Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АРХІЎНЫЯ СТАРОНКІ (2)

Неяк адчыніў “Цяжкі час” (т.2), які выдаў 12 гадоў таму, і патрапіў на лісты аб абароне беларусаў (гл. у канцы). Звычайная зьява. Мы, фронтаўцы, змагаліся за кожнага беларуса. Тых, пра каго сказана ў дакумантах, удалося адстаяць, але хлопцы адпакутвалі з-за вар’ята.

Тады мной было арганізавана некалькі мітынгаў перад будынкам ААН у Нью-Ёрку ў падтрымку гэтых вызьняў. Я нават папрасіў Рыгора Барадуліна напісаць верш у падтрымку і гонар гэтых нашых трох арыштаваных хлопцаў. І Рыгор напісаў такі выдатны верш (надрукаваны ў “Беларускіх Ведамасьцях”).

Некалькі разоў я хадзіў у ньюёркскі офіс Human Rights Watch з просьбай дапамагчы вызваліць з турмы КГБ паэта Славаміра Адамовіча і, фактычна, змусіў іх званіць у Беларусь у “Нашу Ніву” і іншы друк, каб яны маглі даведацца больш падрабязна пра гэтага вязьня і дапамагчы ў яго вызваленьні. (У Human Rights Watch яго ўважалі за экстрэміста і не хацелі абараняць.)

Канец гэтай гісторыі тыповы для беларусаў (тут ніякага сарказму — проста рэальнасьць). Пасьля выхаду з турмы маладзён Алесь Шыдлоўскі першае, што зрабіў, гэта абгадзіў мяне ў друку (проста так). Потым ён заняўся журналістыкай і працягваў кусаць Пазьняка. (Фронтаўцы зразумелі, што тут “вярбоўка”).

Не адставаў ад яго і Славамір Адамовіч (які, магчыма, нават ня ведаў, хто спрыяў ягонаму вызваленьню). Вадзім Лабковіч ажаніўся і адышоў ад палітыкі і ад Беларусі. Вадзім Кабанчук — адзіны, хто проста маўчаў. (Дарэчы, ён не адышоў ад Беларусі.)

Гісторыяў з абаронай беларусаў было шмат, і шмат каму ўдалося дапамагчы. Інфармацыі ў мэдыях, зразумела, было мала (ды й мэдыяў не было), хіба што мы ў сваіх ворганах пісалі (”Беларускія Ведамасьці”, напрыклад, і інш.)

У 1996 годзе я стварыў у Нью-Ёрку “Беларускуе Выдавецкае таварыства ў Амэрыцы” (афіляванае з БАЗА), дзе выдаваў за свой кошт беларускія брашуры і “экспрэс-інфармацыі”. (Ніжэй таксама зьмяшчаю старонкі такой “экспрэс-інфармацыі”, дзе апавядаецца пра дэманстрацыі перад сядзібай ААН і пра змаганьне за вызваленьне беларускіх вязьняў)

У канцы 90-х Дацкі Гэльсінскі Камітэт вырашыў нават выдзеліць мне прэмію за маю праваабарончую працу (6 тысячаў даляраў), якая выдзялялася штогод для асобаў, што добра працавалі ў справе абароны правоў чалавека. Тады гэта для мяне былі б вялікія грошы, бо ў той час цяжкага выжываньня прыходзілася нават пешшу хадзіць па Нью-Ёрку, таму што не было чым плаціць за праезд у мэтро.

Прэмію я не атрымаў. Абураная на Менск спадарыня Кэмпіньска-Якабсон (намесьніца дырэктара Гэльсінскага Камітэта) паказала майму калегу-фронтаўцу Міколу Стоме кляўзу, якая прыйшла на мяне ў Капэнгаген зь Менску з просьбай не выдаваць прэмію. Першым у падпісантах кляўзы стаяла прозьвішча Тацьцяны Процькі.

Што зробіш: чалавек слабы. У той час гэтая “агентурка” таптала мяне па сьледу. У 1996 годзе Сяргей Навумчык, будучы са мной у эміграцыі ў Варшаве, заходзіць у кабінэт да старшыні Польскага Гэльсінскага Камітэту Марэка Навіцкага, а там (сьпіной да Навумчыка) сядзіць спадарыня Процька і палівае на мяне Марэку, на чым сьвет стаіць. Як пісаў украінскі класік, быў такі “пасаж”.

Са мнай спадарыня Процька заўсёды была такой прыхільнай, такой мілай, толькі што “не влюблена”. Потым яна яшчэ ў “Говправде” адзначылася. Цяпер — на заслужанай пэнсіі.

Жыхары Беларусі пакаленьнямі ня могуць уцяміць, што КГБ-НКВД-МГБ-ГПУ-ФСБ і т. п. — гэта не “учреждение”, а дзяржаўная палітычная сіла, супэрпартыя, якая адначасна зьяўляецца інструмэнтам генацыду і рэпрэсіяў. Архіўныя старонкі шмат што могуць нагадаць…

16 ліпень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

archiu-2-1.JPG

archiu-2-4.JPG

archiu-2-6.JPG

archiu-2-2.JPG

archiu-2-5.JPG

20/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2022
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь