Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: МІРНАЯ СІЛА — НАША ЗБРОЯ

Адмыслова праслухаў апошнія выступы рэжымнага начальства — кіраўнікоў МУС, пракуратуры, прапаганды (ТV), агентуры (вядомай ўжо).

Дзіву даешся, як можна падабраць і адсартаваць столькі балваноў. Ім ўсім карціць справакаваць бойню з народам і (sic!) пусьціць супраць людзей войска, падставіць ваенных і замазаць іх у крыві (ато яны яшчэ чысьценькія).

Рэжымныя начальнікі адчуваюць, што імкліва прайграюць. Ідзе нацыянальнае, сацыяльнае і дэмаграфічнае яднаньне нацыі. Яднаньне пакаленьняў. Асабліва тое стала відаць пасьля масавага пратэсту пэнсіянераў.

Людзей б’юць, ганяюць, хапаюць, страляюць, кідаюць у іх гранаты (абсалютна не матывавана), правакуюць, а людзі не паддаюцца і цаной вытрымкі крок за крокам салідарызуюцца і мацнеюць.

Мірны масавы характар рэвалюцыі — ў гэтых умовах паліцэйскага фашысцкага рэжыму, дзе ня дзейнічаюць законы, ёсьць пакуь што галоўная зброя народа. Рэжым губляе ўпэўненасьць, ужо ня ведае, што рабіць. Яму пачынаюць здаваць нэрвы. Сістэма пачынае дэзарганізавацца знутры.

У гэтых ўмовах важна працягваць мірныя масавыя пратэсты. Важна захаваць масавасьць і мірны характар, не паддавацца на правакацыі, мець розум і вытрымку, ня даць рэжымным бандытам задзейнічаць супраць людзей яго збройны арсэнал. Трэба выйграць змаганьне, зьбярогшы людзей, разумеючы, што вар’ят і сілавая пачка, якую ён стварыў, здольныя патапіць у крыві ўвесь Беларускі народ.

Абавязкова трэба мець народныя дружыны па ахове парадку і дэманстрацыяў людзей. Яны, дружыньнікі, перш за ўсё павінны ахоўваць людзей ад нападаў бандытаў, сачыць і спыняць правакатараў. Нельга дапускаць спальваньне пакрышак (карцінка для антынароднага тэлебачаньня). Дружыны выпрацоўваюць свой спосаб абароны. Але павінна быць каардынацыя зь іншымі дружынамі і ўзгодненасьць абароны.

Вельмі важна, каб згуртаваліся і падтрымалі рабочыя, вялікія і малыя заводы і прадпрыемствы. А гэта адбудзецца. Патрэбна воля і вытрымка. І разуменьне, чаму тое патрэбна.

Вайскавікам ў адстаўцы, афіцэрам, якія падтрымліваюць пратэсты, трэба размаўляць з афіцэрамі і камандаваньнем 120-й брыгады, пакуль “Таракан” і “мянты” не падставілі іх пад народную кроў. Я не выключаю, што напалоханы ўзурпатар, які лётаў з аўтаматам, у выпадку афэкта гатовы будзе пусьціць танкі па праспэкце сталіцы.

Гэта вар’яцтва, якое, аднак, спыняецца адным манэўрам. Танкі выяжджаюць пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, акружаюць рэзідэнцыю псіхапата і даюць усім тры хвіліны на выхад, перш чым адкрыць агонь.

Дзьве гадзіны — і скончыцца ўвесь 26-гадовы кашмар. Далей Гаага, альбо Народны Трыбунал. І Масква ня сунецца — бо войска. Па-суседзку можам і пагаварыць. Мы мірныя людзі. Вяртаемся на працу. Адбудоўваем сваю краіну.

Вядома, да такога “манэўру” трэба сасьпець. Грукат “бэтээраў” супроць людзей больш рэальны. Але размаўляць трэба. Не марнуйма часу. Узурпатар нават у турму швэндаецца, каб заангажаваць ім жа арыштаваных прарасейскіх наіўнячкоў на супрацоўніцтва. Не пакідайма яму ініцыятывы.
——————————————

POST SCRIPTUM. Сёньня (13-10-2020) у сеціве зьявіўся чарговы пэрл дарадцаў Ціханоўскай (ад яе імя) – «ультыматум Лукашэнку». Ён павінен зыйсьці ў адстаўку. Калі за 13 дзён патрабаваньне Сьветы ня будзе выканана і Лукашэнка не адмовіцца ад улады, то тады, як напісана — «уся краіна выйдзе на вуліцы» (відаць па загаду Ціханоўскай) і «26 кастрычніка пачнецца нацыянальны страйк усіх прадпрыемстваў, блякаваньне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах».

Такое ўражаньне, што ў нас у палітыцы зноў зьявілася нешта неадэкватнае. Сьвета ўявіла сябе лідэрам пратэстаў.

Але па справе. «Ультыматум» – гэта правакацыя пад разгром народа, бо сітуацыя да агульнага «страйку», «блакаваньня», «абвалу» і іншага яшчэ ня высьпела. Сілавы рэжым толькі і чакае ініцыятывы абвастрэньня з боку людзей. Генэралы аж дрыжаць ад нецярпеньня прымяніць збройную сілу і штурхаюць людзей да агрэсіі, бо час працуе не на іх і яны тое адчуваюць.

Рашучыя дзеяньні ўсёй нацыі мусяць быць адказам на «ініцыятыву» сілавога рэжыму, а не наадварот. Палітычны інфантылізм і гульня «у Сьвету» некалі сапраўды можа беларусам нашкодзіць. Ня трэба зьвяртаць ўвагі на такія заявы.

13 верасень 2020 г. Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/mirnaasila–nasazbroa

13/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь