Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Пра ГБ-шныя камбінацыі: ПЛАН “Б”

Прамаскоўская сутнасьць банкіра Бабарыкі і гэбіста Цапкалы зь іхнымі “штабамі” была відавочнай адразу, у самым пачатку выбарчай кампаніі. Цяпер маскоўскія экспэрты, аналітыкі, палітолагі ўжо нічога не хаваюць, адкрываюць планы Масквы, расказваюць, якая стаўка была зроблена на Бабарыку з Цапкалам і г. д. Словам, усё тое, што ў нас у Беларусі было бачна, як на далоні.

Нечаканым сталася, аднак, так званае “аб’яднаньне штабоў” Цапкалы, Бабарыкі і Ціханоўскай, дзе мы ўбачылі, як дзьве вырабленыя канторшчыцы абкруцілі Ціханоўскую і ўрэшце яе дружна здалі ў КГБ на выдаленьне зь Беларусі. (Чаму КГБ яе выдаліў за мяжу — зразумела, каб ня мець тут асобы грамадзкага прыцягненьня, якую вымушаны былі б, згодна рэжымнай логікі, пасадзіць за краты.)
Сітуацыя з выбарамі склалася такая, што беларусы выбралі б любую асобу, якая была б альтэрнатывай Лукашэнку. (Асноўнае масавае пачуцьцё — “абы не Лукашэнка”.) Ціханоўская была адзінай альтэрнатывай, і ёй ня трэба было ні з кім “аб’ядноўвацца”. Але сталася так, як сталася. Яе ўцягнулі ў маскоўскі гэбоўскі праект. Ён не ажыцьцявіўся. Ад Ціханоўскай штабісты пакуль што адчапіліся, але сувязі не абарвалі (пакуль Ціханоўская, магчыма, не зразумее, як яны ёй пакарысталіся).

Цяпер штабісты (вядома, пры адмашцы Масквы) выступілі з ініцыятывай стварэньня партыі пад дзіўнай назвай “вместе”. (Беларусы жартуюць: а чаму толькі ў месьце, а ня ў вёсцы?)
Трэба аддаць належнае нашым людзям: беларускае грамадзтва за гэты час вырасла і адразу адмоўна ацаніла гэты крок штабістаў як спробу адвесьці падзеі ўбок і загамаваць пратэстны рух.
А ўвогуле ў Масквы задача тут стратэгічная — стварыць у Беларусі прамаскоўскую апазыцыю. (Гэта тыповая маскоўская тактыка — свой сатрап і свая апазыцыя)

Яшчэ ў самым пачатку выбарчай кампаніі я меў інфармацыю (якую не выкарыстоўваў з-за адсутнасьці доказаў), што банкір Бабарыка хоча стварыць партыю. А паколькі гэта справа працаёмкая і вымагае шмат часу, то ўзьнікла прапанова купіць АГП. (Нават суму называлі. Газпрам багаты.) Выбар зразумелы. АГП адразу стваралася як партыя пад уплывам агентуры, павернутая да Масквы.

Цяпер складваецца ўражаньне, што зьдзелка адбылася. Справа толькі ў спосабе яе афармленьня.
З самага пачатку выбарчай кампаніі Ціханоўская была ў акружэньні канторскіх функцыянераў з АГП. Яны да яе нікога не падпускалі. І нават цяпер знаходзяцца каля яе ў Вільні.

Намер аб стварэньні партыі (план “Б”) агучыла каардынатар штаба банкіра Бабарыкі М. Калесьнікава, якую цяпер узмоцнена рэклямуюць для нейкай ролі. Па маіх назіраньнях, гэта асоба абмежаваная, але з прэтэнзіямі і па канторску вырабленая (можа нават з пагонамі).

Шчыра кажучы, так ужо надакучыла гэтая маскоўская агентурная пена ў нашым жыцьці і ў гэтай іхнай гібрыднай вайне, што ня хочацца нават падбіраць словы. Ды й навошта тое, калі мы маем справу з палітыкай гэбізму і з краінай, дзе ўсю ўладу вось ўжо дваццаць гадоў забраў і трымае КГБ. Кожная зьява мае свой назоў.

Наша задача цяпер дапамагчы стварыцца новай беларускай народнай альтэрнатыве. Рух Вольная Беларусь зь яго лёзунгам “Прэч, Лукашэнка!” і новыя выбары па законнай Канстытуцыі 1994 года — можа ўсіх аб’яднаць.

3 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

4/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь