Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ФАШЫЗМ

Па гісторыі фашызму і яго адгалінаваньняў існуе велізарная літаратура і шмат вызначэньняў. Калі ўсё максімальна спрасьціць, то грунтам, асновай фашызму ёсьць ідэалёгія ўлады Беніта Мусаліні ў Італіі. Гэта, так бы мовячы, “класіка”. Сутнасьць гэтай дзяржаўна-ідэалягічнай сістэмы ў тым, што ўлада мусіць належыць арганізаванай меншасьці, якая бярэ на сябе ўсе абавязкі па арганізацыі грамадзтва і забесьпячэньня ўсіх патрэбаў людзей. Такім чынам ствараецца саюз, “зьвяз” ( fascio ) паміж арганізуючай меншынёй (палітычным авангардам, элітай) і падпарадкаванай бальшынёй, якая даручае ўсе клопаты пра сябе ўладзе мяншыні. Улада арганізуючай мяншыні існуе ў форме дыктатуры з вяршэнствам дыктатара — правадыра і лідэра (дучэ).

Такая арганізацыя грамадзтва (з гледзішча ідэалёгіі фашызму) ствараецца дзеля ўсеагульнага дабра. Дзяржаватворны ўладны чыньнік у арганізацыі грамадзтва (нацыі) ёсьць галоўнай сутнасьцю італьянскага клясычнага фашызму. (У адрозьненьне ад нямецкага “нацыянал- сацыялізму”, дзе дзяржаватворным чыньнікам была ідэалёгія.)

У фармулёўцы “нямецкі фашызм” адлюстравана адна з формаў фашызму, але зроблена гэта зь вялікай нацяжкай расейска-савецкімі ідэёлагамі і прапагандыстамі. Ім мазоліла вушы што на самай справе тое, што ўтварылася ў Нямеччыне 30-х гадоў, — гэта была адна з формаў сацыялізма. Назва яе — “нацыянал-сацыялізм” (нацызм) спрыяла саветам і Сталіну дружыць з нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай і Гітлерам. Тэрміналёгію скарэктавалі, пераназвалі і адрозна ідэалагізавалі пазьней, калі два сацыялізмы разьвязалі Другую Сусьветную вайну. Але нацызм і бальшавізм моцна пераклікаліся, былі падобнымі і, фактычна, вырасталі з аднаго ілюзорнага сьветапогляду — жаданьня зьнішчыць існуючае і стварыць новае чалавецтва.

Прывяду, дзеля цікавасьці, некалькі цытатаў фюрэра Нацыянал-Сацыялістычнай Нямецкай Рабочай Партыі (”известного Адольфа Гитлера”): “Сацыялізм — гэта вучэньне аб тым, як трэба клапаціцца аб агульным дабры. Камунізм — гэта не сацыялізм. Марксізм — гэта не сацыялізм. Марксісты ўкралі гэтае паняцьце і сказілі яго сэнс. Я вырву сацыялізм з рук сацыялістаў.

У адрозьненьне ад марксізма, сацыялізм не адмаўляе прыватную ўласнасьць і чалавечую індывідуальнасьць.”

І далей — вельмі цікавае: “Мы маглі назваць сябе (sic!) лібэральная партыя. Але мы вырашылі назвацца нацыянал-сацыялістамі. Мы не інтэрнацыяналісты. Наш сацыялізм нацыянальны.”

І цяпер пра лукашысцкі фашызм. Ён ня мае назвы, вызначальнай меткі, але сістэма ўлады, якая існуе, найбліжэй пераклікаецца з сістэмай італьянскага фашызму Мусаліні. Тым часам па ідэалёгіі гэта каланіяльны антынацыянальны фашызм прарасейскага кшталту. У сістэме сусьветнага фашызму тут цалкам адметная зьява (і, дарэчы, таксама цалкам тыповы і адметны яе “фюрэр”).

Усе клясычныя прыкметы лукашысцкага фашызму на віду і лёгка чытаюцца нават міжнароднай супольнасьцю. Тым часам ягоная адметнасьць незразумелая шмат для каго. Лукашысцкі фашызм (паўтаруся) антынацыянальны, накіраваны на ліквідацыю сьвядомасьці, мовы і культуры беларускай нацыі. Гэта каланіяльны фашызм акупацыйнага кшталту.

Аналагаў такой сістэмнай палітыкі ўлады і такога фашызму ў сьвеце няма і, здаецца, не было (праўда, крыху набліжаліся да гэтага рускія бальшавікі).

Людзі за мяжой ніяк ня могуць усьвядоміць, як гэта дзяржаўная ўлада суверэннай краіны зьнішчае сваю мову, культуру і нацыянальныя каштоўнасьці. Замежны сьвет прычынамі глыбока не цікавіцца і такога нацыянальнага суіцыду не разумее, шукае вядомыя яму тлумачэньні. Унутранная акупацыя на Захадзе невядомая зьява. Сьвядомасьць заходняга чалавека не ў стане такую рэчаіснасьць успрыняць. Але гэта (антынацыянальная рэчаіснасьць) якраз і ёсьць сутнасьцю лукашысцкага фашызму на нашай зямлі.

26 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК
http://www.narodnaja-partyja.org/…/00–Naviny-c…/fasyzm

27/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь