Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РУХ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” заклікае ствараць суполкі руху “Вольная Беларусь”. На сёньняшні дзень лёзунгі руху такія:

- Лукашэнка, прэч! (Гэта значыць – ліквідацыя ўлады Лукашэнкі);

- Новыя выбары (Гэта значыць – выбары парляманта і прэзыдэнта згодна з Канстытуцыяй 1994 года).

Характар узаемаадносін – салідарнасьць.

Стварэньне суполак — адзіна правільны мэтад у сёньняшніх умовах. Рух разьвіваецца гарызантальна. Стварайце суполкі па месцы жыхарства, ва ўніверсытэтах, прадпрыемствах, установах. Аб’ядноўвайцеся і салідарызуйцеся.

Потым (пры зьмене ўмоў) – ўстаноўчая канфэрэнцыя і структурная арганізацыя. Для суполкі на пачатак дастаткова трох чалавек.

Беларусы, гуртуймася ў рух пад нацыянальным сьцягам! Беларусь — наша краіна! Будучыня — наша!

7 верасень 2020 г.
БНС

===============================================================

Т л у м а ч э н ь н е
да звароту Рух «Вольная Беларусь»

Рэжым.

Мы жывем пад рэжымам унутраннай акупацыі, дзе Лукашэнка і ягоная “вертыкаль” праводзяць антыбеларускую палітыку чужой дзяржавы. Тут ня дзйнічаюць ні законы ні права, суды ператвораныя ў ворганы рэпрэсій. Адміністрацыя і выканаўчая ўлада выконвае антынародную палітыку ўзурпатара. Любога чалавека могуць схапіць на вуліцы, дома, у парку, у пад’езьдзе, у любым месцы, зьбіць, разьбіць галаву і нават, не дастаўляючы ў суд, асудзіць завочна за супраціў міліцыі, кінуць ў каталажку, прысудзіць штраф.

Лукашызм — гэта крымінальна-мілітарыстскі антыбеларускі, антычалавечы рэжым, дзе ніводзін чалавек не можа адчуваць сябе абароненым ад уседазволу уладаў. Чалавека могуць, зьняважыць, скалечыць, забіць і злачынцы (АМАП, суддзі, пракуроры) не панясуць за гэта ніякай адказнасьці.

У краіне няма парляманта. У сурагатнай “палаце” няма апазыцыі. З 1994 года не было дэмакратычных выбараў. Усе выбары, што адбыліся, былі сфальшаваныя і не прызнаныя міжнароднай супольнасьцю, бо недэмакратычныя.

З 2000 года Мінюстам не была зарэгістравана ніводная партыя. Партыі, якія ацалелі, сьпіхнутыя на поўлегальнае існаваньне, ім зачынены легальныя магчымасьці дзеяньня, сябры партыяў падвержаны рэпрэсіям і перасьледу. У такіх умовах стварэньне палітычнай арганізацыі і дзейнасьць яе па законнай працэдуры немагчымая. Мусяць быць іншыя мэтады і падыходы ў партыйнай працы з улікам рэпрэсій і несвабоды.

Рух

Бесперапынная, штодзённая пратэстная дэманстрацыя на вуліцах і страйк на сваіх працоўных месцах можа стаць адным з чыньнікаў, калі праз сталы ціск і прымус можна ўплываць на асновы дэструктыўнай улады.

У такіх умовах патрэбны народны рух, які ставіць адну задачу, зразумелую ўсім, і ня больш трох лёзунгаў для выкананьня задачы.

Мусіць быць зразумеласьць і прастата выкананьня. Арганізацыя руху адбываецца не па стандарту. Яна павінна (абавязкова) разьвівацца зьнізу і (абавязкова) па гарызантальнай сістэме. (Умоўная каардынацыя руху можа быць недасяжнай).

Пры цэнтралізаванай структуры руху рэпрэсіўныаму рэжыму лягчэй зьнішчыць такую сістэму, ліквідаваўшы кіраўніцтва і ведаючы ўсю структурную субардынацыю руху.

Пры гарызантальнай сістэме арганізацыі руху (і недасяжнай каардынацыі) рэжым можа зьнішчыць асобныя суполкі, але ня ўсю гарызантальную сістэму руху. Пры шырокім разьвіцьці руху і, галоўнае, пры зьмяненьні ўмоў можа адбыцца структураваньне руху па класічнай схеме з цэнтральным кіраваньнем.

