Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА ІНТЭРВЕНЦЫІ

Беларускі Нацыянальны Сакратарыт “Вольная Беларусь” 31-га жніўня зьвярнуўся да краінаў-гарантаў суверэнітэту Беларусі, Злучаных Штатаў Амэрыкі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі са зваротам па забесьпячэньні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і прадухіленьні інтэрвенцыі з боку Расеі.

Зварот выкліканы заявай прэзыдэнта РФ У. Пуціна аб падрыхтоўцы рускай сілавой “рэзэрвы” для інтэрвенцыі ў Беларусь па просьбе А. Лукашэнкі.

У звароце адзначана, што “27-га жніўня Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін заявіў, што па яго ўказаньні падрыхтаваны паліцэйскі, сілавы ўзброены кантынгент, які па просьбе дыктатара Аляксандра Лукашэнкі гатовы ўступіць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб душыць дэманстрацыі беларускага народа супраць дыктатара Луашэнкі, які сфальсіфікаваў выбары і ня можа быць прэзыдэнтам Беларусі.

Гэта ёсьць рэальная пагроза суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і намер акупацыі краіны з боку Расеі.

Паводле Будапэшцкага Мэмарандума, прынятага на 52 Саміце АБСЭ 5 сьнежня 1994 года Беларусь адмовілася ад ядзернай зброі і пад гарантыі яе суверэнітэту з боку Вялікіх Дзяржаў далучылася да дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі (NRT) на фармальнай цырэмоніі 5-га сьнежня з удзелам прэзыдэнтаў Біла Клінтана, Барыса Ельцына і прэм’ера Джона Мэйджара.

Пункт 1 Мэмарандуму сьведчыць, што “Злучаныя Штаты Амэрыкі, Расейская Фэдэрацыя і Злучанае Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі пацьвярджаюць іхныя абавязацельствы да Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з прынцыпамі Заключнага Акту АБСЭ паважаць незалежнасьць, суверэнітэт і існуючыя межы Рэспублікі Беларусь”.

У пункце 2 Мэмарандуму адзначаецца, што “ЗША, РФ і Злучанае Каралеўства пацьвярджаюць іхныя абавязацельствы не прыбягаць да пагрозаў выкарыстаньня сілы супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці або палітычнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і тое, што ніякі від іхняй зброі ніколі ня будзе выкарыстаны супраць Рэспублікі Беларусь”.

У пункце 6 засьведчана, што “ў выпадку, калі ўзьнікне сітуацыя, якая паставіць пытаньні адносна гэтых абавязацельстваў, ЗША, РФ і Злучанае Каралеўства будуць праводзіць кансультацыі”.

Асаблівасьць сітуацыі ў тым, што пагроза зыходзіць ад адной з дзяржаваў-гарантаў суверэнітэту Беларусі, якой наша краіна перадала атамную зброю (Расеі). У 90-я гады ў беларускай камуністычнай адміністрацыі, яка ацалела пасьля нацыянальнай рэвалюцыі 1988-1991 гг., былі асобы, якія не ўхвалялі перадачы ядравых ракет у Расею. Луашэнка, стаўшы прэзыдэнтам, хацеў затрымаць перадачу, але яму тое не ўдалося (яго проста апярэдзілі). Можна ўявіць, што сталася б, калі б стратэгічныя атамныя ракеты засталіся б пад уладай вар’ята.

Цяпер небясьпека пагражае ўсяму беларускаму народу. Падпісанты звароту выказваюць спадзяваньне, што ” краінамі-гарантамі ЗША, РФ і Злучаным Каралеўствам будуць зробленыя захады па забесьпячэньні гарантый суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, каб прадухіліць пагрозы Беларусі і намеры інтэрвенцыі з боку Расеі.”

1 верасень 2020 г. Зянон Пазьняк

2/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024