Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: НІХТО НА РЭЖЫМНЫ РЭФЭРЭНДУМ!

Апошнім часам зноў у тысячны раз пачалася чарговая хваля ахайваньня і прапаганды супраць майго імя. Паляць нават правераную агентуру. Мяркую, што ўсё яно зьвязана з падрыхтоўкай да рэжымнага так званага “рэфэрэндума”.

Калі б у краіне існаваў парлямант, незалежны суд, палітычныя партыі, вольны друк, законы, грамадзянская супольнасьць і г. д., тады разумны варыянт быў бы ў тым, каб абапершыся на законы, на ўладныя і грамадзкія інстытуты, не дапусьціць правядзеньня незаконнага, антынароднага рэфэрэндума. На сёньняшні дзень гэтага няма.

Існуе толькі народ супраць якога ваюе нялюдзкая ўлада і праводзіць рэпрэсіі. З гэтага становішча трэба зыходзіць у змаганьні з палітычнымі авантурамі, якія хоча праштурхнуць рэжым пры выкарыстаньні народу.

Праваліць і абясцэніць антыбеларускую авантуру з рэфэрэндумам цяпер рэальна можна толькі непрыходам на ўчасткі для галасаваньня, гэта значыць добра арганізаваным пасіўным байкотам (пад наглядам і назіраньнем грамадзян). Пра сутнасьць і пра мэту палітыкі байкоту і кантролю за галасаваньнем ва ўмовах рэжыму ўжо шмат напісана.

Найбольшую актыўнасьць у агітацыі за рэфэрэндум (у форме “супраць”) праяўляе, як звычайна, псэўдаапазыцыя (у дадзеным выпадку групоўкі вакол Латушкі і Ціханоўскай).

Агітацыя, як заўсёды, у такога роду правакатараў будуецца на дэманстрацыі пазыцыі супраць рэжыму і на закліках прыйсьці прагаласаваць супраць (сказаць “не” альбо сапсаваць бюлетэнь), каб гэтым, маўляў, сарваць “рэфэрэндум”, заваліць яго правядзеньне.

Такі падыход зьвязаны з тым, што прапаганда групнікаў псэўдаапазыцыі арыентуецца на пратэстны электарат. Іхняя задача — любым спосабам зацягнуць пратэстны электарат на ўчасткі для галасаваньня. Астатняе ўсё зробіць фальсіфікатарская машына. Галоўнае, каб людзі прышлі і прагаласавалі. І няважна як прагаласавалі, вынік “намалюе” Ярмошына. Праверыць і доказна абвергнуць яго будзе немагчыма. Бюлетэні ўтылізуюць праз 24 гадзіны пасьля галасаваньня.

Тым часам пры пустых участках фальсіфікацыя правальваецца. Яна ўсім відаць.

Некаторыя групнікі квазі-апазыцыі (Латушка, напр.) выдумляюць сабе ўжо плян правакацыі №2. Заклікаюць ўсіх прыйсьці галасаваць на рэфэрэндум, парваць бюлетэні і паўтарыць 9-ы жнівень-2020.

Вось так і паводзяць сябе гэтыя гаваруны. Ніякой адказнасьці не адчуваюць. Абы зацягнуць нязгодных да Ярмошынай на галасаваньне.

Пратэстная частка грамадзтва цяпер (ва ўмовах рэпрэсій і разгулу рэжымнага бандытызму) ніякага “Жніўня 20-га” паўтараць ня будзе. Не настаў яшчэ час. Грамадзтва ня купіцца на агітацыю правальшчыкаў. Але шкода ад такой гапонаўшчыны ёсьць.)

Фэнамэн масавай сьвядомасьці ў тым, што чалавек імкнецца рабіць тое, што яму хочацца, але ня тое, чаго ня хочацца, але рабіць трэба. Прытым бальшыня не аналізуе паводзінаў і па-беларуску верыць у парадак і законнасьць, хоць ні закону, ні парадку ў выбарах рэжыму ўжо 27 гадоў няма, толькі фальсіфікацыя.

Нельга ісьці галасаваць на рэжымны рэфэрэндум, які незаконны і задуманы для ўвекавечаньня ўлады Лукашэнкі ў антыканстытуцыйнай форме, якую хочуць зацьвердзіць галасамі беларусаў.

Ніхто на рэжымны рэфэрэндум!

16 лістапад 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

19/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2021
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь