Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАЯЎЛЕНЬНЕ ВАРОЖАСЬЦІ

Я атрымаў інфармацыю зь Вільні ад Старшыні Таварыства Беларускай Культуры. Вось што ён напісаў.

“На афіцыйным сьвяткаваньні чарговых угодкаў Бітвы пад Воршай 8 верасьня ў Вільні многія маглі заўважыць, што на сьвяце, за выключэньнем аздобленай сцэны, адсутнічалі Бел-Чырвона- Белыя сьцягі. У многіх узьнікае пытаньне, чаму? Бо беларусаў тут шмат, яны, звычайна, шануюць такія даты.

На жаль, гэтаму паспрыялі незразумелыя дзеяньні паліцыі.

Сьвяткаваньні распачаліся ганаровым шэсьцем аркестра літоўскай арміі ад Вострай Брамы да катэдральнага пляцу Вільні. Беларусы дамовіліся з арганізатарамі і прынялі рашэньне далучыцца да ганаровага шэсьця і прайсьціся пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі побач з аркестрам, каб засьведчыць аб беларускай гістарычнай перамозе ў гэтай бітве, і аб тым, што гэтая дата ганарова шауецца беларусамі.

Але падчас шэсьця, ужо на палове шляху, да беларусаў падыйшлі літоўскія паліцэйскія і пачалі выпіхваць, кажучы — ідзіце са сваімі сьцягамі пад беларускую амбасаду і там дэманструйце, а тут вам ня месца. Прытым ніхто з афіцыйнай калёны гэтай выхадцы паліцыі не запярэчыў і не абурыўся.

Зразумела, прымаць удзел у далейшым сьвяткаваньні ня мела сэнсу. Беларусы завярнуліся і пакінулі афіцыйную калёну”.

Як стала вядома, беларусы будуць зьвяртацца да афіцыйных уладаў і патрабаваць тлумачэньняў адносна грубых, непрыхільных паводзінаў віленскіх паліцыянтаў. Тут шмат абсурду. Нават у афіцыйным сьвяткаваньні ёсьць доля гэтага абсурду. У войску гетмана Астрожскага акрамя беларускіх харугваў і гуфаў удзельнічалі яшчэ польскія і швайцарскія жаўнеры. Продкаў цяперашніх летувісаў там не было.

9 верасень 2020. Зянон Пазьняк

10/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь