Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ПРЭЗЫДЭНЦТВЕ

Ідэя ўвесьці прэзыдэнцтва ў БССР узьнікла ў ЦК КПБ у траўні 1991 года і зыходзіла ад першага сакратара ЦК КПБ Анатоля Малафеева. Камуністы падрыхтавалі тры законапраекты аб прэзыдэнцкай уладзе і перадалі ў Вярхоўны Савет.

Па маім успрыняцьці, гэта было тады для нас, дэпутатаў Фронту, найцяжэйшае змаганьне, якое доўжылася на Сэсіі з дня ў дзень на працягу двух тыдняў. Будучы ў мізэрнай меншасьці, мы, тым ня менш, перамаглі тады камуністаў інтэлектуальна, тактычна і нашай воляй. Планы камуністаў былі праваленая, увесці прэзыдэнцтва не ўдалося. У траўні 1991 года дыктатура не атрымалася.

Тым ня менш, пытаньне пра прэзыдэнцтва некалькі разоў яшчэ падымалася камуністычнай намэнклятурай ўжо ў Вярхоўным Савеце незалежнай Рэспублікі Беларусь. Дэпутатам БНФ удавалася гасіць іхныя ініцыятывы. Тым больш, што камуністы не былі ўпэўненыя ў сабе і пабойваліся магчымага прэзыдэнта ад БНФ (так ім здавалася).

Спачатку 1994 года, калі намэнклатурная рэакцыя ўзмацнела і наладзіла цесныя стасункі з рэакцыйнымі сіламі ў Маскве, тады пытаньне аб прэзыдэнцтве зноў было рэзка пастаўлена на парадак дня ў сувязі з прыняцьцем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Атака была вельмі моцнай з усіх бакоў (асабліва актыўнічаў КГБ і маскоўская агентура). У выніку рэакцыя змагла ўключыць у Канстытуцыю разьдзел пра прэзыдэнцтва. Пасьля гэтага дыктатура, залежнасьць ад Масквы (а магчыма і страта суверэнітэту) былі, фактычна, наканаваныя.

І цяпер па сутнасьці зьявы.

Ёсьць дзьве асноўныя прычыны, зыходзячы зь якіх прэзыдэнцкая сістэма ў Беларусі мусіла б рэальна прывесьці да дыктатуры, да залежнасьці ад Масквы і да паступовай страты суверэнітэту краіны.

П е р ш а я п р ы ч ы н а — гэта эксклюзыўны, асаблівы і пастаянны для Беларусі імпэрскі чыньнік Расеі, яе актыўнае агрэсіўная палітыка, прэтэнзіі на Беларусь, імкненьне аднавіць свае межы ў маштабах СССР. Гэтая палітыка пэрманэнтная. Яна была і будзе заўсёды, незалежна ад таго, хто і якая палітычная група кіруе ў Маскве.

Масква, абапіраючыся на прамаскоўскую камуністычна-намэнклятурную ўладу ў Рэспубліцы Беларусь, мела велізарныя магчымасьці ўплыву на выбары і правядзеньня на прэзідэнцкі пасад у Беларусі свайго стаўленьніка і сваёй марыянэткі.

Д р у г а я п р ы ч ы н а — каланіяльны савецкі стан сьвядомасьці бальшыні дэнацыяналізаванага беларускага грамадзтва, палітычна не гатовага да электаральнай дэмакратыі, да разуменьня нацыянальных эадач і нацыянальнай пэрспэктывы нацыі.

[ТЛУМАЧЭНЬНЕ -1. Такі стан склаўся, перш за ўсё, у выніку масавага вынішчэньня беларускай нацыянальнай культуры і носьбітаў беларускай культуры за пэрыяд расейска-савецкай акупацыі, плюс фальсіфікацыя нацыянальнай гісторыі і татальная русіфікацыя.]

[ТЛУМАЧЭНЬНЕ-2. Для стварэньня нацыянальнай суб’ектнасьці грамадзтва, якое збаўляецца ад каланіяльнай залежнасьці і ад каланіяльнай ідэалёгіі, яму патрэбна прайсьці стан нацыянальна-культурнага асьветніцтва ў сістэме незалежнай нацыянальнай дзяржавы. (Як гэта адбывалася, скажам, у краінах Балтыі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і інш.)

Пэрыяд асьветніцкага станаўленьня нацыі патрабуе ў цэлым аднаго пакаленьня (прыблізна 20 гадоў). У незалежнай Рэспубліцы Беларусь (пры старой каланіяльнай уладзе і пры адміністрацыі, якая глядзела ў Маскву) на больш-менш незалежнае разьвіцьцё было адпушчана толькі няпоўныя тры гады.

