Зянон Пазьняк: ДА ПЫТАНЬНЯ ГІСТАРЫЧНАЙ НАЗВЕ ДЗЯРЖАВЫ

23 жніўня 2022 г.

Навіны

Адлюстраваньне гістарызму ў назве беларускай дзяржавы вынікае з выключна значнай і вялікай гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і, што важна, таксама са зьместу і ідэалёгіі Беларускай нацыянальнай ідэі “Адраджэньня”, якая стварыла дзяржаву Беларусь.

“Адраджэньне” ўлічвае два гістарычныя этапы беларускай дзяржаўнасьці — Полацак (Полацкая зямля, Полацкая русь) і Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржаватворнай этнічнай і сацыяльнай асновай у абодвух выпадках тут былі крывічы.

Згодна з канцэпцыяй “Адраджэньня” палітычны пэрыяд Вялікага Княства Літоўскага быў гістарычна залатым векам беларускай дзяржаўнасьці. Адлюстраваньне гістарызму ў назове беларускай дзяржавы мае глыбокі грунт.

Ёсьць фармальна-канкрэтны аспэкт у будове дзяржавы сутнасна зьвязаны зь яе назовам. Гэты аспэкт я пакуль не агучваю з-за несвоечасовасьці агучваньня. Але праблема вырашальная ў межах дзеяньняў, якія можа ажыцьцявіць толькі рэальная беларуская ўлада.

(Ніжэй ўрывак з брашуры “Прамаскоўскі рэжым” (Варшава, “Беларускія Ведамасьці”, Нью-Ёрк, 2005 г., с. 17-18).