Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: МАСКОЎСКІ ПАДСТАЎНЫ ПРАЕКТ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Масква занепакоілася крытыкай санкцыйнай палітыкі супраць Беларусі. Нядаўна вуснамі Ціханоўскай група няўклюдна агучыла свае апраўданьні. Гучыць надумана. Маўляў, мы патрабуем выпусьціць палітвязьняў, спыніць катаваньні, арышты, перасьлед і пачаць перамовы з апазыцыяй (гэта значыць зь імі).

Ну, але паколькі рэжым нічога ня слухае (а групоўка, хоць і на ўтрыманьні Эўропы, ніякой рэальнай сілы не ўяўляе), то яны запатрабавалі санкцыяў. Запатрабавалі каб чужыя сілы і чужыя краіны эканамічна ўдарылі па Беларусі, спадзеючыся такім чынам чужымі рукамі зьнішчыць уладу Лукашэнкі (насельніцтва тут не ў разьлік).

Подласьць такога апраўданьня антынароднай пазіцыі нават не настолькі ў тым, што да санкцый заклікаюць асобы, якія існуюць за мяжой на чужым фінансаваньні, але найперш у ашуканстве людзей ігнараваньнем агульнавядомага гістарычнага факту — санкцыі ніколі і нідзе не прыводзілі да ўпадку дыктатара.

Дыктатары заставаліся, а народ гінуў, гібеў, галадаў і пакутваў. Найбольш вымоўныя прыклады — Куба, Паўночная Карэя, Венесуэла. Санкцыі выгадныя тым, хто іх уводзіць.

Нават цёмнае няведаньне гэтай праўды не пазбаўляе ад крымінальнай адказнасьці розных васалаў чужых інтарэсаў (не кажам ужо пра несумленнасьць паводзінаў).

Пры гэтым прамаскоўская накіраванасьць іх застаецца нязьменнай. Яе прапагандуюць, практычна, усе ўдзельнікі газпрам-крамлёўскай групоўкі. Вось тут (https://www.youtube.com/watch?v=AxqJ_D8oikI , 25.50 — 29.13) можна паглядзець вымоўны кавалачак відэа з выкладам пазыцыі аднаго такога групніка В. Кавалеўскага.

Гэта былы службіст у лукашысцкай амбасадзе ў Вашынгтоне. Пасьля сканчэньня тэрміну ён апынуўся ў Амэрыцы, перайшоў у апазыцыю, але пачаў дрэнна выказвацца пра беларускую нацыянальную эміграцыю, Беларускі Народны Фронт, здабыцьцё незалежнасьці і г. д.
Нядаўна ён “апынуўся” ў групоўцы Латушкі-Ціханоўскай і адразу ўліўся ў асноўны “пул” дзеячоў супраць Лукашэнкі з пазыцыяў Масквы. Маўляў, у антыбеларускай агрэсіі Масквы вінаваты Лукашэнка, каб ня ён, то можна б было з Пуцінам дружыць і хораша супрацоўнічаць.

Заварушылася агентура ў беларускай эміграцыі ЗША, прачуйшы аб падрыхтоўцы візіту групоўкі Латушкі-Ціханоўскай у Амэрыку.

Маскве хацелася б замазаць Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву і беларускую нацыянальную эміграцыю ў калабарацыі з маскоўскім праектам, стварыўшы прэцэдэнт нібыта супрацоўніцтва з газпрам-крамлёўскай групай расейскіх інтарэсаў.
Ня думаю, што такі спэктакль службістам ўдасца сыграць зь Беларускай Царквой, хіба што зь “невераятнымі”, якія прыехалі з-пад лукашызму ў Амэрыку ў вялікай колькасьці.

Сітуацыя паказвае, што падстаўны пуцінскі праект разварочваецца на шырэйшы абсяг. Крэмль, здаецца ўвачавідкі ўявіў, што можна скарыстаць Захад і рэальна мяккай сілай захапіць Беларусь без адзінага стрэлу, пакінуўшы страляніну, рэпрэсіі і забойствы беларусаў на хворую волю Лукашэнкі.

З Бабарыкі (якога Пуцін меціць у прэзыдэнты Беларусі), здаецца, ёсьць намер ствараць Мандэлу і пакутніка за свабоду — так ўзялася за яго газпрамаўская рэклама і прапаганда.
Палітыка, аднак, капрызная пані. І ня выключана, што банкіру насупраць чаканьняў Масквы, прыдзецца адматаць свой тэрмін ужо пасьля пацьвярджэньня суда вольнай Беларусі.

Вольныя беларусы, дзейнічайце абдумана, спакойна і пасьлядоўна. Гуртуйцеся не на паказ. Не гуляйце на публіку ў “тэатр і кіно”. Набліжайма час і разумейма абставіны.
Адсталасьць і цемра не павінна мець улады. Ворагі Беларусі і вырадкі не павінны кіраваць краінай. Будучыня павінна належыць разумным. Будучыня для беларусаў.

14 ліпень 2021 г. Зянон Пазьняк

16/7/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2021
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024