Расейскі імпэрскі чыньнік (першая прычына), які дзейнічаў сумесна з намэнклятурнай уладай Рэспублікі Беларусь, меў у такой сітуацыі дамінуючае маніпулятыўнае значэньне. Што і адбылося і мусіла было адбыцца.]

Такім чынам існаваньне дзьвюх вызначвальных прычын – уплыў на выбары агрэсіўнай імпэрскай пазыцыі Расеі і наяўнасьць дэнацыяналізаванага савецкага электарату ў Беларусі (які складаў бальшыню), плюс эканамічны крызіс і прамаскоўская намэнклятурная ўлада — усё гэта адназначна прадугледжвала выбраньне прамаскоўскай асобы на пасаду прэзыдэнта, пераход да аўтарытарызму, да дыктатуры і да страты суверэнітэту краіны.

Электаральныя і палітычныя сілы супраціву маскоўскаму прэзыдэнцкаму плану захопу ўлады ў Беларусі былі ў тых умовах у меншасьці.

[З А Ў В А Г А. Фронт прыняў удзел у выбарах за сваёй народнай праграмай і (галоўнае) са сфармаваным магутным Ценявым урадам. Аднак сітуацыя і абставіны ўжо былі створаныя такія, што лепшае жыцьцё (якое прапанавала маскоўская тэхналёгія) здавалася беларусам ў мінулым (у СССР), яно ім было знаёмае, у той час калі будучыня – клапатлівая.]

Улічваць трэба было і крымінальныя чыньнікі. Падкупіць кандыдата на прэзыдэнта Беларусі для Масквы, якая валодала велізарнымі рэсурсамі, не складала праблемы. У Расеі існуе багаты вопыт такіх дзеяньняў.

Тым часам падкупіць 260 дэпутатаў парляманту і ўправіцца з парляманцкімі выбарамі ў чужой краіне Маскве было б, практычна, не пад сілу. Парлямант не дапускае дыктатуры. Магчыма, ён ня быў бы на той час дастаткова прафэсійным, але дакладна — ня быў бы антынацыянальным.

Усё гэта мы, дэпутаты БНФ, пралічылі яшчэ ў 90-м годзе і выступалі катэгарычна супраць прэзыдэнцкай сістэмы ўлады ў Беларусі, каб не дапусьціць паразы дэмакратыі і ўсяго беларускага нацыянальнага будаўніцтва. Потым, калі здрайцы і ворагі Беларусі ўсё ж праштурхнулі ў Канстытуцыю прэзыдэнцкую сістэму, тады, як па нотах, сталася тое, што сталася і што павінна было стацца.

Рэалізаваўся самы дрэнны варыянт, які нават цяжка было ўявіць, але прадухіліць яго (пры ўсім разуменьні, што адбываецца) у беларускага нацыянальнага авангарду яшчэ не было магчымасьці. Пачалася беларуская цывілізацыйная катастрофа.

Вынікі катастрофы мы пажынаем ужо чвэрць стагоддзя. Але самы пануры вынік такі, што, за 28 гадоў спыненага часу, электаральны ўзровень грамадзтва, існуючы ў рэліктавых умовах, практычна, не перамяніўся. Галоўная прачына – русіфакацыя (абніжаны чыньнік нацыянальнай сьведамасьці).

Не перамяніліся і абставіны. Выбары прэзыдэнта ў гэтых умовах дадуць такія ж вынікі (і яшчэ горшыя), як і ў 1994 годзе. Масква да такога фіналу падрыхтаваная.

Мне прыходзілася пра гэта ўжо шмат пісаць, казаць і паказваць, як праз групы падстаўной квазіапазыцыі (Ціханоўская і інш.) праводзіцца цяпер прамаскоўская палітыка і прапаганда новых выбараў прэзыдэнта па рэжымным заканадаўстве і г. д. Таму паўтараць тое ня буду. Адзначу толькі тэзісы неабходнага:
1) — вяртаньне законнай Канстытуцыі 1994 года;
2) — выбары парляманту згодна заканадаўства Канстытуцыі 1994 года;
3) – новавыбраны парлямант згодна палажэньня Канстытуцыі 1994 года рабіць папраўку ў Канстытуцыі і ліквідуе разьдзел аб прэзыдэнце (альбо адбірае ад прэзыдэнта функцыі выканаўчай улады).

Вяртаньне да прэзыдэнцкай сістэмы з магчымасьцямі выканаўчай улады і да прэзыдэнцкіх выбараў, нават у вольнай Беларусі, яшчэ нельга будзе праводзіць мінімум 20 гадоў, а то й больш. Гэта значыць да замацаваньня сьпелай Беларускай нацыі, пацьверджанай пакаленьнямі.

31 жнівень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/dapytannaabprezydenctve

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2022
П А С Ч П С Н
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь