Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: “И ЗА РОДНУЮ БЕЛОРУССИЮ”

У сьвежаветравых 60-х гадах я ведаў аднаго савецкага генэрала-расейца, які круціўся каля Саюзу пісьменьнікаў (нешта нават пісаў па-руску). Ён быў паказным патрыётам. Бывала пачне на банкеце гаварыць, трымаючы кілішак, і абавязкова скончыць шчырым гуканьнем: “І за родную Белоруссію!”

Мае сябры з акадэмічнага асяродка толькі пасьмейваліся лагодна. Людзі адукаваныя — ведалі што тое значыць. Для такіх расейска-савецкіх “за родную Белоруссію” было, як “за родную Ставропольшчіну”. Ніякога беларускага сэнсу тут не існавала.

Калі глянуць у гісторыю, то мне тое гуканьне нагадвала “патрыятычныя” воклічы адэптаў з прачарнасоценнага расейскага “Белорусского Общества” і ягонай газэты “Северо-Западный край”, што існавалі ў Вільні ў часы рэакцыі 1907-1914 гг., створаныя жандармэрыяй і чыноўнікамі Міністэрства ўнутранных спраў для барацьбы зь беларускім нацыянальна-вызвольным рухам, зь Янкам Купалам, “Нашай Нівай” ды Беларускай Сацыялістычнай Грамадой, якая стаяла на пазыцыях нацыянальнага вызваленьня.

Ненавідзелі яны Янку Купалу ярасна. Пазьней адзін зь іх (адыёзная на той час постаць, нейкі Л. Саланевіч) так і напіша потым, што ён слухаў песьні А. Вярцінскага, а “ня нейкага там Купалы”.

Ідэалёгіяй “Белорусского Общества” быў “западнорусизм”. Яны пісалі, што Беларусь — гэта не Расея, што яны “тожа беларусы”, што ім падабаецца “красивая белорусская природа” і што яны нават ня супраць “особого положения Беларуссии в составе России, но без белорусского языка”. Лёзунг іхны такі і быў: “Мы за Белоруссию, но против белорусского языка” (цяперашнія хітрэйшыя, той, хто супраць — за двуязычіе).

Ну, вы падумайце, якія разумнікі! Як яны ўсё разумелі. І, між іншым, сярод беларусаў, нават тады, хапала прастакоў, якія якраз нічога і не разумелі.

Цяпер такіх, што “за родную Белоруссию без белорусского языка”, таксама хапае. Нават у прэзыдэнты зьбіраюцца. Ім варта задаць два пытаньні: “Чый Крым?” і “Ці можа быць чужая мова дзяржаўнай у Беларусі?” Па адказах на гэтыя пытаньні, якія фармулююцца адным словам, убачыце, кім ёсьць хто.

Цяпер у Беларусі адбываюцца апошнія фальшывыя выбары нібыта прэзыдэнта, якія праводзіць антыбеларускі рэжым. 26 гадоў па волі Масквы гробілі беларускую мову, беларускі народ, Беларусь. Падрыхтавалі банкіра ў прэзыдэнты, гэбіста, “спойлераў”, тлумяць людзям галовы. Лукашэнка пагражае страляць. Беларускія патрыёты ў турме.

Але нічога ў іх не атрымаецца (ні ў банкіраў, ні ў гэбістаў, ні ў лукашыстаў). Зьядуць адзін аднаго. Не паўторыцца 1994 год. Не паўторыцца 2010. Хай нават не спадзяюцца і не гукаюць “за родную Белоруссію” (”без белорусского языка”). Беларусы шмат зразумелі. Больш іх не ашукаюць.

25 чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/izarodnuubelorussiu

8/7/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2020
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024