці.

3 верасень 2022 г.
Варшава
——————————

Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы
Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Дарагія землякі, паважаныя беларусы Амэрыкі і Канады, паважаныя госьці, спадарыні і спадары, вітаю Вас на 34-й Сустрэчы беларусаў тут, у горадзе Саўт-Рывэры, у разбудову якога шмат працы ўклалі беларускія эмігранты мінулых часоў.

Гэта вельмі добрая традыцыя, калі беларусы амэрыканскага замежжа зьбіраюцца разам. Тым больш гэта важна цяпер, у вельмі цяжкі для Беларусі час, калі маскоўскі вораг збройна акупаваў Беларусь і напаў на Украіну, калі ўнутраныя і зьнешнія акупанты разбурылі беларускую грамадзянскую супольнасьць, беларускія арганізацыі і беларускія асяродкі, калі ворагі ў асобах міліцыі і КГБ кідаюцца на вуліцах на гук Беларускай мовы, хапаюць беларусаў, б’юць, цягнуць у суд і кідаюць за краты. Дзясяткі тысячаў беларусаў цяпер у турмах акупацыйнага рэжыму. Зь іх больш за паўтары тысячы — палітычныя вязьні, зь якіх адмыслова зьдзекваюцца і катуюць за Беларусь.

Цяпер для беларусаў няма больш важнага пытаньня, як задача барацьбы з акупантамі, падрыхтоўка беларускага партызанскага руху і падтрымка Украіны. Вайна расстаўляе прыярытэты. Беларусам, здольным да барацьбы, трэба ўступаць у беларускія вайсковыя аддзелы, што ваююць у шэрагах украінскай арміі супраць рашысцкіх агрэсараў. Расейскі фашызм павінен быць разгромлены на Украіне і выгнаны зь Беларусі, разам з лукашысцкімі здраднікамі і забойцамі народа.

Цяпер, у час сьмяртэльнай небясьпекі для Беларускай нацыі, наш лёзунг павінен гучэць так, як гучэў некалі ў час народнага змаганьня з маскоўскімі ворагамі чалавецтва: “БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ!” Усё для Беларусі! Усё дзеля яе вызваленьня з-пад маскоўскай акупацыі, з-пад цемры прамаскоўскага рэжыму!

Стварайма паўсюдна суполкі Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларсь”. Падтрымлівайма вызвольную палітыку Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту! Шануйма нашу сьвятую Беларускую мову, якая мусіць гучэць паўсюль, дзе ёсьць беларусы. Беларуская мова ёсьць наша найвялікшая ідэйная, культурная і сацыяльная зброя супраць расейскага фашызму і расейскіх ворагаў чалавецтва.

Не змарнуйма гэты час. Усё — на алтар нацыі, яе волі, свабоды і перамогі, бо кожны — можа.

Няхай жыве вольная, сьветлая Беларусь! Няхай жыве вольная Украіна і вольная Польшча! Няхай жыве час, калі мы прамаўляем разам: Слава Айчыне!

3 всерасень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2022
П А С Ч П С Н
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь