Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА БЕЛАРУСЬ І ЭЎРОПУ

Яшчэ адзін характэрны аспэкт пратэстаў 2020-га года. Беларусы, нягледзячы на русіфікацыю і варварскі ўплыў Расеі, паказалі ў выступах сваю звыклую высокую культуру, аптымізм і інтэлігентнасьць. Гэта былі дэманстрацыі сьветлых людзей. Выходзілі сотні тысячаў, але не было ўчынена ніякой матэрыяльнай шкоды гораду з боку дэманстрантаў, тым больш ніякіх зьнішчэньняў, ніхто нідзе не пабіў шыбы (наадварот шыбы білі міліцыя і ОМОН). Дабраахвотныя памочнікі хадзілі з паліэтыленавымі мяшкамі сярод дэманстрантаў і забіралі сьмецьце. Горад быў чысты. Ніхто не станавіўся на лавачку ў абутку, бо так прывучаныя зь дзяцінства ў сваім памяшканьні. Іграла музыка і чуліся сьпевы.

І вось у гэтай прыгожай маніфэстацыі рэжымная цемра на сьмерць пазабівала беларусаў. Навука на прышласьць для цэлага пакаленьня. Гэта, як “Крывавая нядзеля” для Пецярбурга ў 1905 годзе. (І правакатары, як там, але ўжо ў Сеціве сядзелі).

Зразумела, тут ня той мэтад, якім можна зьнесьці фашысцкі антынародны бандыцкі рэжым. Але зьнешняе ўражаньне ад маніфэстацыяў было ўзьнёслае, духоўна кансалідавала і ўздымала людзей, дзе нацыянальны сьцяг быў сімвалам ідэалу свабоды. У гэтым якраз станоўчы бок пратэстаў 2020 году — нацыянальная кансалідацыя грамадзтва.

У Эўропе і найбольш у Польшчы я чуў воклічы захапленьня прыгажосьцю і паводзінамі нашых людзей. Беларускія пратэсты — гэта было відовішча — гэта лекцыя культуры для ўсёй Эўропы. (Бачылі б вы, хто ня бачыў, сьвінушнік пасьля дэманстрацыі, дзе-небудзь у Парыжы ці Брусэлі, ці біцьцё шкла ў Амэрыцы).

Тым часам паказальна-характэрная і дыямэтральна супроцьлеглая рэакцыя на культуру беларускіх дэманстрацыяў чулася ў краінах былога СССР (у краінах “саўка”) асабліва ў Расеі і Украіне (дзе саўкоў шмат).

Рэакцыя тыпова эгалітарная — злосьць, ехідзтва, кпіны, іранічныя камэнтары. Аабліва саўковых абуралі сэнсоўныя сацыяльныя паводзіны і чыстаплотнасьць беларусаў, хаджэньне на зялёны сьветлафор (а не на чырвоны, як ў Маскве) і здыманьне абутку, каб стаць на лавачку, і інш. Некатопыя кацапы, магчыма, бачылі такое ўпершыню, эгалітарная злосьць іх была невымерная (”ишь, культурные- та!”). І па сёньняші дзень маскальня і ўсялякія невзоровы ня могуць не з’ехіднічаць на гэтую тэму , так яна паніжае і круціць іхнюю варварскую прыроду.

Дарэчы, злосьць і пагарда вельмі характэрная рэакцыя расейцаў на ўсё вышэйшае і культурнае ў эўрапейскіх народаў. Тое, між іншым, добра апісана расейскім пісьменьнікам Аляксандрам Купрыным у адным зь яго апавяданьняў.

Але ўсё гэта дробязі. Якія людзі — такая і культура. І вось цяпер пра галоўнае, што невымерна зьдзівіла ўжо беларусаў.

Пратэсты скончыліся разгромам, забойствамі, арыштамі, турмой і катаваньнямі сьветлых беларускіх людзей. Рэпрэсіі і фашысцкія пагромы Беларускага народа працягваюцца па сёньняшні дзень.
Тым часам 17-га студзеня 2022 года Расея ўвяла войскі і акупавала Беларусь. 24-га лютага Масква напала на Украіну з тэрыторыі акупаванай Беларусі. Пуцінске войска пачынае страляць ракетамі зь Беларусі па Украіне.
Што робіць Эўропа, якая толькі што захаплялася беларусамі і асуджала антычалавечыя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць народа?

Быццам бы караючы Лукашэнку, Эўразьвяз ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і адначасна пачынае перасьлед і дыскрымінацыю беларусаў па ўсім сьвеце. Нянавісьць раптам абвалілася на ўвесь народ, на тых, каго нішчыць і катуе ў турмах фашысцкі рэжым Лукашэнкі, які ўпусьціў расейскія акупацыйныя войскі ў Беларусь і разам з Пуціным выступае суакупантам Беларусі. Калі вобразна, — за дзеяньні канцлагера Эўропа карае вязьняў канцлагера.

Беларусам не даюць уязныя візы, не залічваюць ва ўнівэрсітэты, не адчыняюць рахункі ў банкках, не даюць працы і г. д. Дыскрымінацыя тлумачыцца проста. Эўрапалітыкі выкарыстоўваюць момант акупацыі краіны і супрацоўніцтва Лукашэнкі з Пуціным дзеля таго, каб нізка абвінаваціць у злачыннай палітыцы Лукашэнкі ўвесь Беларускі народ і зьнішчыць Беларусь дазваньня.

Зацікаўлена ў гэтым найперш Нямеччына (што супрацоўнічала і будзе супрацоўнічаць з Масквой) і, адпаведна, яе саюзьнікі па Эўразьвязу (акрамя Польшчы). Найбольш шкодна для Беларусі падтрымлівае нямецкую палітыку Летува.
Дарэчы, нагадаю. У 1990-1991 гадах уся Эўропа (ізноў жа, акрамя Польшчы) была супраць незалежнасьці Беларусі і Украіны, падтрымлівала Гарбачова і Савецкі Саюз. Калі хто з даверлівых беларусаў яшчэ думае, што за словамі эўрапейскіх прагматыкаў і палітактораў існуе нейкая прыстойная мараль, — то цяпер больш так думаць ня варта. Старая Эўропа жыве дабрабытам, не ідэаламі.

Вось і атрымліваецца, што ў гэтых абставінах мы нават па факту мусім падтрымліваць Польшчу і Украіну, у сапраўднасьці гэта тыя краіны, якія былі зь Беларусяй і між сабой гістарычна павязаныя і бараніліся ад навалы з усходу і захаду.

Старая Эўропа заўсёды заставалася эгаістычнай, матэрыяльнай, меркантыльнай, рацыянальнай, халоднай і пры гэтым, вядома ж ,– культурнай. Але па вялікаму кошту — бяздухоўнай. У апошнія стагоддзі яшчэ і лявацкай.
Выгадна супрацоўнічаючы з рэсурснай Расеяй, старая Заходняя Эўропа добра трымаецца на плыву. У гэтым геапалітычным “супрацоўніцтве” і падзеле Эўропы, аднак, — крыніца сусьветных войнаў і аншлюсаў тэрыторый. У гэтым найбольшая перашкода для незалежнага салідарнага існаваньня Беларусі, Украіны і Польшчы.

12. 06. 2022. Зянон Пазьняк

15/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2022
П А С Ч П С Н
« Тра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь