Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МАСКВА ХОЧА ЗАМЯНІЦЬ ГРУПОЎКУ ВАКОЛ ЦІХАНОЎСКАЙ НА ІНШУЮ АГЕНТУРУ ПАД ВЫГЛЯДАМ СТВАРЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ

(Ліст сябрам Адраджэньня)

Такія намеры абумоўлены тупіковым становішчам штабной групы, расчараваньнем у асяроддзі прыхільнікаў і (галоўнае) — крытычным асэнсаваньнем (з боку разумных беларусаў) шкоднасьці існаваньня такой групоўкі. Настроі замежжа (і ў Беларусі таксама) пачалі хіліцца ў бок нацыянальных каштоўнасьцяў. У выніку агентура стала працаваць на апераджэньне. Узьніклі “форумы” так званых “дэмсілаў” і адмоўныя ацэнкі на гэтых “форумах” офіса Ціханоўскай. (Спосаб агентурнага вырашэньня сваёй праблемы)

Характэрным узорам такой “разгромнай” ацэнкі зьяўляецца відэаматэрыял вядомай асобы з усходу Дзімітрыя Балкунца. Тут інтэрв’ю з удзельнікам “офіса” Ціханоўскай малазнаным да гэтага часу спадаром Дзімітрыем Скіндзеравым. Спадар Скіндзераў раскрыў усе сакрэты Палішынэля і пра вярбоўку Ціханоўскай, і пра атрыманьне грошай (15 тысячаў даляраў) ад Лукашэнкі, і пра агентурнасьць усёй публікі ў штаце гэтай групы. (Гл. https://www.youtube.com/watch?v=3gyrKzQRL6E )

На 8-9-ы жнівень група (штаб) вакол Ціханоўскай аб’явіў пра канферэнцыю дэмакратычных сіл з намерам падрыхтаваць абставіны для кангрэса, на якім штабісты планавалі б стварыць нібыта нацыянальна-вызвольны псэўда-рух з групнікамі начале.

Другая група агентуры (Цапкала, Латушка і інш.) хацела б рэарганізаваць “офіс”, выціснуць зь яго штабістаў, заняць іхняе месца (допуск да фінансаў) і зноў жа — аб’явіць пра нібыта нацыянальна-вызвольны рух і пра стварэньне ўраду народнага даверу.

На канферэнцыі з гэтага нічога не атрымаецца. Але пагроза аб’яўленьня ў будучым псэўда-руху і агентурнага камуфляжу застанецца.

Беларускі Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” (супраць якога па замоўчваньню таксама накіравана штабісцкая групавая ініцыятыва) разьвіваецца, як і далей. Крызіс адносінаў у асяроддзі групнікаў будзе ўлічаны Нацыянальным Сакратарыятам дзеля якаснага афармленьня і пашырэньня беларускага руху. Пытаньне часу. Маскоўскае шкодніцтва і агентурны палітбізнэс будзе зьмецены з грамадзкай мапы Беларусі.

Падтрымлівайце Беларускую нацыянальную ідэю “Адраджэньне” і нацыянальна-вызвольныя прынцыпы руху “Вольная Беларусь”. Стварайце суполкі, арганізацыі, ініцыятывы.

Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

2 жнівень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК
http://www.narodnaja-partyja.org/…/maskvahocazamanicgru…

3/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2022
П А С Ч П С Н
« Ліп    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь