Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: НАЙВЯЛІКШАЕ СЬВЯТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Настаў жнівень. Надыходзіць вялікае сьвята Рэспублікі Беларусь 25 Жнівень — Дзень Незалежнасьці. 25-ы Жнівень і 25-ы Сакавік — Дзень Волі — навечна ўвайшлі ў беларускую гісторыю. І цяпер гэтыя даты сьвецяць нам і паказваюць шлях, бо барацьба працягваецца. Яна будзе ўвесь час, пакуль на ўсходзе існуе дэфэктная шматковая дзяржава, сутнасьць існаваньня якой — агрэсія і збочаныя ўяўленьні аб імпэрскім мінулым.

Наша нацыянальная рэвалюцыя 1988-1991 гадоў прадэманстравала вялікі ўздым, грамадзкую сілу людзей і рашучасьць нацыянальнага авангарду — Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, які меў фэнамэнальную змагарную фракцыю ў Вярхоўным Савеце. Разумнасьць, воля і пасьлядоўнасьць кіраўніцтва нацыянальнага Адраджэньня ды падтрымка народа паспрыялі таму, што Незалежнасьць была дасягнута мірным шляхам — не загінуў ніхто.

У 1994 годзе Масква праводзіць на пасаду прэзыдэнта Беларусі сваю крэатуру Лукашэнку. Зноў пачалося вынішчэньне беларускай мовы і нацыі. У адказ — пэрманэнтнае змаганьне патрыётаў супраць прамаскоўскай улады і маскоўскай палітыкі.

Цяпер, у час разгулу рэпрэсіяў і міліцэйскай вайны супраць беларусаў, цяжка адзначыць гэтае вялікае сьвята належным чынам. Але ёсьць магчымасьці, спосабы і формы. Ворагі ня зьнішчаць беларускай Незалежнасьці, як бы ні шалелі, бо яна ў сэрцах людзей. Беларусь ёсьць, была і будзе, пакуль мы, беларусы, любім яе і дбаем пра нашу волю.

7 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

7/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2021
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь