Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШЛЯХ ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, змагары за Вольную Беларусь!

Сёньня, 19 кастрычніка, знакаміты Дзень нашай гісторыі, які запачаткаваў адраджэньне незалежнай Беларусі. 19 кастрычніка 1988 года ў будынку Чырвонага касьцёла Сымона і Алены ў Менску быў створаны Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Віншую ўсіх са слаўнай датай!

Пры камуністах, якія сачылі, каб Фронт у Беларусі не стварыўся, гэта была надзвычайная падзея. Узьнік моцны народны рух, які паставіў задачу збавіцца ад камунізму і адрадзіць незалежную Беларусь. На той час гэта здавалася амаль немагчымым, але фронтаўцы змаглі стварыць нешматлікую, але моцную фракцыю ў камуністычным Вярхоўным Савеце (”Апазыцыю БНФ”). Яна стала авангардам змаганьня супраць камунізму за незалежнасьць Айчыны. Пры шырокай падтрымцы народа, які абуджаўся на барацьбу, дзякуючы Фронту, была дасягнута Незалежнасьць Беларусі і спынена дзейнасьць таталітарнай прамаскоўскай камуністычнай партыі (КПСС) у нашай краіне. Беларусь стала незалежнай дзяржавай, прызнанай усім сьветам. Слава змагарам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”!

У 1994 годзе пры дапамозе Масквы адбылася рэстаўрацыя саветчыны ў Беларусі. Пачалася ўнутранная прамаскоўская акупацыя краіны і напаўфашысцкі аўтарытарны рэжым.

Беларускі народ цяпер імкнецца зьнесьці з дарогі нацыянальнага разьвіцьця гэты антынародны прамаскоўскі рэжым. Справы, ідэі і палітычныя заваёвы Народнага Фронту пад сьвятымі сімваламі Беларусі, якія ў 1991 годзе вярнуў на дзяржаўны пасад Беларускі Народны Фронт, асьвятляюць нам рух да вольнай Айчыны. Перамога над цемрай будзе за Беларусамі. Верма і не спыняймася! Слава народу!

У гэты Дзень стварэньня народнага руху хай жыве нам у сэрцах наш шлях да свабоды!

19 кастрычнік 2020 г. Зянон Пазьняк

19/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024