(ЗАЎВАГА. Па аналагічнай схеме разьвіваецца цяпер Беларускі пратэстны рух. Лідар — увесь народ. Астатняе — самаарганізацыя. Адзін з лёзунгаў руху: “Нас нельга забіць!”).

Арганізацыя апазыцыйнай партыі, платформы, згуртаванья, саюзу і іншых палітычных формаў супраціву ва ўмовах крымінальна-паліцэйскага рэжыму, практычна, немагчымая, праблематычная і лакальная. Але нават калі б нешта часткова і ўдалося запачаткаваць, то ўтварэньні павінны б былі стаць часткай агульнага народнага руху.

Праграма і задача

Нацыянальны вызвольны рух “Вольная Беларусь”павінен быць адзіны і салідарны, бо ён пакліканы для вырашэньня першачарговай агульнанацыянальнай задачы — ліквідацыі ўлады Лукашэнкі і правядзеньня новых выбараў (парляманту і прэзыдэнта) згодна Канстытуцыі 1994 года. Гэта галоўная агульнанацыянальная задача і агульнанацыянальная праца.

Тым часам суполкі руху вольныя ў дзейнасьці і могуць працаваць па ўсёй праграме Беларускага Адраджэньня. Дзеля гэтага супольнай групай Дэпутатаў Незалежнасьці і іншых адмыслоўцаў у 2017 годзе створаны праект новай Беларусі — праграма, якая называецца “Вольная Беларусь”, якая абмеркавана грамадзтвам і можа стаць дзейнай асновай шырокага руху “Вольная Беларусь” і ўсяго новага Беларускага Адраджэньня. ( http://www.bielarus.net/pdf/Program_Bolnaja_Bielarus_internet.pdf )

Працоўныя людзі

Гаворачы пра стварэньне грамадзка-палітычнага вызвольнага руху “Вольная Беларусь”, мы разумеем, што рэальную сілу для руху могуць найперш надаць салідарныя дзеяньні працоўных людзей, занятых у вытворчасьці і эканоміцы. Таму галоўная задача і апора на грамадзкую сілу мусіць быць ськіравана на стварэньне незалежных прафсаюзаў і пастаянна дзеючых страйкамаў на прадпрыемствах. Арганізацыя страйкамаў працаёмкая, вымагае дапамогі беларусаў усяго сьвету (што датычыць фондаў матар’яльнай дапамогі ). Але ва ўмовах антынароднага рэжыму так трэба рабіць, каб зьмяніць нашае жыцьцё да лепшага.

Удакладненьне пра выбары

Новыя выбары не павінны адбывацца па лукашысцкай канстытуцыі, таму што гэта збочаная канстытуцыя дыктатуры. Яна незаконная. Уведзена Лукашэнкам насуперак праву пасьля лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года. Народ ня мусіць выбіраць сабе новага дыктатара. Пасьля сканчэньня ўлады Лукашэнкі, яго незаконная канстытуцыя адмяняецца і аўтаматычна вяртаецца Канстытуцыя 1994 года. Па гэтай Канстытуцыі выбіраецца парлямант і прэзыдэнт.

Праз год парлямант можа удакладніць функцыі прэзыдэнта, унесьці папраўкі ў тэкст Канстытуцыі і перадаць ажыцьцяўленьне выканаўчай улады прэм’ер-міністру.

Канцэнтрацыя ўсёй выканаўчай улады ў руках прэзыдэнта ёсьць антыдэмакратычны прынцып улады. Пры такім прынцыпе магчымыя цяжкія электаральныя памылкі і ўплыў чужой дзяржавы на выбарах. Пры абсалютным бескантрольным кіраўніцтве непазьбежныя памылкі ў палітыцы і (што асабліва істотна для Беларусі) на адзіналічнага кіраўніка лягчэй уплываць з боку чужой дзяржавы (паставіць ў залежнасьць, падкупіць, штурхнуць на памылковыя дзеяньні і т.п.). Парляманцкая форма ўлады, практычна, выключае зьнешні ўплыў (на 260 дэпутатаў уплываць немагчыма, да таго ж дэпутаты выбіраюць і зьмяняюць прэм’ера).

7 верасень 2020 г.
БНС

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/ruhvolnaabelarus

8/9/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь