Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ФАЗА ЛІКВІДАЦЫІ

Злачынца прывыкае да зьверстваў гэтак жа, як забойца да крыві, калі не спатыкае супраціву. Аб зьнішчэньні беларусаў Лукашэнка цяпер стаў казаць больш адкрыта чым раней. Вось некалькі яго апошніх выказваньняў падчас нарады аб супрацьдзеяньні санкцыям. Сатрап запатрабаваў разабрацца зь іншадумствам у кіроўным апараце краіны.

“Разьбярыцеся, бо занадта шмат стала ў нас кіраўнікоў, якія займаюць антыдзяржаўную пазыцыю, больш за ўсё ў Менску. І што мяне зьдзіўляе, гэта кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя. Шмат „разумных“ зьявілася…”

“Але калі кіруеце калектывам, вы дзяржаўныя людзі (усё роўна, прыватнае ці дзяржпрадпрыемства). Тым больш калі пагоны носіце ці ў апараце працуеце. У адваротным выпадку будзем расцэньваць гэта як здраду».

«Прыйшлі сьпісы з КДБ». За што сотнямі звальняюць беларусаў…
Усіх гэтых падпісантаў мы павінны бачыць, асабліва калі яны дзесьці „наверсе“, у вэртыкалі ўлады. ….

Тых, хто парушаў закон, штурхаў людзей на парушэньні, вось з гэтымі мы павінны разабрацца…
Спуску не павінна быць, хто вінаваты, хто здраднік, хто проста ня наш чалавек”…
(https://www.svaboda.org/a/31612165.html ).

Такія маналогі ўжо не сьціхаюць.

Тут падложа і схема вынішчэньня грамадзтва. Меры няма. Існуе толькі мэта. У бліжэйшы час рэпрэсіі заканамерна пачнуцца ў самой рэжымнай сістэме ўлады (зрэшты ўжо пачаліся).
Калі б у рэжымнага чынавенства (у генэралаў, дырэктараў, загадчыкаў і інш.) былі за душой нейкія пачаткі беларускага патрыятызму (ці хаця б элемэнтарныя абавязкі перад Радзімай), то, магчыма, з вар’ятам маглі б неяк парадзіць. Але, відаць, адмоўная сэлекцыя адбылася настолькі моцна, што апальная абслуга, зьнікаючы, будзе маўчаць.

Разборкі наверсе ў час рэпрэсіяў — справа вядомая. Шкода, аднак, добрага даверлівага народу, асабліва моладзі і жанчын, якіх заўсёды шанавалі ў беларускім жыцьці.

Калісьці, гадоў дзесяць-патнаццаць таму, на пасадзе старшыні КГБ быў такі масковец Жадобін. Гэты масковец складаў сьпісы беларусаў, якіх планавалася (ў выпадку маскоўскай патрэбы) забіць у першую чаргу. Ён нават абнародваў, колькі беларусаў налічыў на расправу — 1667 чалавек. (Лукашэнка ў 90-х казаў толькі пра 400).

Ва ўсёй гэтай прамаскоўскай пячорнай палітыцы паўдзікуноў зьдзіўляе нават ня іхняе адкрытае бахвальства аб зьнішчэньні беларусаў, але паспалітая рэакцыя (дакладней, адсутнасьць рэакцыі) шырокага беларускага грамадзтва, якое падтрымлівала рэжым (усё чуючы) і хваліла Лукашэнку. Вось тут і ёсьць фэнамэн існаваньня антынацыянальнай дыктатуры.

Прычына зразумелыя — страх, псіхалогія савецкага нявольніцтва і адсутнасьць нацыянальнага патрыятызму. Усё пачалося з уцёкаў ад свабоды, — з акупацыйнай фразы: “зачэм этат беларускі язык”; “какая разьніца”. Тут — аснова асноў няшчасьця людзей.

Напачатку было Слова. Значэньне мае толькі Слова. Астатняе збоку. І Слова беларускага генія Багушэвіча вісіць, як Дамоклаў меч, над існуючым пакаленьнем: “Не пакідайце ж мовы нашай Беларускай, каб не ўмёрлі”. Шкода, калі не пачуюць нават цяпер.

17 сьнежань 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

21/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2021
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь