Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАСОПІС АДРАДЖЭНЬНЯ

Часопісам “Беларускія Ведамасьці” я цяпер карыстаюся як энцыкляпэдыяй беларускага палітычнага змаганьня канца 20-га і пачатку 21 стагоддзяў. Адчуваю, што чым далей аддаляецца час, тым больш узрастае для мяне інфармацыйная роля гэтага выданьня.

Успамінаю, што калісьці гадоў 10 таму, Вітаўт Кіпель неяк сказаў у сваім выступе, што “Беларускія Ведамасьці” — гэта цяпер адзіны адраджэнскі часопіс, і роля яго ў гісторыі будзе толькі ўзрастаць.

Мінуў час — і сапраўды пагаджаюся з гэтай высновай і пачынаю думаць аб зьберажэньні таго, што ёсьць. У Сеціве “Беларускія Ведамасьці” існуюць толькі напалову — №№ 31-68 — (”Беларуская Салідарнасьць” — http://www.bielarus.net/archives/category/bielaruskija-viedamasci/ ). У бібліятэках цалкам яго няма нідзе. Асобныя гадавікі і экзэмпляры ёсьць у бібліятэцы ў Лодзі і ў Варшаве, часткова (найбольш) — у Публічнай бібліятэцы ў Нью-Ёрку і, магчыма, нешта ў Вільні.

У Беларусі ўсё зьнікла. Папоўніць Сеціва маглі б энтузіясты (што пры цяперашнім часе малаверагодна).

З 1996 па 2013 выйшла 70 нумароў. Рабілі і выдавалі яго ў Варшаве (на зьбіраныя сродкі беларусаў Амэрыкі) Зянон Пазьняк і Галіна Палачаніна (пра падтрымцы карэспандэнтаў БНФ). Асноўная прычына спыненьня выданьня — немагчымасьць дастаўкі ў Беларусь. (Рэжым арганізаваў вельмі жорсткія меры, замовілі нямецкую тэхніку для кантролю над мяжой, пачаліся суды над людзьмі за правоз літаратуры, мае выданьні былі аб’яўлены “экстрэмісцкімі”, “тэрарыстычнымі” і г. д.)

Нядаўна я зрабіў кніжную аправу гадавікоў часопіса. Праміне час — і ён стане памятным чыньнікам цяжкога і ганебнага часу ў нашай гісторыі.
——————————

fot-biel-vied-5-1997.jpg

НА ЗДЫМКУ: разварот адчынены на тытульнай вокладцы часопіса №5 за 1997 год. Фота — фрагмэнт з дэманстрацыі БНФ у Менску ў 1997 годзе. Пасьля лістападаўскага дзяржаўнага перавароту Лукашэнкі ў 1996 г., зьдзейсненага пры непасрэднай дапамозе кіраўніцтва Расеі, паграза расейскага захопу Беларусі (інтэграцыі) стала рэальнай палітыкай Масквы. Барацьбу супраць маскоўска-нямецкіх планаў анэксіі пад Расею і акупацыі Беларусі ўзначальваў Народны Фронт. Тыя падзеі зь беларускага гледзішча адлюстраваны ў часопісе “Адраджэньня”.
——————————

7 верасень 2022 г. Зянон Пазьняк

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2022
П А С Ч П С Н
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь