Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАРАЗІТЫ

(Ліст да сяброў народнай партыі КХП-БНФ)

Усё што не нацыянальнае, але выступае пад выглядам нацыянальнага дзеля дасягненьня пабочных альбо супроцьлеглых мэтаў, усё гэта рана ці позна прыходзіць да маразму. Нядаўна група вакол Ціханоўскай зьмясьціла ў Сеціве пад яе подпісам заклік да міжнароднай супольнасьці адзначыць 7-га лютага дзень салідарнасьці зь Беларусяй флэшмобамі і дэманстраваць беларускія нацыянальныя сімвалы, якія, згодна іхняга тэксту, — гэта белае і чырвонае сэрцы.

На мове расейскай канторы гэта называецца “ход канём”. Падмена палітычнага змаганьня тэатральшчынай (”мобамі-шмобамі” як называлі такую дыверсію ў псэўдаапазыцыі 2000-2020 гг.) — гэта прадукт “галаўнога мозгу” эўра-лібэралаў, вынік іхняй “дапамогі” “дэмакратычнай” Беларусі.

Тым часам падмена нацыянальнай беларускай сімволікі рознымі выдумкамі — гэта сур’ёзная праца гэбоўскай Масквы і яе агентуры. Псэўдаапазыцыя ўжо дэманстравала раней замест Пагоні “бусьлікаў” і “зубрыкаў”, і джынсавыя анучкі (Мілінкевіч уводзіў іх замест сьцяга). І вось цяпер яны (ужо ў другім пакаленьні) пішуць для заходняга лібэрала, што беларускімі нацыянальнымі сімваламі ёсьць чырвонае і белае сардэчкі. (У запасе яшчэ ёсьць чырвоны кулачок, белы кулачок і г. д.).

Скончыцца гэтае драньства тады, калі скончацца для яго заходнія грошы. Але грошы яшчэ ня скончацца, бо яны ня толькі заходнія. І ўжо дакладна скончыцца гэты палітычны маразм, калі здрыганецца рэжым і выйдуць з турмы нармальныя беларусы, і вернуцца з выгнаньня сапраўдныя беларускія змагары, калі зноў уздымецца беларускі нацыянальна-вызвольны рух, які выветрыць атмасфэру, здзьме ўвесь гэты атрутны смог і чужую паразітную шалуху.

22 студзень 2021 г. Зянон Пазьняк

ДАДАТАК.

(Pinned Tweet
Sviatlana Tsikhanouskaya
@Tsihanouskaya
Jan 13
Join the Day of Solidarity with Belarus on Feb 7, 2021!
I call on all friends of Belarus to show solidarity with us by organizing performances & rallies, releasing publications & statements, displaying national Belarusian White heartRed heartWhite heart colors, hosting competitions, online flash mobs.)

POST SCRIPTUM.

Усялякае дзеяньне ў палітыцы (у тым ліку і словы) вымагаюць сваайго моманту і свайго часу. Пра Бабарыку трэба было сказаць адразу ва ўвесь голас яшчэ ў чэрвені мінулага года. Бо гэта быў стаўленьнік Крамля, акуратна падрыхтаваны Масквой-Газпрамам. Ад такіх заўсёды больш шкоды, чым ад адкрытых маскоўцаў (тут “палітычная анкалогія”). Таму адразу быў прапанаваны выбар і падзел, нягледзячы на суадносіны ацэнак і стан розумаў.

З планам “Ціханоўская” справа вымагала вытрымкі. Гэта відавочная прадумана падрыхтаваная афёра, але яе паступова мусілі б разглядзець беларусы. Адразу не атрымалася б. Цяпер крытычная маса яшчэ не нарасла, але ўжо зьявілася. Афёра даўно дайшла да дна. Усе прапановы, падпісаныя прозьвішчам “Ціханоўская” — на шкоду Беларусі. Самаацэнка спадарыні сябе самой і сваёй ролі — неадэкватная, рыторыка фальшывая.

Маніпуляцыі супраць нацыянальнай сімволікі — гэта рубеж, які перапаўняе келіх цярпеньня. Далей талераваць такую публіку нельга. Мы ведаем яе працяг. Цяпер патрэбны шэраг захадаў, каб іхнюю прапаганду (што вылезла ўжо на міжнародны ўзровень) спыніць. Захады будуць.
зп.

ДАДАТАК З АРХІВУ.

ПРЭЧ З БАБАРЫКАМ!
posted Jun 24, 2020, 2:42 PM by Адміністратар Навін [ updated Jun 24, 2020, 2:42 PM ]

За Бабарыкам стаіць “русскій мір”, Газпрам, Масква і манкурты. Юрыст Бабарыкі выбалтаў сам галоўную прычыну іхнага юрыдычна абсурднага рашэньня правесьці рэфэрэндум аб Канстытуцыі 1994 года. Гэтая прычына ў тым, што, каб захапіць нашу краіну, Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацьверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю, да якой мусіла б аўтаматычна вярнуцца краіна пасьля зьмены ўлады і адкіданьня антыпраўных наступстваў лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года.
На якія толькі афёры і затраты гатовая ісьці Масква, каб зьнішчыць беларускую мову. Яны ведаюць, што беларуская мова — гэта ёсьць беларуская нацыя. Таму ў іх тут барацьба пэрманэнтная, барацьба на сьмерць

НА СЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ БАБАРЫКА ЁСЬЦЬ ПАТЭНЦЫЙНА БОЛЬШ ШКОДНЫ ВОРАГ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, ЧЫМ ЛУКАШЭНКА, бо вірус беларусажэрцы Лукашэнкі ўжо на 97 адсоткаў выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізма. Усё, што робіць і гаворыць гэты вар’ят, толькі злуе народ і кансалідуе нацыю на адштурхоўваньні ад яго антынароднай брыдоты. Тут клясычная сытуацыя, калі да дабра прыходзяць ад непрыняцьця зла. Будучыні ў Лукашэнкі тут няма.

Бабарыка ж — гэта вірус, які не спатыкае імунітэту, які залазіць у наш народны арганізм без супраціву і давершыць чорную маскоўскую справу разбурэньня беларускай дзяржавы і беларускай нацыі.

Маскве на працягу шэрагу гадоў не ўдавалася “чыста” аформіць захоп Беларусі па прычыне нелегітымнасьці Лукашэнкі. Там працавалі прафэсіяналы і ведалі што рабілі. (Мы, насуперак, таксама ведалі). Цяпер яны выпусьцілі на поле Бабарыку, падрыхтавалі яму велізарнае агентурнае заплеча. Калі б маскоўская афёра ўдалася, то Бабарыка быў бы легітымным прэзыдэнтам. І вось тады захоп праз “рэфэрэндум” ператвараўся б ужо ў справу тэхнікі. Група Бабарыкі, мы бачым, заранёў прыступіла да ажыцьцяўленьня маскоўскага плана.

Прэч фальшывыя выбары!
Ня йдзеце галасаваць да ворагаў Беларусі!

24 чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/preczbabarykam

23/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2021
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024