Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПЕРАМОЖАМ ЭПІДЭМІЮ і РЭЖЫМ

(Паведамленьне)

Назіраючы за працэсамі, прыходзім да відочнага выніку, што сьвет (і ўсё ў сьвеце) разьвіваецца па правілах і ў сваім парадку. Перамены адбываюцца ў выніку катастроф (разбурэньня існага).

Гэтая банальная праўда вядомая даўно, але задумваемся над ёй найбольш тады, калі якраз адбываецца катастрофа.

Мы зараз перажываем сусьветную катастрофу, якая ўплывае на ўсё чалавецтва. Назва катастрофы — “Ковід-19″, альбо папулярна — “Карона”. Чалавецтва змагаецца з агрэсіўнай малекулай, якая пагражае ўсім.

Жыцьцё перамянілася. Перамены закранулі кожнага чалавека, і асабліва сацыяльныя, грамадзкія і працоўныя дачыненьні паміж людзьмі. Людзі ўжо ня могуць вольна зьбірацца разам, ня могуць непасрэдна кантактаваць з ворганамі і служачымі дзяржаўнай улады, і з грамадзкімі арганізацыямі (толькі, як правіла, — праз Сеціва ды тэлефон, апасродкавана і аднабакова), ня могуць вольна карыстацца транспартам і падарожжамі — усё з абмежаваньнямі, якія прыходзіцца пераадольваць. Абмежаваньні датычаць масавых мерапрыемстваў, падзеяў мастацтва і культуры, тэатра і кіно, спорту і палітыкі. У асобных момантах (кажу па амэрыканскім вопыце) жыцьцё робіцца невыносным, у людзей здаюць нэрвы. Ня раз чуў у ЗША і некалькі разоў у Польшчы, што чалавек не хацеў бы далей жыць у такім сьвеце.

Выйсьце ёсьць, але яно доўгае і цяжкое, прадугледжвае цярпеньне, вытрымку і адказнасьць людзей перад нацыяй, грамадзтвам і папуляцыяй. Шмат дзе гэтай адказнасьці хапае толькі на палову насельніцтва, нават вакцынацыю ня ўсе хочуць рабіць і статыстыка сьмерцяў (99 адсодкаў інфікаваных і памерлых зь ліку не зашчэпленых) не спыняе, не змушае падумаць.

Але гэта на Захадзе. Там іншыя праблемы. У Беларусі прамаскоўскі антынацыянальны рэжым ад пачатку стаў праводзіць палітыку падтрымкі не людзей, а эпідэміі каранавіруусу. Медыцыну пакінулі без дзяржаўнай дапамогі, лекараў звальнялі і кідалі ў турму. Тое працягваецца па сёньняшні дзень. Вярхоўны вар’ят аб’явіў, каб людзі лячыліся лазьняй, трактарам і гарэлкай, бо віруса, маўляў, не існуе, і ён яго ня бачыць.

Беларусы сталі арганізоўвацца і ратаваць самых сябе. Тады рэжым зьнішчыў самаарганізацыю людзей супраць Ковіда-19 і засакрэціў ахвяры эпідэміі.

Важнай задачай Часовага Нацыянальнага Ураду (калі яго роля рэалізуецца ў бліжэйшыя месяцы і гады) стане неабходнасьць ратаваць народ ад пандэміі каранавірусу. Медыцынскія працаўнікі будуць вернутыя на працу. Ім належыцца кампэнсацыя і рэабілітацыя. Тых, што, ратуючыся ад перасьледу, уцяклі за мяжу, папросяць вярнуцца. Усё, што магчыма, будзе выдаткавана зь бюджэту для ратаваньня людзей. Будзе адчынена свабода для самаарганізацыі і самапаратунку насельніцтва. Часовы Нацыянальны Урад зьвернецца за дапамогай да міжнародных мэдыцынскіх фондаў і арганізацыяў, асабліва ў патрэбе добрай вакцыны, прыбораў і мэдыкамэнтаў.

Беларусы не павінны выміраць. Уратуем сябе як народ. Свабода, справядлівая законнасьць і нацыянальная палітыка ў інтарэсах людзей стане зарукай нашага беларускага Адраджэньня і аднаўленьня здаровых традыцыяў жыцьця.

26 верасень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

https://www.bns-volnayabelarus.org/post/пераможам-эпідэмію-і-рэжым

28/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2021
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024