Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА БАЙКОТ РЭЖЫМНЫАМУ РЭФЭРЭНДУМУ

Увага СМІ і палітыкаў пераключылася на іміграцыйную атаку арабскіх вандроўнікаў на польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі. Рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Крамля праводзіць небясьпечную авантуру на межах з суседзямі. А тым часам разбурэньне краіны, русіфікацыя і фактычная акупацыя Беларусі ідзе сваім ходам. Тысячы людзей у турмах, дзе патрыятычных беларусаў катуюць асабліва жорстка. Працягваюцца розныя рэпрэсіўныя формы генацыду. Беларусаў арыштоўваюць нават за “падабайку” у сацсетках, калі тэма неадпавядае фашысцкаму рэжыму Лукашэнкі. Пазачынялі нават лаяльныя для рэжыму рэдакцыі СМІ і наклеіваюць ім ярлыкі “экстрэмісцкіх”, дзеля апраўданьня арыштаў і перасьледу. Усё культурнае беларускае, нацыянальна-асьветніцкае зьняважліва абзываюць рознымі палітычнымі наклейкамі, зачыняюць і ліквідуюць, супрацоўнікаў перасьледуюць. Толькі што ліквідавалі Таварыства Беларускай Мовы, Таварыства Беларускай Школы, зачынілі чарговыя бізнэсы і арганізацыі, якія яшчэ існавалі.

Увага міжнароднай супольнасьці і СМІ амаль выключна занятая справакаваным нападам усходніх мігрантаў на польскую мяжу. Гэта сур’ёзная пагроза для краінаў Эўразьвязу. Тым часам фашысцкі рэжым працягвае рабіць у Беларусі сваю чорную разбуральную справу супраць Беларускай нацыі і ўсяго грамадзтва.

Разбурэньню Беларусі рытарычна спрыяюць групоўкі вакол Латушкі-Ціханоўскай, просячы Эўразьвяз зачыніць межы зь Беларусяй, спыніць ўвесь транспартны транзіт праз Беларусь, заблякаваць беларускія банкі, зачыніць SWIFT і г. д. Палітычна недаразьвітыя людзі, магчыма, не разумеюць, што кажуць, бо ў існуючай сітуацыі такая эскалацыя — гэта вайна і пакуты для беларусаў. Ужо за адну такую рыторыку іх трэба прыцягваць да адказнасьці гэтак жа, як і спраўцаў рэжыму.

Цяпер рэжымныя загаварылі пра чарговы незаконны рэфэрэндум па чарговай рэжымнай “канстытуцыі”. І тут зноў усплылі знаёмыя кадры і пачуліся знаёмыя гуканьні. Загучэла (паміж іншага словаблудзтва): “ідзі на рэфэрэндум, каб сказаць сваё “не”.

У 2004 годзе такое гукалі сумнавядомыя асобы з падстаўной апазыцыі. Цяпер слова ў слова (абставіўшы дэмагогіяй) тое паўтараюць іхныя пасталелыя дзеткі з групоўкі вакол Латушкі-Ціханоўскай.

“Ідзі галасаваць і скажы “не” — гэта ашуканцкі лёзунг усёй рэжымнай псэўдаапазыцыі 21-га стагоддзя, разьлічаны на пратэстны электарат. Тут галоўнае, каб людзі прыйшлі галасаваць. Галоўнае, каб зацягнуць іх на ўчасткі, астатняе — справа фальсіфікацыйнай тэхнікі — зробіць Ярмошына.

Прыход на ўчасткі і галасаваньне будзе відавочным, бясспрэчным фактам. Тады вынікі тайнага галасаваньня (як гэта ўвесь час было) рэжым намалюе, якія захроча. Праверыць немагчыма, бо праз 24 гадзіны бюлетэні галасаваньня зьнішчаць.

Калі ж людзі ня прыйдуць галасаваць, то непрыход таксама стане відавочным зафіксаваным фактам, які засьведчыць, што выбаршчыкі не галасавалі. Тады Ярмошына (разам з АМОНам) хай сабе піша хоць 100 адсоткаў “за”. Правал афёры будзе ўсім відаць гэтак жа, як і нацяжкі з фрэквэнцыяй. Ніхто правальны рэфэрэндум не прызнае (акрамя рэжыму). Ён стане чарговым фактам фшысцкага беззаконьня.

Ня думаю, што цяпер шаблонная афёра пройдзе гладка. Але фальшывыя гукаюць. Пры іхняй дапамозе, як і раней, зацікаўленыя групы хочуць зацягнуць пратэстны электарат на рэжымны рэфэрэндум.

Падкрэсьлю. На лукашысцкі рэфэрэндум нельга хадзіць. Патрэбны масавы байкот і шчыльнае назіраньне за непрыходам людзей на ўчасткі для галасаваньня. Непрыход людзей на ўчасткі трэба дакладна зафіксаваць рознымі мэтадамі (і перашкоды фіксацыі — таксама).

Прапаганда рэжыму, як звычайна, пойдзе потым дарогай ілжы. Але хлусьня правалу не ўратуе.

11 лістапад 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

14/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2021
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь