Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗЬВІТАНЬНЕ ЗЬ МІФАМ

(Пазыцыя кандыдыта на прэзыдэнта і сацыяльная эйфарыя)

Бядой і выпрабаваньнем для нашага грамадзтва стала эпідэмія каранавіруса Ковід-19. Эпідэмічнага выпрабаваньня палітычна ня вытрымаў антыбеларускі рэжым (што яго і падкасіла).

На вірусную навалу таксама не зважае (і не зьбіраецца зважаць) Газпрам-гэбісцкая альтэрнатыва рэжыму на выбарах прэзыдэнта.

Усе перадвыбарчыя пікеты і мітынгі з ўдзелам штабістак і Ціханоўскай (гэтак жа як і сустрэчы з выбаршчыкамі ў Лукашэнкі) праходзяць з ігнараваньнем эпідэмічнай сітуацыі. Ніхто (ні штабісткі, ні Ціханоўская ні абсурдная іхняя “ахова”), ніхто ня думае пра людзей, не карыстаецца засьцерагальнымі медыцынскімі маскамі, дызэнфэктарамі і пальчаткамі.

Ніхто не запрашае людзей вытрымліваць фізічную дыстанцыю (1,5 — 2 м). Тысячы людзей (практычна, амаль усе) прысутнічаюць на пікетах бяз масак стаяць, шчыльна без засьцярог. Праз два-тры тыдні настане павелічэньне захворваньняў на каранавірус і потым новыя сьмерці людзей. Такі чакаецца фізіялагічны вынік гэтых мітынгаў. (А ўвогуле гэта справа для суда).

Калі мы зьвернемся ў пачатак руху “Стоп-таракан”, то Сяргея Ціханоўскага мы ўвогуле ня бачылі бяз маскі. Ён і прамаўляў у масцы. Нават фотафігура яго жонкі Сьвятланы, наклееная на фанерным шчыце, была ў масцы. Тут дэманстравалася пазыцыя і разуменьне народнай бяды. Цяпер ў акружэньні пустапарожніх штабістак (”всем прівет!” і “машут” ручкай) Святлана пра ўсё забылася. Шкода, але такія яе адносіны, як і адмаўленьне ад байкоту, шмат пра што кажуць.

.

Характэрнай ёсьць і палітычная пазіцыя Ціханоўскай, дакладней яе палітычная роля, якую яна выконвае пры штабах КаГэБэ-Газпрама.

Калі акрэсьліць фігуральна — тут роля барана-павадыра, які вядзе авечак у загарадку. Гэтай ролі яна не хавае, а ўвесь час кажа пра яе.

Яе шлях такі: адмаўленьне ад байкоту ў фальшывым галасаваньні і заклік усім галасаваць, потым незразумелым чынам (бо праз фальшывыя выбары немагчыма) яна зьбіраецца стаць прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. На працягу шасьці месяцаў улады, карыстаючыся антыдэмакратычнай сістэмай псэўдазаконаў рэжыму, канстытуцыяй лукашысцкай дыктатуры і вертыкальным падпарадкаваньнем улады (якое захоўваецца) Сьвятлана (зразумела, пры дапамозе штабістаў) выпускае палітзьняволеных без суду і арганізоўвае новыя выбары для гэбіста Цапкалы і банкіра Бабарыкі (ды для іншых, хто захоча).

Потым Сьвятлана насуперак заканадаўству, традыцыі і духу законаў плануе паставіць на рэфэрэндум (адначасна з выбарамі, што недапушчальна) Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года з мэтай, як ўжо вядома, прэпарацыі яе і зьнішчэньня палажэньня аб дзяржаўнасці нацыянальнай (беларускай) мовы. Пасьля гэтага штабістам і Крамлю Ціханоўская ўжо стане непатрэбнай. Яна адмовіцца ад улады і вернецца на кухню. Такую схему ёй намалявалі і яна пагадзілася, быццам бы каб вызваліць мужа, які ў закладніках рэжыма.

Зразумела, яна, відаць, не праймаецца, што ў закладніках яе жаданьня і яе каханьня ў так званай выбарчай кампаніі, апынуўся ўвесь Беларускі народ.

Калі думаць пра лёс Беларусі, то розьніцы паміж ролямі Канапацкай і Ціханоўскай, практычна, няма. Адна па партнёрску падыгрывае на выбарах дзеля ўлады Лукашэнкі і гатовая разьдзяліць зь ім нават (калі спатрэбіцца) спэктакль 2-га туру галасаваньня (ёсьць і такая задумка). Другая — адкрыта пад прыкрыцьцём любові да мужа (калі хто яшчэ верыць у гэты тэхналягічны палітміф) вядзе за сабой на замену Лукашэнкі маскоўскую дэмакратычна напамажаную гэбоўскую бесаўшчыну.

Цяпер, на гэтых псэўдавыбарах, зьмены не адбудзецца. Ужо існуючая рэжымная бесаўшчына пакуль што застанецца нязьменнай, такой, як і была разам з вар’ятам. Але далей маскоўскі альтэрнатыўны сцэнар зноў будзе зьяўляцца з рознымі выканаўцамі, пакауль будзе яшчэ ў стане існаваць і гніць рэжым Лукашэнкі. Адно з другога вынікае.

Трэба разумець, што эйфарыя сярод значнай часткі беларусаў, узьнятая Газпрам-гэбоўскімі штабісткамі і Ціханоўскай, мае ў палітычным сэнсе павярхоўны характар. Рух, абаперты толькі на нянавісьці да ўзурпатара (якога раней любілі) пад лёзунгам “Абы не Лукашэнка” без нацыянальнай ідэі, без стваральных ідэалаў, бяз нацыянальных лідэраў, без нацыянальнай ідэалогіі і ўсьведамленьня адказнасьці за лёс нацыі, такі рух альбо наканаваны на паразу, альбо прыводзіць толькі да зьмены фігур і дэкарацый, не кранаючы статусу залежнасьці, акупацыі, русіфікацыі, эксплуатацыі і несвабоды.

Увогуле, калі жыць па сумленьні, то Ціханоўскай з такой ганебнай роляй лепш адмаўляцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах. Зразумела, што яна стала закладніцай грамадзкай эйфарыі і выйсьці зь яе амаль не магчыма бяз страт і пракляцьцяў, тых, хто ўверыў ў “Эмілію Плятар”. Ёсьць, аднак, мэтад выхаду цалкам палітычна бясьпечны. Ён ня можа быць агучаны. (Прыхільныя да Сьвятланы палітыкі ёй маглі б падказаць.)

Рэальна ліквідаваць антыбеларускі рэжым могуць толькі беларускія нацыянальныя сілы зь яснай ідэяй, мэтай, з адраджэнскай ідэалёгіяй, Пагоняй і нацыянальным Сьцягам, з апорай на розум і працоўны народ, на нацыянальную гісторыю і культуру, на прыватную ўласнасьць і свабоду, на нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Гуртуймася!

29 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк

Крыніца: http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/razvitannezmifampazycyakandydytanaprezydentaisacyalnaaejfarya

30/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2020
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024