Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ І ПАЛІТЫКУ ВАКОЛ БЕЛАРУСІ

Калі пасьля фальшывых выбараў (як, напрыклад, у 2011 годзе) рэжым праводзіць рэпрэсіі помсты, а грамадзтва маўчыць, тады эканамічныя санкцыі Захаду будуць на шкоду народу. Рэжыму яны не пашкодзяць. Наадварот, прапаганда пакажа, ад чаго церпіць народ і што Захад ёсьць ворагам Беларусі. Гэта спрацуе. А Расея тым часам дасьць чарговы крэдыт рэжыму, доўг зь якога рэжым зьдзярэ з народу.

Але ў сітуацыі, калі ў краіне пратэстная рэвалюцыя і народ змагаецца, эканамічныя санкцыі якраз патрэбныя, каб даціснуць рэжым. Народ, які заклікае да ўсеагульнага страйку, тое зразумее. Эканамічныя санкцыі могуць мець эфэкт.

Але, ізноў жа, — толькі тады, калі сітуацыя складваецца ў традыцыйнай (клясычнай) незалежнай дзяржаве, катэгорыямі якой думае і кіруецца Захад, чакаючы на прывычны вынік.

“Клясычнага” выніку, аднак, ня будзе, бо сітуацыя не клясычная. Рашысцкая ўлада ў Беларусі ня ёсьць нацыянальнай уладай. Яна праводзіць акупацыйную палітыку ў карысьць Масквы. Эканамічныя санкцыі ў рэвалюцыйнай сітуацыі прымусяць рэжым глыбей апусьціцца ў маскоўскую кабалу. Такая рэальнасьць.

Паўтараю праўду, пацьверджаную гісторыяй: умяшальніцтва Захаду ў справы Беларусі заўсёды было і будзе на шкоду Беларусі і, у канечным выніку, прывядзе да супольных дзеяньняў Захаду і Расеі аб падзеле ўплыву на Беларусь.

Гэтую палітыку падзелу ўплываў мы якраз назіраем цяпер, калі лібэральная Эўропа радасна заглынула нажыўку Масквы (С. Ціханоўскую*) і павяла размову пра “дыялог” з рашысцкім рэжымам, Расеяй і Эўропай аб лёсе Беларусі. Фіналам прывычнай зьдзелкі можа стаць дамова Эўропы з Масквой аб зыходзе Лукашэнкі з пасады (праз выбары ці іншым чынам) узамен за тое, што Беларусь застанецца ў сфэры ўплыву Расеі пры ўмове пэўных гарантыяў для Захаду (дух Чэмбэрлена непераможны).

“Сфэра ўплыву” Расеі будзе пашырацца да поўнай ліквідацыі Беларусі, а гарантыяў Масква ніколі не трымалася.

Прычына такога стану дачыненьняў у тым, што пасьля разбурэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (супольнымі высілкамі КГБ і немцаў) у Беларусі цяпер адсутнічае беларуская нацыянальная палітычная сіла, нацыянальная арганізацыя, якая ўзяла б на сябе адказнасьць за палітычны працэс і будучыню беларускай улады. Лёс Беларусі цяпер імкнуцца вырашаць не беларускія нацыянальныя сілы (якія на маргінэсе, у турме альбо ў падпольлі) а сілы прамаскоўскія і пад уплывам Масквы.

Але выхад ёсьць. Ён наперадзе. Гэта рух Вольная Беларусь, калі ён стане, калі ён уздымецца — Беларусь пераможа.

1 кастрычнік 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

—————————————–

*ЗАЎВАГА. Настае час сказаць больш пра Сьвятлану Ціханоўскую. Лёсу гэтай жанчыны не пазайздросьціш. Яе авантура набыла злавеснае адценьне, калі ў працэсе выбарчай кампаніі яна дабраахвотна трапіла пад уплыў прамаскоўскай групы Газпрама-ФСБ і аддала сябе пад кіраўніцтва двух канторшчыц з гэтай групы, якія скарысталі яе ў інтарэсах пуцінскага праекта (гэта значыць — замены Лукашэнкі і прывядзеньне да ўлады маскоўскіх крэатур Бабарыкі, Цапкалы).

Была спроба гэтай групы асядлаць пратэстную рэвалюцыю ў Беларусі. Але тое ім не ўдалося. Рэвалюцыя пайшла беларускім шляхам пад беларускімі лёзунгамі і сімваламі.

У барацьбе за ўладу з групай Газпрама-ФСБ ініцыятыва, практычна, увесь час была на баку Лукашэнкі і КГБ. У самым пачатку пратэстаў КГБ правёў пасьпяховую для сябе апэрацыю. Ціханоўскую заманілі ў будынак Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, дзе М. Калесьнікава і М. Знак адкрыта здалі яе ў лапы КГБ.

Допыт і апрацоўка працягваліся тры гадзіны. Вынікам апрацоўкі стаў упадніцкі відэа-зварот Ціханоўскай і высылка яе зь Беларусі ў Вільню. Дэпартацыя Ціханоўскай у сітуацыі, калі яе муж ёсьць закладнікам у турме, была магчымая толькі пры ўмове вярбоўкі і падпісаньня папер. Знаходжаньне Сьвятланы ў Вільні шчыльна кантралюецца спэцслужбамі Летувы, агентурай КГБ (праз АГП) і інш.

Захад уключыў Ціханоўскую ў сваю гульню, магчыма, не разумеючы (не зьдзіўляйцеся), што гэтая гульня ёсьць гульнёй крамлёўскіх “мудрацоў”. Задача тая ж: дыялог, адыход Лукашэнкі ад улады, новыя выбары, на якіх Масква спадзяецца правесьці сваю крэатуру ў паслухмяныя дыктатары (ня выключана — Бабарыку; ім патрэбны разьмеркавальнік уласнасьці і фінансаў).

Што датычыць асобы Ціханоўскай — з жалем назіраем, што цяпер Сьвятлана адпрацоўвае план Масквы-Эўропы з непасрэднасьцю папугая. Нядаўна заявіла: «Было б добра, калі б прэзыдэнт Макрон пераканаў прэзыдэнта Пуціна ўзяць удзел у гэтых перамовах у якасьці пасярэдніка». А гэты Пуцін па яе словах “мудры палітык”.

Спачатку авантура ісьці на выбары тлумачылася “из-за любви к мужу”. Цяпер сітуацыя складваецца так, што “из-за любви к мужу” прыдзецца хадзіць на страту сумленьня.

Гэта асоба далёкая ад гістарычнай нацыянальнай трагедыі Беларусі, ад элемэнтарнага паняцьця, што такое нацыя і што ёсьць каштоўнасьцю нацыі. Але па-чалавечы гэтай жанчыне можна паспачуваць. Калі яна паддалася адзін раз, то прыдзецца ўжо паддавацца ўвесь час, бо муж — у закладніках. Яна, магчыма, ня ведала, што такое КГБ і што такое Масква.

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/praekanamicnyasankcyiipalitykuvakolbelarusi

1/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь