Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РУКІ ПРЭЧ АД КАЗАХСТАНА!

Казахі паўсталі за лепшую долю. Падтрымліваем казахскі народ у ягонай барацьбе з аджылай дыктатурай і здрадай, падтрымліваем у змаганьні за Айчыну і свабоду.

Бунт і расстрэлы людзей у Казахстане — гэта, перш за ўсё, праявы агрэсіўнай палітыкі Масквы, змовы Пуціна і Такаева.

Пуцінскі і лукашысцкі рэжымы, а таксама залежныя ад Расеі рэжымы Арменіі, Кіргізстана і Таджыкістана, паслалі войскі ў Казахстан і выступілі ў ролі калектыўнага агрэсара і інтэрвента. Наш адказ: рукі прэч ад Казахстана!

Што датычыць менскага сатрапа, які самавольна паслаў беларускае войска ваяваць у Казахстан, мы павінны адзначыць тут грубае парушэньне законнай Канстытуцыі Беларусі. Беларускае войска ня мае права ўмешвацца ва ўнутраныя канфлікты іншых краін. Антыпраўны ўчынак Лукашэнкі кладзецца чарговай улікай у сьпіс злачынстваў гэтай асобы перад народам Беларусі, гэтак жа, як і адказнасьць яго за сьмерць людзей, якіх ён паслаў у Казахстан паміраць за інтарэсы маскоўскай клікі Пуціна.

Беларускія войскі мусяць быць адкліканыя з Казахстана і вернутыя ў Беларусь.

Згодна законнай Канстытуцыі, прынятай Врхоўным Саветам у 1994 годзе, Беларусь ёсьць бяз’ядзерная дзяржава, якая імкнецца да нэўтралітэту ў міжнародных дачыненьнях.

Гэтага трэба трымацца беларусам і не хадзіць на незаконныя рэфэрэндумы па незаконнай псэўда-канстытуцыі, якую хоча навязаць беларусам сатрап і газпрам-апазыцыйная здрада, каб ва ўгоду Маскве ліквідаваць палажэньні пра нэўтральныя адносіны і бяз’ядзернасьць нашай краіны ды лягчэй уцягнуць Беларусь у чужую вайну.

Памятаем пра Радзіму. Беларусь парад усім.

7 студзень 2022 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту)

8/1/2022 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2022
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь