Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЎТОР ПРАВАКАЦЫІ

Збой фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня можа выклікаць ў Беларусі толькі байкот, непрыход на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня. Непрыход відочная зьява, факт, які фіксуецца, які схаваць цяжка нават пры элемэнтарным назіраньні.

Фальсіфікацыя колькасьці прагаласаваных пры непрыходзе на ўчасткі, доказна выяўляецца і правяраецца (у адрозьненьні ад разьмеркаваньня і характару галасоў, калі галасуюць тайна). Непрыход на ўчасткі даказваецца яўна і рэальна, збайкатаванае галасаваньне ня можа быць прызнаным.

Гэта важна ў лёсавызначальных пытаньнях і цягне за сабой высновы, якія падвешваюць рэжым у юрыдычным вакууме і дапамагаюць здаровым сілам змагацца з дыктатурай.

У 2004 годзе сваістага роду людзі насуперак закону забясьпечылі бястэрміновасьць выбраньня Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта, зацягнуўшы пратэстны электарат галасаваць на незаконны рэфэрэндум пад лёзунгам “Ідзі і скажі своё “нет”.

Шмат хто, не задумваючыся (хоць была адчувальная інфармацыя за байкот ад КХП — БНФ), пайшлі і прагаласавалі, павешалі сабе на шыю вечнага Лукашэнку, бо галасы “малявала” Ярмошына па ўказцы рэжыму. Трэба было толькі забясьпечыць прыход людзей на ўчасткі.

І ня важна, як яны прагаласуюць, галасы лічыла фальсіфікацыйная сістэма, якую праверыць пры тайным галасаваньні і ў рэжыме бяспраўя амаль немагчыма.

Застрэльшчыкамі правакацыйнага прыходу на галасаваньне былі Лябедзька, Вячорка, Дабравольскі, Хадыка, Статкевіч і іншыя “энтузіясты”.

Цяперашнія прадаўжальнікі шаблоннай правакацыі канторы паўтараюць тое самае. Вось што пішуць пра іх ўзахлёб на інтэрнэт-партале “Свабода” (20-ХІ-2021). Цытата: “Сёньня дэмакратычныя сілы апублікавалі плян на дзень галасаваньня наконт новай Канстытуцыі. Яны заклікаюць далучыцца да стратэгіі дзеяньняў, якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы «Сумленныя людзі», Zubr, плятформа «Голас» пры ўдзеле Офіса Сьвятланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і Каардынацыйнай рады.”

А вось іхняя “стратэгія”. Цытата: «„Рэфэрэндум“ заплянаваны на пачатак 2022-га года. Гэтае мерапрыемства — злачынства і падман, якое мы, беларусы, ператворым у „вотум недаверу“ рэжыму. „Сумленныя людзі“, „Зубр“, „Голас“ заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь несапраўдным. Гэтае дзеяньне азначае, што мы ня згодныя з рэжымам і выступаем за ўсталяваньне законнасьці і стварэньне ўмоў для правядзеньня сумленных выбараў».

Такая ёсьць новая інфантыльная “стратэгія” пад кодавай назвай “Ідзі скажі “нет” па насьледзтву ад старых канторскіх.

Я ўжо ні кажу пра тое, што заклікаць цяпер, у час тэрору, на паўтор Жніўня 2020 года (калі беларусы яшчэ не акрэплі, а рэжым ашчэрыўся) ёсьць небясьпечная авантура (хоць і не выканальная), якая пахне расправай над людзьмі.

Ведаючы нацыянальна нявызначаную сутнасьць гэтых квазі-апазыцыйных асобаў і прыхільнасьць іх (Латушка-Ціханоўская) да Масквы, я неаднаразова паўтараў, што сьледства аб іхняй “дзейнасьці” будзе неунікнёным. Хаця яны ўжо цяпер заслугоўваюць таго, каб іх спыніць, пакуль ні нарабілі непапраўнай шкоды народу і Беларусі.

Яны ўсё больш раскрываюцца, але калі неўзабаве поўнасьцю зойдуць у свой палітычны тупік, тады псэўда-палітычнае існаваньне іх мусіць быць спынена жорстка і незваротна. Настане час, калі гэта зробіцца.

20 лістапад 2021 г. Зянон Пазьняк
http://www.narodnaja-partyja.org/…/pautorpravakacyi…

22/11/2021 › Навіны, Старонкі гісторыі, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2021
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024