Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЭМАКРАТЫЧНАЯ “ПРЫВАБНАСЬЦЬ” РАСЕЙСКАЙ АГЕНТУРЫ

Расейская акупацыя Беларусі і агрэсія супраць Украіны адчыніла супярэчнасьці — паказала прагніласьць ваеннай арганізацыі расейскай арміі і выявіла разбуральную сілу гібрыднай вайны ў дэзінфармацыі і прапагандзе.

Зьнішчальна спрацавала Расея па Беларусі. За дваццаць гадоў марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі былі разбураны асновы нацыянальнай дзяржавы і нацыянальнай культуры, што дало магчымасьць Маскве (сумесна зь немцамі) разбурыць беларускую нацыянальную апазыцыю (Народны Фронт), стварыць у 2020 годзе прамаскоўскую апазыцыю рэжыму і вывезьці яе за мяжу дзеля прамаскоўскай дзейнасьці ў эміграцыі пад відам змаганьня з Лукашэнкам.

Мэтодыка спрацавала разбуральна для эміграцыі, паспрыяла расейскай акупацыі Беларусі. Адпаведна, ажывілася прарасейская агентура ў беларускіх эміграцыйных СМІ, кантраляваных праз замежныя рэсурсы. Сродкі масавай інфармацыі сталі банальна ўключаць расейшчыну ў свой зьмест і кантэкст (не даючы інфармацыі па нацыянальнай палітыцы і нацыянальнаму Адраджэньню).

Найбольш рэзкі паварот зрабіла тэлебачаньне Белсат. Русіфікацыя Белсату ў Польшчы і ўскосная падтрымка пуцінскіх ваенных бандытаў зьбянтэжыла шмат якіх беларусаў. Такога не чакалі. Але такое здарылася і працягваецца.

Характэрнай перадачай па-руску стала інтэр’ю Белсата ў маці рускага бандыта-кантрактніка, якая маркоціцца, што яе вырадак трапіў у палон да ўкраінцаў, а рускамірныя так званыя “журналісты” Белсату сумнымі галасамі выказваюць ёй спачуваньне і падтрымку. Фантастычна — але факт.

Увогуле, парадаксальна, што лукашысцкія рускамірскія бандзюгі адчуваюць сябе ў дэмакратычнай Польшчы вольна, адкрыта і нахабна. Нядаўна на мітынгу ў Варшаве, які арганізоўвала групоўка Латушкі-Ціханоўскай, некаторыя беларусы, якія крытычна ўспрымаюць асобу Ціханоўскай, пачалі выкрыкваць “ганьба”. Да іх рынулася група замаскаваных тыпажоў у чорным убраньні (так званая “ахова” групнікаў) і пачала штурхаць людзей, выбіваць тэлефон з рук, пагражаць і хапаць рукамі.

Такое магло здарыцца ў лукашысцкім Менску, але ня ў вольнай Варшаве. Тым ня менш, такое адбылося. Невядомыя нападнікі ў чорным — гэта, магчыма, нават замаскаваныя амонаўцы зь Менску. Ніхто не высьвятляе паходжаньня нападнікаў з асяроддзя прамаскоўскай групоўкі.

Такое, відаць, будзе працягвацца, але да пары. Цяпер жа трэба ўсё зафіксаваць і задакумэнтаваць.Прыдзе час — іх знойдуць нават на дне марскім. Ніхто не схаваецца, ніхто не ўцячэ, хто шкодзіў беларусам у цяжкі для Бацькаўшчыны час.

2 красавік 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

6/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2022
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь