Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Масква баіцца, што ў Беларусі з’явіцца сур’ёзны нацыянальна-вызвольны рух

Госць Радыё Рацыя палітык, лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк, распавёў у эфіры, чаму ён не паедзе на канферэнцыю „Новай Беларусі” і чаму нацыянальна-вызвольны рух не могуць стварыць Святлана Ціханоўская ці Павел Латушка.

– Спадар Зянон, ці знаёмыя вы твар у твар са Святланай Ціханоўскай?

– Не.

– Вось была б нагода пазнаёміцца, бо Офіс Ціханоўскай 8 і 9 жніўня ладзіць у Вільні канферэнцыю новай Беларусі і запрашае ўсіх ахвотных.

– Няма ніякай патрэбы з ёй знаёміцца. Магчыма пасля следства ў вольнай Беларусі, калі паўстане пытанне аб яе арышце, тады пазнаёмлюся.

– Жорстка. Святлана Ціханоўская асабіста запрасіла прадстаўнікоў розных, вельмі розных сілаў і меркаванняў. Такую інфармацыю я маю з інтэрнэту, а ці дайшло запрашэнне да Вас?

– Не. Усё, што ў іх намечана на так званай канферэнцыі не мела ніякага значэння, не мае і не будзе мець. Гэта ўсё пустата і прафанацыя. Таму няма пра што гаварыць. Тут цікавы другі момант, што на працягу двух год гэтыя прарасейскія групоўкі, я маю на ўвазе і Латушку, і Ціханоўскую, і Цапкалу, займаліся імітацыяй палітыкі. І раптам у адзін дзень, адначасна, усіх іх заняло адно пытанне – ствараць нацыянальна-вызвольны рух, прытым самы яны не з’яўляюцца ні патрыётамі, ні нацыяналістамі, і раптам у іх з’явілася такая думка. Вось гэта выклікае такое падазрэнне, што гэта выкананне пэўнай адмашкі, таму што ў расейскай палітыцы і расейскай агентуры шэтыя прыёмы вядомыя здаўна, яшчэ царская жандармерыя гэтым займалася, было такое „Беларускае общество”, якое змагалася з „Нашай Нівай” і гэтак далей. Калі ствараецца падстава – назва быццам бы беларуская, а насамрэч займаюць гэтую нішу ворагі беларушчыны, займае агентура, альбо проста прафанатары. Дык вось гэта мы назіраем на працягу ўсяго перыяду лукашызма – прафанатарства першых так званых апазіцый, хто іх стварыў – гэта і Ганчарык, гэта і Мілінкевіч, і Казулін. І цяпер яны пішуць адзін пра аднаго і выяўляецца, што ўсе яны ездзілі ў Маскву і ўсе яны працавалі на агентуру. Ну, гэта мы і тады ведалі ўсё, а цяпер яно раскрываецца. Дык вось мы маем зараз такое самае пытанне: ў Маскве адчулі, што ў паветры вісіць сур’ёзная праблема і ствараюцца беларускія вайсковыя аддзелы ва Украіне, полк Каліноўскага папаўняецца кожны месяц трыццацю асобамі, ствараюцца другія арганізацыі і зараз Масква баіцца, што зараз уся гэтая прафанацыя лопне і з’явіцца сур’ёзны нацыянальна-вызвольны рух, які будзе мець свае ўзброеныя сілы, свая ідэалогія ёсць ужо, праграма ёсць і людзі ёсць. І вось тут гэтая публіка амаль у адзін дзень заявіла, што яны ствараюць нацыянальна-вызвольны рух – гэта спроба заняць нішу і заблытаць людскія розумы, заблытаць беларусаў. Вось, што гэта ёсць. Нацыянальна-вызвольны рух ствараюць нацыяналісты, ствараюць патрыёты, людзі, у якіх Беларусь – і ў розуме, і ў сэрцы, якія маюць нацыянальную сведамасць, якія добра ведаюць, што самым заклятым ворагам Беларусі з’яўляецца Расея. Вось у гэтых людзей нічога гэтага няма. Яны пастаянна сведчылі, што Пуцін мудры, што без Расеі нічога не будзе. І, канешне, акупацыя Беларусі і напад на Украіну, паблытала іхнюю палітыку, таму што Пуцін з імі не раіўся, ён праводзіў сваю палітыку. Цалкам размову з Зянонам Пазьняком можна паслухаць у далучаным аўдыёфайле:

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/zyanon-paznyak-magchyma-paslya-sledstva/?fbclid=IwAR02OjIgzG09Z3nvzaA32BKCJCKU44BKgDmMf7xB_jV2q8rhUhQTuueXlLE

24/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2022
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь