Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ І СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ

Вярнуся да тэмы, пра якую неаднаразова пісаў, з прычыны яе важнасьці. Гэта тэма пра ахвяры, памяць і свабоду.

Свабода не даецца лёгка, у адначасьсі і дарма. Бывае, што за свабоду змагаюцца і кладуць галовы цэлыя пакаленьні, і памяць пра ахвяры робіцца апірышчам духа для барацьбы. Так ёсьць у Беларусі, дзе пра наш народ вялікі паэт ХVI-га стагоддзя Мікола Гусоўскі пісаў: “Мы на самым краі Хрысьціянства”. Перад намі была Арда.

Найвялікшай ахвярай за Беларусь быў Кастусь Каліноўскі, які стаў змагарным сімвалам нацыі, потым — пакутнікі БНР і дзеячы Беларускага каталіцкага хрысьціянства, якіх замучылі ў ГУЛАГу, і потым — забітыя ў Курапатах, дзясяткі Курапатаў, у якіх палеглі амаль два мільёны людзей толькі за тое, што былі народам — людзьмі гэтага краю.

І вось жа цяпер — наша мірная рэвалюцыя з кветкамі, песьнямі і сьцягамі. Але што зрабілі з нашым народам гэтыя варвары, гэтыя нутраныя акупанты пад крылом кагэбоўскай Масквы! Расстралялі нашых людзей з пальнай зброі, закідалі гранатамі, атруцілі газам, пазабівалі, пахапалі. Больш за восем тысячаў беларусаў кінулі за краты і на працягу трох дзён (з 9-га па 12-га жніўня) білі, катавалі, зьдзекваліся дзень і ноч, не давалі спаць, не давалі вады, пакалечылі, зрабілі інвалідамі соткі людзей.

Чаму так? А таму што беларусы для варвараў ёсьць падакупацыйным насельніцтвам. Таму, што людзі сталі вольнымі беларусамі, таму што заступіліся за свой гонар і годнасьць перад акупанцкім дзікунствам, таму што паднялі свой прыгожы нацыянальны сьцяг і веліч сваю, і культуру сваю панесьлі на сьвет цэлы. Варвары чужыя

Цяпер ведаем імёны шасьцёх забітых дзікім антыбеларускім рэжымам. Гэта Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў, Арцём Парукаў, Канстанцін Шышмакоў, Мікіта Крыўцоў.

Шмат людзей прапала бязь вестак, але народ даведаецца пра іхны лёс. Не забудзем і не даруем бандытам. Яны будуць асуджаныя, а забойцы і тыя, што загадвалі забіваць мірных людзей, будуць вырачыныя да вышэйшай кары па суду.

Памяць пра гераічна і нявінна загінулых за свабоду Беларусі павінна быць увасоблена ў памятных рэчах, у рукатворных стварэньнях і зьявах. Праспэкт расейскага паэта-імпэрыяліста А. Пушкіна трэба перайменаваць у праспэкт Аляксандра Тарайкоўскага, дзе ён быў наўпрост расстраляны бандытамі АМОНа. Ужо цяпер трэба так называць гэтае месца.

Тое ж і ў Берасьці мусіць быць вуліца Генадзя Шутава, які быў расстраляны бандытамі АМОНа.
Імёнамі загінулых могуць быць названыя ня толькі вуліцы і памятныя месцы, але і грамадзкія аб’екты, і зьявы. (Напрыклад, заўзятарскі клюб імя Мікіты Крыўцова.)

Памяць пра ахвяры за Беларусь мусіць жыць у розуме і душах людзей. Ахвяры за свабоду не бываюць дарэмныя. Свабода жыве тады, калі за яе кладуць свае жыцьці тыя, хто яе любіў. Так яно ёсьць на гэтым прыўкрасным і трагічным сьвеце.

11 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/pamacispravadlivasc?fbclid=IwAR0GnVbsCD1uDwq18ARZ3QVoa6Nyhs_QiLdnywJlR8_wPpmAtCTA3zpYRcw

12/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь