Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ АБ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАВОДЗІНАХ

·
Прарасейская групоўка (што пад шырмай Латушкі-Ціханоўскай) цяпер узмоцнена мімікрыруе. Зьявілася рыторыка асуджэньня вайны і агрэсіі Расеі супраць Украіны. Старанна пазьбягаюць, аднак, наўпроставых ацэнак Пуціна і злачынстваў Расеі супраць чалавецтва. Карыстаюцца абагуленай тэрміналогіяй і эўфемізмамі, вельмі імкнуцца пранікнуць ва Ўкраіну і зачапіцца ва ўкраінскай тэматыцы.

Зноў аднавіліся паездкі па замежжы і сустрэчы з кіроўнымі асобамі краінаў. Уражаньня гэта ўжо ня робіць, тут гучыць звыраднелая рыторыка пра эканамічныя санкцыі супраць Беларусі альбо прамаўляюцца глупствы, напрыклад (цытата) — ” во многом благодаря белорусам прекратілось нападеніе на Кіев со стороны Беларусі, то есть россійская армія не почувствовала себя комфортно на белорусскіх землях.”

Увогуле такое выказваньне ёсьць “невераятны” шэдэўр асаблівага думаньня (праўда, у мяне ўэьнікла падазрэньне ці не навучалі гэтаму маўленьню спн. Ціханоўскую розныя там штабныя “раймоны”, каб рззлаваць украінцаў супраць беларусаў).

Пра прызнаньне Беларусі акупаванай краінай ў штабістаў гаворкі няма. Праўда, зьявіліся станоўчыя спробы дамагчыся спыненьня дыскрымінацыі беларусаў у некаторых краінах. Робіцца таксама акцэнт на падзеле паміж антынароднай палітыкай Лукашэнкі і пазыцыяй Беларускага народа супраць вайны, але такі падзел ужо раней усьвядпмлены амэрыканскай дыпламатыяй і групнікам застаецца толькі з гэтым пагаджацца і тое паўтараць.

У апошні час у прарускіх пунктах і асяродках інфармацыі рэзка ўзмацнілася чорная прапаганда супраць маёй асобы. Тут, праўда, усё зразумела ўжо 30 гадоў, нічога новага, Новыя толькі выканаўцы.

А цяпер па сутнасьці паводзінаў.
— Групнікі адчулі верагоднасьць паразы Расеі ў вайне і тое што гэта можа паспрыяць упадку рэжыму Лукашэнкі. Гэтым тлумачацца спробы палітычна пранікнуць ва Украіну, каб потым па магчымасьці асядлаць беларускае вызваленьне.

— Пры гэтым яны ўбачылі пагрозу сабе ў руху Беларускага нацыянальнага адраджэньня. Адсюль насіленьне чорнай прапаганды супраць асяродкаў і ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

— Групнікі ў палітычнай рыторыцы зыходзяць не зь беларускіх нацыянальных інтарэсаў у адносінах да расейскай акупацыі, а паўтараюць агульную антываенную фразеалогію і лёзунгі цяперашніх расейскіх антываенных дэсідэнтаў ня згодных з палітыкай Пуціна. Гэта абазначае, што пры магчымай зьмене ўлады ў Крамлі і спыненьні ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне, ды пры захаваньні вялікадзяржаўнай Расеі бяз Пуціна групоўка вакол Латушкі-Ціханоўскай стане арыентавацца ўжо на новую маскоўскую ўладу, якая (магчыма) не падтрымае Лукашэнку і прамовіць за “дэмакратыю” ў Беларусі і ў Расеі.

І так пойдзе круціцца ізноў, далей па каланіяльным коле ардынскай імпэрыі, якая зноў прыдумае сабе новага Пуціна, Леніна, Сталіна, русіфакацыю, інтэграцыю, урэшце вайну і людабойства.

Русапаклонства — гэта паталагічная каланіяльная хвароба паняволеных народаў, якая вядзе да духоўнай сьмерці і страты свабоды.

12-05-2022 Зянон Пазьняк

17/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2022
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь