Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РЭВАЛЮЦЫЯ І РЭКАМЕНДАЦЫІ “БЕСКАРЫСНЫХ ІДЫЁТАЎ”

15-га верасьня сталы камітэт Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы прыняў дэклярацыю. Згодна дэклярацыі, ПАРЭ лічыць, што Беларусі патрэбны «дэмакратычны, шырокамаштабны і інклюзіўны палітычны дыялёг» з удзелам у ім грамадзкай супольнасьці дзеля мірнага выхаду з крызісу. У Беларусі трэба правесьці рэформы, пачынаючы з рэформы канстытуцыі.

Вось гэтак яны “дэмакратычна” падтрымліваюць лукафашысцкі рэжым, “канстытуцыйную рэформу” (пры ўладзе Лукашэнкі), да чаго імкнуцца Пуцін і Лукашэнка, каб замацаваць “союзное государство” і пуцінскую ідэю аншлюсу Беларусі. Вось так яны кажуць пра «дэмакратычны, шырокамаштабны дыялёг» народа з нелегітымным антынародным крывавым рэжымам у час народнай рэвалюцыі. Вось так яны рэвалюцыю называюць “крызісам”, дэманструючы няведаньне таго, што адбываецца ў Беларусі.

Прытым характэрна, што лібэральны інтэрнэт-партал “Свабода” напісаў да ўсёй гэтай чумы такі загаловак: “ПАРЭ: Празрыстае і бесстароньняе рассьледаваньне дзеяньняў сілавікоў — першы крок для аднаўленьня даверу грамадзян Беларусі да ўладаў”.

На думку “бескарысных ідыётаў” трэба “аднавіць давер” паміж рэвалюцыйнымі, патопленымі ў крыві і катаваньнях беларусамі і злачынцам Лукашэнкам, які лётае з аўтаматам Калашнікава і “разьбіраецца” з “народцам”.

Для ацэнак гэтага “эўра-ўсяго” ўжо проста няма слоў. Дый ня трэба, напэўна. Дастаткова пачытаць.

Нагадаю, што адным са станоўчых чыньнікаў, які паспрыяў перамозе Беларускага Народнага Фронту ў дасягненьні незалежнасьці Беларусі, было тое, што ўвесь вярхоўны палітычны Захад выказаўся за «перабудаву» СССР і супраць незалежнасьці Беларусі і Украіны і, як вынік, розныя заходнія “чэмбэрлены” ня лезьлі да нас са сваімі дэмакратычнымі прапановамі, далярамі і дэклярацыямі. Беларусь стала незалежнай, бо нашай незалежнасьці мы дамагліся самы, і ўсе на сьвеце па чарзе тое прызналі.

Як толькі ў канцы 90-х гэтая эўрапубліка нахлынула ў Менск са сваімі грантамі, далярамі, ганс-вікамі, правамі маргіналаў і т. п. — першым чынам яны, укінуўшы грошы, у супрацоўніцтве з КГБ развалілі Народны Фронт, перакупілі сваю грантавую “апазыцыю” і пачалі рыхтаваць Беларусь да “аб’яднаньня” з Расеяй. Больш дзесяці гадоў барацьбы пайшло ў нас на змаганьне з гэтай эўрадыверсіяй і яе “апазыцыяй”.

І вось жа пачынаецца зноў. Прапануюць “аднаўляць давер” паміж забойцамі і ахвярай.

А вось што кажа толькі што кіраўнік дыпмісіі Эўразьвязу Жузэп Бурэль. Ён лічыць, што выйсьце — у палітычным дыялогу паміж уладамі і грамадзтвам. Пачатку такога дыялогу магла б спрыяць назіральная місія АБСЭ. “Аднак мы не змаглі зьвязацца зь беларускімі ўладамі ні на якім узроўні»”, — бядуе Бурэль.

Яны не разумеюць элемэнтарных рэчаў: Лукашэнка ні з кім ня будзе гаварыць — ні з Эўропай, ні з народам (ні з Мэркель, ні з Бурэлем). Яны ня могуць уцяміць, што калі рэжым лукафашызму падтрымлівае Масква і маскоўскі гэбізм, то Эўропа бясьсільная. А калі ўцямяць гэта, то пачнуць шукаць кампрамісу з Масквой, каб разам акелзаць беларускую рэвалюцыю.

(Дарэчы, гэта ёсьць палітычны альфабэт, табліца множаньня, якую мусіў бы засвоіць кожны беларускі палітык, каб не зьяўляліся новыя калабаранты)

Але хопіць пра іх.

Беларусы, не спыняймася! Хай пашыраецца наш беларускі вызвольны рух па ўсёй Беларусі! Стварайма страйкамы. Вучэмся дзейнічаць падпольна. Салідарызуймася. Гуртуймася пад нашым сьцягам. Рыхтуймася да жорсткага змаганьня за Беларусь, за нашу волю, праўду і свабоду.

Арыентуймася на Вольную Беларусь. Стварайма яе суполкі і аддзелы. Арганізуймася пад яе праўдай.

Узурпатар Лукашэнка мусіць зьнікнуць. Ён ня ёсьць прэзыдэнтам! Ён злачынца. Павінна быць вернута сапраўдная Канстытуцыя 1994 года (гвалтоўна адкінутая лукафашысцкім рэжымам у 1996 г.у выніку дзяржаўнага перепвароту). Мусяць быць новыя вольныя выбары парляманта і прэзыдэнта, згодна гэтай сапраўднай Канстытуцыі. Спадзяемся на сябе — і мы пераможам.

15 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

16/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024