Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ШЛЯХ ДА ІСНАВАНЬНЯ

Пасьля расейскай вайсковай акупацыі Беларусі тэзіс аб вызваленьні ад фашыстоўскага антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі (як мэта непасрэднага дзеяньня) — траціць сэнс, бо ліквідаваць рэжым сатрапа можна толькі вызваліўшыся з-пад расейскай акупацыі.

Вызваленьне Беларусі цяпер напрасткі зьвязана з парамогай Украіны ў вайне з Расеяй. Беларусам трэба ўсімі сіламі дапамагаць украінцам і найперш — непасрэдным удзелам у ваенных дзеяньнях на баку Украіны.

Памятайма, што вайна Украіны супраць агрэсіі фашысцкай Расеі — гэта ёсьць, фактычна, і наша беларуская вайна. Толькі паканаўшы расейскага мордара на Украіне, можна ліквідаваць антыбеларускі фашысцкі рэжым Лукашэнкі ў Беларусі. Толькі перамогшы рашызм ў вайне і выгнаўшы рускіх захопнікаў з Украіны, магчымая свабода і незалежнасьць Украіны і Беларусі.

Не забывыйма, што ў сітуацыі, якая існуе, ваенная перамога над фашысцкай Расеяй — гэта ёсьць адзіны шлях да нацыянальнага існаваньня і свабоды ўкраінцаў і беларусаў. Усе нашыя беларускія дзеяньні мусяць быць накіраваныя на перамогу Украіны над рускім фашызмам.

16 чэрвень 2022. Зянон Пазьняк

P.S.
Зараз ва Украіне пэўныя сілы вядуць прапаганду і працу супраць беларусаў. Мэта гэтых сілаў схаваная і прарасейская — пад выглядам украінскага патрыятызму зрабіць усё магчымае, каб стварыць для Украіны ворага ў вобразе Беларусі і настроіць беларусаў супраць украінцаў. Гэтая агентурная дзейнасьць (падмацаваная выступамі ня вельмі разумных людзей) носіць пастаянны характар, але (зразумела) не адлюстроўвае афіцыйнай пазыцыі Украіны і шырока не распаўсюджана. Аднак існуе.

Беларусам, ведаючы сутнасьць справы, трэба спакойна і з разуменьнем адносіцца да антыбеларускіх вывертаў. Каб лепш ўсьвядоміць стан рэчаў, раю глянуць на тое, што вытварае акупацыйная агентура і прапаганда ў Беларусі, бэсьцячы ўсё беларускае і ўкраінцаў. Нельга даваць сябе ашукаць, ведаючы адкуль тое ўсё бярэцца.

P.P.S.
На жаль ні ў ЗША, ні ва Украіне (ні, тым больш, у старой Эўропе) нічога ня робяць, каб разлучыць саюз двух “сіямскіх бандытаў”. (Вайна ж бо.) Але тут якраз наадварот (Асабліва з ганебнымі санкцыямі супраць Беларусі.) Усё падводзіцца быццам да таго, каб саюз бандытаў скамянеў, і каб Лукашэнка ад безвыходнасьці пагнаў беларускае войска на Украіну. Цяжка паверыць, што такое робіцца толькі ад неразуменьня становішча.

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/slahdaisnavanna

17/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2022
П А С Ч П С Н
« Тра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь