Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ 2022 ГОДАМ У ЦЯЖКІМ ЧАСЕ

Усім беларусам, якія схоплены ў палон прамаскоўскім рэжымам і кінутыя ў турму за краты на пакуты і зьдзек за тое, што яны беларусы, і тым, што пад чужой уладай жывуць у турме бяз кратаў, зычу ў новым 2022 годзе ўбачыць Беларусь вольнай і быць у свабодзе.

Трымайцеся і мужайцеся, мацуйцеся духам. Беларусь ведае пра вас і не забудзе гісторыя барацьбы за волю і вольную нацыю.

Ёсьць за кратамі розныя людзі, нават тыя, што блудзілі ў Расеі і спадзяваліся на Маскву. Але Масква іх здала цемрашалу, бо маніпулявала і гуляла ў свае інтарэсы. Дзеля гэтых вязьняў скажу:

– Сябры, братове, вы беларусы, за вамі наш беларускі род. Кідайце глядзець на Маскву. Расея наш вораг, вораг свабоды і ўсяго чалавецтва. З Масквою нельга дружыць, бо яна рыхтуе нам народную сьмерць. З Масквою трэба змагацца, бо толькі змагаючыся — пераможам зло.

Беларусь — наша сьвятая зямля. Шануйма нашу зямлю і свабоду. Шануйма нашу вялікую Беларускую мову, наш Хрыстовы Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб “Пагоня”. Вяртаймася да вытокаў, да нашых карэньняў, да нашай народнай сутнасьці і вялікай культуры, гаварэм па-беларуску ўсюды, дзе мы ёсьць, любем нашу Айчыну і наш народ, не аддавайма яго на рабунак і зьдзек маскоўскай ардзе.

Тыя, што хлусяць народу і за юдавы грошы хваляць чужых, тыя, што наклікаюць бяду на краіну ды кажуць, што “Пуцін мудрэц” і Расея ім друг, — гэта здраднікі нацыі, якія набліжаюць вайну, клічуць гора людзей і расейскі захоп.

Зычу ўсім, каб вайны не было. Але мы бачым, як рыхтуюць яе падпальшчыкі вайны — маскоўскія тэрарысты, бачым, як пры дапамозе здраднікаў плануюць завезьці атамную зброю ў Беларусь і падставіць народ на зьнішчэньне, бачым, як рыхтуюць напад на Ўкраіну, як хочуць уцягнуць Беларусь у вайну.

І цяпер маё рэалістычнае канкрэтнае навагодняе пажаданьне: беларусы, рыхтуймася да абароны Айчыны. Будзьма гатовыя да супраціву рускім акупантам. Рыхтуймася да партызанскай вайны, калі першым чынам трэба будзе зьнесьці ненавісны прадажны антынародны рэжым. Хай шчасьціць нам Бог.

Калі два злачынцы-тэрарысты паспрабуюць уцягнуць наша войска ў вайну супраць Украіны, вайскоўцы, памятайце: ніхто не павінен страляць па ўкраінцах і ў бок Украіны. Пераходзьце на бок украінцаў цэлымі вайсковымі аддзеламі, стварайце салдацкія камітэты; прарасейскіх афіцэраў, што будуць гнаць вас супраць украінцаў, судзіце па законах ваеннага часу. У вас будзе зброя, танкі і амуніцыя. Паварочвайце зброю супраць акупантаў і іх халуёў. Калі пуцінскія тэрарысты пачнуць вайну — яна стане ім гробам.

Беларускі Нацыянальны Урад, які рыхтуецца і заступіць пасьля ліквідацыі рэжыму, вызваліць з турмы ўсіх незаконна асуджаных беларусаў, выплаціць ім кампэнсацыю і забясьпечыць медыцынскую рэабілітацыю здароўя. Будзе спынена акупацыя і антыбеларуская палітыка. Будзе адноўлены суверэнітэт, вернута законнасьць і праца. Будуць вернуты з выгнаньня беларускія лекары, будзе забясьпечана медыцына для народа ў час пандэміі. Сотні тысячаў беларусаў, выгнаных варварамі рэжыму, вернуцца з-за мяжы ў Бацькаўшчыну, узьяднаюцца з сем’ямі, стануць гаспадарамі сваёй шчасьлівай Айчыны.

Зычу зьдзяйсьненьня гэтай пэрспэктывы для ўсіх беларусаў у Новым 2022 годзе. Віншую ўсіх з Новым Годам надзеі і перамен.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

31 сьнежань 2021 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”

31/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2021
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь