Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АБЛІЧЧА ЗЬВЕРА

На працягу студзеня-лютага 2022 года (да 24. 02. 2022) руская агентура на Украіне і за мяжой інтэнсіўна распрацоўвала тэму, што Расея не зьбіраецца (ня ў стане, не плянуе, ня будзе і т. п.) нападаць на Украіну, што Пуцін блефуе, каб шантажаваць Захад і г. д. Асаблівы посьпех у такой прапагандзе мелі замежныя экспэрты-агенты супэр-класу, у эрудыцыю і перакананасьць якіх шмат хто верылі безаглядна. (Вельмі стараўся Андрэй Іларыёнаў)
17-га студзеня 2022 года пачалася акупацыя Беларусі рускім войскам. Захад не зварухнуўся. “Экспэрты-агенты” працягваюць баяць пра блеф Пуціна. І гэта тады, калі на вачах ўсяго атлантычнага сьвету адбывалася геапалітычная катастрофа — расейскі вайсковы захоп Беларусі.

Без захопу Беларусі, практычна, не магла б пачацца маскоўская агрэсія супраць Украіны. Беларусь ёсьць важнейшая стратэгічная тэрыторыя ў гэтай частцы Эўропы пры існуючай раскладцы сілаў. Хто валодае гэтай тэрыторыяй, той валодае ініцыятывый наступу. Рускія разумелі гэта з 1991 года (адсюль іхняя палітыка і ўнутранная акупацыя Беларусі ў 1994-м). Украінцы зразумелі тое (нажаль) толькі 24-га лютага 2022 года. Эўраатлянтыцкія краіны, мне здаецца, да канца не разумеюць таго і цяпер, хаця стратэгічная пагроза для іх з боку Расеі стала рэальнасьцю. Лінія сутыкненьня з Расеяй, фактычна, ужо цяпер (пасьля ўвядзеньня ў Беларусь расейскага войска) праходзіць па межах Польшчы, Летувы, Латвіі. Калі, напрыклад, Эўропа з Расеяй вымусяць Украіну пайсьці на “дыялог” з агрэсарам і заключыць гнілы мір, то Калінінградзкі калідор (90 км) будзе зроблены праз Летуву за лічаныя гадзіны (магчыма нават без адзінага стрэлу). Пасьля чаго пачнуцца чарговыя “перамовы”.

І вось пад акампанемэнт блефу агентуры аб ненападзе 24 лютага Расея напала на Украіну. “Экспэрты-агенты” — часова зьніклі, выскачыў другі рускі эшалон, “сьпікеры” якога (асабліва цяпер) гэтак разумна, рацыянальна, эрудыравана, і пастаянна пераконваюць усіх, што Пуцін ня выкарыстае ядзерную зброю, бо гэта яму на шкоду, бо гэта яму канец, бо гэта не рацыянальна, немагчыма і г. д. Вельмі разумныя довады, між іншым, яны дэманструюць, “эўраразумнасьць” якіх, аднак, выклікае толькі трывогу, бо розум тут не патрэбны.
Непатрэбны па простай формуле, сфармуляванай самымі расейцамі — “умом Расію не понять”. У Расеі не жывуць заходняй логікай.

Рускага ядзернага ўдару, вядома, можа ня быць (такое малаверагодна). Але ён якраз магчымы па рускай формуле. І магчымасьць яго здаецца тым большая, чым разумней даказваюць яго немагчымасьць заходнія разумнікі і эрудыраваная руская агентура.

Калі б такое здарылася, то можна абсалютна дакладна прадбачыць, што ядзерны ўдар будзе нанесены толькі з тэрыторыі Беларусі і толькі з пляцоўкі каля Астравецкай АЭС (для карэкцыі ўдару ў адказ і для зьнішчэньня Вільні і паловы Беларусі ня рускай зброяй).

Дзеля эфэктыўнай агрэсіі і пазьбяганьня страт мордару якраз і патрэбна чужая тэрыторыя. Звыклая зьява для маскоўцаў. (Можа хто ўжо забыўся як расейцы ў 1996 годзе апусьцілі чарнобыльскія радыяцыйныя воблакі на Беларусь.)

Каб ядзернай правакацыі не адбылося, трэба зламаць хрыбет зьверу, у руках якога апынуўся лёс народаў. На жаль, — час бяжыць, ніхто не сьпяшае. Да вайны на ўсходзе сталі прывыкаць. Таму небясьпека застаецца.

5 травень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

P.S. ЗАЎВАГА. Адносна "рускай формулы" ёсьць тысячы штодзённых прыкладаў (дарэчы, таксама цяпер у падзеях расейска-украінскай вайны). За часы нападу маскоўцаў на Чачэнію, я добра кантактаваў з чачэнцамі. Ахмет расказваў мне, што на падворку ягонага дому ў Грозным рускія жаўнеры сядзелі за столікам і гралі ў карты. Усё спакойна, звыкла, будзённы рускі мат. Раптам адзін рускі пазяхнуў і гэтак "па-пацанскі" кажа: "да ладна, ребята, чэво там...", бярэ гранату і кідае на стол. Выбух -- усіх разносіць разам з "жартаўніком".

10/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2022
П А С Ч П С Н
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь